Міжнародныя сувязі
Міжнародная дзейнасць з'яўляецца неад'емным складнікам жыцця БДЭУ і накіравана на развіццё адносін з замежнымі партнёрамі, якія садзейнічаюць мадэрнізацыі адукацыі, станаўленню ўніверсітэцкай навукі, асваенню сусветнага вопыту ў сферы вышэйшай адукацыі, прыцягненню замежных інвестыцый і пашырэнню экспарту адукацыйных паслуг. Яна ажыццяўляецца па наступных асноўных кірунках:
- прыём на вучобу замежных грамадзян на кантрактнай аснове і ў рамках двухбаковых міжурадавых пагадненняў;
- двухбаковае акадэмічнае супрацоўніцтва з замежнымі ўніверсітэтамі і фондамі;
- праца ў рамках міжнародных акадэмічных праектаў/праграм з замежнымі ўніверсітэтамі і арганізацыямі;
- рэкламная праца па прыцягненні замежных грамадзян на вучобу і стажыроўку ў БДЭУ;
- аналіз міжнароднай інфармацыі, якая паступае праз электронную пошту, Iнтэрнэт і пошукі новых партнёраў для рэалізацыі сумесных акадэмічных праектаў.
Каардынуе развіццё міжнароднай дзейнасці прарэктар па вучэбнай рабоце Маразевіч Вольга Анатольеўна.
Ужо больш за 40 гадоў БДЭУ ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з-за мяжы. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 800 замежных грамадзян з краін Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і СНД. У сваю чаргу студэнты, аспіранты і выкладчыкі БДЭУ накіроўваюцца на вучобу і стажыроўку за мяжу З мэтай павышэння якасці навучання замежных грамадзян ва ўніверсітэце створаны дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі. Універсітэтам падпісаныя двухбаковыя пагадненні аб акадэмічным супрацоўніцтве ў галіне адукацыі больш чым з 100 замежнымі партнерамі і навуковымі арганізацыямі з 25 краін свету. Гэты кірунак дзейнасці БДЭУ пастаянна ўмацоўваецца і пашыраецца.
Павышэнню якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў і паглыбленню вывучэння замежных моў спрыяе запрашэнне для працы ва ўніверсітэт замежных выкладчыкаў з Ірана, Кітая, Турцыі, Венесуэлы, а таксама запрашэнне замежных спецыялістаў з многіх краін свету для чытання лекцый і праходжання стажыроўкі ў БДЭУ. Пашырэнне геаграфіі міжнародных сувязей, імкненне замежных ВНУ да супрацоўніцтва, удзел універсітэта ў працы акадэмічных арганізацый іншых краін з'яўляюцца сведчаннем прызнання і аўтарытэту БДЭУ на міжнароднай адукацыйнай арэне.
Тэл.: (+375 17) 209-88-1
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99