Парадак прыёму
ва ўніверсітэт замежных грамадзян на моўныя курсы
Для навучання на курсах неабходна адправіць на электронную пошту дэканата па рабоце з замежнымі навучэнцамі адсканаваныя копіі наступных дакументаў:
1. запоўненай формы заявы на навучанне на курсах;
2. старонак пашпарта з асабістай інфармацыяй (з указаннем поўнага імя лацінскімі літарамі, нумару пашпарта, тэрміну яго дзеяння, краіны) і іх перакладу на рускую мову;
3. дакументаў аб адукацыі, іх заверанага перакладу на рускую мову;
4. медыцынскага сертыфіката аб стане здароўя (адсутнасць захворванняў на ВІЧ, туберкулёз, гепатыт) і магчымасці пражывання ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь, яго заверанага перакладу на рускую мову.
Вышэйназваныя дакументы неабходна накіраваць як мінімум за 1 месяц да пачатку працы курсаў для афармлення афіцыйнага запрашэння, неабходнага для атрымання вучэбнай візы.
Па прыбыцці ва ўніверсітэт неабходна разам з арыгіналам запрашэння прадставіць у дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі арыгіналы ўсіх вышэйназваных дакументаў, іх натарыяльна завераныя пераклады на рускую мову, 10 фотаздымкаў памерам 3 х 4 см.
ДА ЎВАГІ ЎСІХ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН, ЯКІЯ ЖАДАЮЦЬ НАВУЧАЦЦА Ў БДЭУ!
У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 ва ўніверсітэце ўведзены масачны рэжым!
Да пачатку заняткаў студэнты дзённай формы навучання і слухачы падрыхтоўчага аддзялення, курсаў рускай мовы абавязаны прайсці медыцынскі агляд у гарадской студэнцкай паліклініцы (гэтая паслуга платная, яе кошт складае ад 90 да 100 дал. ЗША).
Уезд у Рэспубліку Беларусь і выезд на радзіму ажыццяўляецца за кошт замежных грамадзян. Усе замежныя грамадзяне, якія прыбылі на навучанне ва ўніверсітэт, абавязаны на працягу трох дзён пасля перасячэння мяжы звярнуцца ў вучэбна-метадычнае ўпраўленне па міжнародных сувязях БДЭУ (навучальны корпус № 2, каб. 4) для рэгістрацыі часовага знаходжання і часовага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Кошт рэгістрацыі часовага знаходжання складае прыкладна 12 дал. ЗША, часовага пражывання – прыкладна 40 дал. ЗША.
Адсутнасць рэгістрацыі з’яўляецца парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, што цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць і разгляд пытання далейшага навучання ва ўніверсітэце.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99