Магістарская праграма «Маркетынг iнавацыйнага прадпрыемства»
Спецыяльнасць1-25 80 05 Маркетынг
Кіраўнік Пратасеня Васiль Сяргеевiч
Кафедра прамысловага маркетынгу i камунiкацый
Ступеньмагістр
Заліковыя адзінкі(часы)48 (1624)
МоваРусский
Асаблівасці і канкурэнтныя перавагі:
Асаблівасцю прафілізацыі з'яўляецца яе арыентацыя на сістэмнае рашэнне задач маркетынгавага кіравання інавацыйна актыўнымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.
Прафілізацыя фармiруе сучаснае ўяўленне аб інавацыйным працэсе, яго мадэлях, месцы і ролі маркетынгу ў кіраванні інавацыйнымі працэсамі і прадуктамі. Вывучэнне шырокага спектру сучасных маркетынгавых тэхналогій і інструментаў, якiя ужываюцца ў інавацыйным працэсе, пашырае магчымасці іх выкарыстання выпускнікамі ў практычнай дзейнасці.
Місія:
падрыхтоўка высокапрафесійных спецыялістаў у галіне кіравання маркетынгам інавацыйна актыўных прадпрыемстваў
Мэта:
навукова-арыентаванае развіццё тэарэтычнай падрыхтоўкі і практычных навыкаў спецыялістаў і менеджэраў у сферы маркетынгу інавацый
Кароткі змест:
Дадзеная прафілізацыя прадугледжвае паглыбленне і пашырэнне прафесійных ведаў і практычных кампетэнцый для спецыялістаў маркетынгавых і іншых службаў інавацыйна актыўных прадпрыемстваў і навукова-даследчых арганізацый.
Кiраўнiк:
Пратасеня В.С., к.э.н., дацэнт
Выкладчыкi:
Жудро М.К., д.э.н., прафесар
Анохiна Н.Н., к.э.н., дацэнт
Самойлаў М.У., к.т.н., дацэнт
Сiняўская В.А., к.э.н., дацэнт
Карпека О.I., к.э.н., дацэнт
Галанова Ж.М., к.псiхал.н., дацэнт
Саявец А.Н., к.э.н., дацэнт
Кантакты:
Асноўныя дысцыпліны:
(дзяржаўны кампанент)
- Мікраэканамічны аналіз і палітыка
- Макраэканамічны аналіз і палітыка
- Маркетынг і грамадства
- Маркетынг інавацыйнага праекта
- Інтэлектуальны аналіз дадзеных у маркетынгу
Дысцыпліны, якія фармiруюць аснову:
- Сэрвіс інавацыйных прадуктаў
- Маркетынгавы аналiз
- Камерцыялізацыя інавацый
- Колькасныя метады аналізу ў бізнэсе
Дысцыпліны па выбару:
- Псіхатэхналогіi кіравання інавацыямі
- Маркетынг высокіх тэхналогій
- Лічбавы маркетынг
Факультатыўныя дысцыплiны:
Педагогiка i псiхалогiя вышэйшай адукацыi :Вынiкi:
паглубленне i расшэренне кампетэнцый спецыялiстаў предпрыемстваў i органiзацый, выпускнiкоў первшай ступенi вышэйшай адукацыi ў сферы маркетынга iнавацый.
Месцы правядзення практыкi:
НДI i навукова-даследчыя арганізацыі; інавацыйна актыўныя прадпрыемствы і арганізацыі
Сферы прафесійнай дзейнасці і месцы працаўладкавання магістра:
маркетынгавая дзейнасць на рынках інавацыйных прадуктаў (В2В і В2С); НДІ і навукова-даследчыя арганізацыі, інавацыйна актыўныя прадпрыемствы і арганізацыі
У конкурсе для паступлення ў магістратуру могуць прымаць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I прыступкі па спецыяльнасцях, якія дазваляюць прэтэндаваць на вышэйшую адукацыю II ступені, у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі». Тыя, хто паступае ў магістратуру здаюць уступны іспыт па спецыяльнасці.
Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па спецыяльнасцях, якія не адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці II прыступкі згодна з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі» і патрабаванням адукацыйнага стандарту па спецыяльнасці, акрамя ўступнага іспыту здаюць дадатковы экзамен (вусна) па вучэбных дысцыплінах.
Віды і ўмовы арганізацыі ўступных іспытаў, тэрміны і парадак правядзення конкурсу, пытанні арганізацыі прыёму рэгламентуюцца Парадкам прыёму ў магістратуру БДЭУ.
Інфармацыя абітурыенту
Праграма ўступных іспытаў
Праграмы дадатковых выпрабаванняў:
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99