Памятка ўдзельніку цэнтралізаванага тэсціравання -2024
- Агульныя палажэнні
- Правілы запаўнення бланка адказаў.
2.1. Інфармацыя, унесеная ў бланк адказаў, апрацоўваецца ЭВМ аўтаматычна, таму пры запаўненні бланка адказаў неабходна дакладна выконваць устаноўлены парадак.
2.2. Унясенне інфармацыі ў бланк адказаў абітурыентам выконваецца толькі ў спецыяльна вызначаныя палі чорным чарнілам (гелевай або капілярнай ручкай). Кожнае поле запаўняецца пачынаючы з першай клетачкі. Клетачкі поля, якія засталіся, не запаўняюцца.
2.3. Лічбы і літары пішуцца ў адпаведнасці з узорамі напісання сімвалаў, размешчанымі ў верхняй частцы бланка адказаў (у інструкцыі да педагагічнага тэста). Выпадковыя паметкі недапушчальныя.
2.4. Вобласць рэгістрацыі бланка адказаў запаўняецца абітурыентам на той дзяржаўнай мове, на якой пададзена заява пры яго рэгістрацыі. Подпіс абітурыента не павінен выходзіць за рамкі абмежавальнай лініі. Прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку (калі такое ёсць) абітурыента, серыя і нумар дакумента ўносяцца ў бланк адказаў у строгай адпаведнасці з напісаннем у дакуменце, які сведчыць асобу.
2.4.Вобласць адказаў складаецца з дзвюх частак: часткі «А» – для адказаў на тэставыя заданні з выбарам адказу з прапанаваных варыянтаў адказаў; часткі «В» – для кароткіх адказаў на тэставыя заданні без выбару адказу.
Частка «А» вобласці адказаў складаецца з гарызантальнага рада нумароў тэставых заданняў. Пад кожным нумарам тэставага задання размешчаны вертыкальны слупок з пяці клетачак для абазначэння выбранага адказу меткай.
Узор меткі (крыжык) прыведзены ў бланку адказаў. Лінія меткі не павінна быць тоўстай. Калі ручка пакідае занадта тоўстую лінію, замест крыжыка трэба правесці толькі адну дыяганаль клетачкі (любую). Забаронена выпраўляць метку графічным спосабам (заштрыхоўваць) або замазваць карэктавальнай вадкасцю.
Для ўнясення адказу абітурыент пад нумарам тэставага задання павінен паставіць метку ў тую клетачку, нумар якой адпавядае нумару выбранага ім адказу.
Адказы на тэставыя заданні часткі «В» вобласці адказаў неабходна запісваць справа ад нумара тэставага задання ў вобласці адказаў, прызначанай для кароткіх адказаў на тэставыя заданні.
Адказ даецца толькі ў кароткай форме (слова, словазлучэнне або цэлы лік). Кожная лічба, літара або знак мінус (калі лік адмоўны) запісваюцца ў асобную клетачку.
Адказ, які складаецца з двух слоў, пішацца разам, без прабелу. Калі літар у такім слове акажацца больш, чым клетачак у полі адказу, то другую частку слова можна пісаць больш сцісла (не прытрымліваючыся пападання ў клетачкі). Слова неабходна пісаць поўнасцю.
Адказ (слова або словазлучэнне) даецца на мове і ў форме (род, лік, склон), якія вызначаюцца ўмовай тэставага задання. Арфаграфічныя памылкі ў адказе недапушчальныя.
Лікавы адказ у выглядзе дробу акругляецца да цэлага ліку па правілах матэматычнага акруглення.
Недапушчальна запісваць адказ у выглядзе матэматычнай формулы або выразу, указваць назвы адзінак вымярэння (градусы, працэнты, метры, тоны), даваць слоўныя загалоўкі або каментарыі да ліку.
Выкарыстанне ненарматыўнай лексікі і іншае наўмыснае парушэнне ўстаноўленага парадку запаўнення бланка адказаў недапушчальнае.
2.6. Адмена памылковай меткі (частка «А») выконваецца ў полі адмены памылковых метак. У адным тэставым заданні можна адмяніць некалькі памылковых метак. Усяго можна адмяніць не больш за шэсць памылковых метак.
Для адмены памылковага адказу і ўказання правільнага неабходна:
- адмяніць метку, адзначыўшы нумар тэставага задання і нумар памылкова выбранага варыянта адказу;
- паставіць метку ў патрэбнай клетачцы слупка тэставага задання.
Замена памылковых кароткіх адказаў на тэставыя заданні і ўказанне правільных адказаў (частка «В») выконваецца ў адпаведным полі. Для замены памылковага і ўказання правільнага адказу неабходна ўказаць нумар памылкова выкананага тэставага задання і запісаць правільны адказ. Адмяніць можна не больш за чатыры памылковыя адказы.
2.7. Пасля заканчэння часу ЦТ абітурыенты здаюць экзаменацыйныя матэрыялы і рабочыя запісы. Пры здачы запоўненага бланка адказаў і іншых экзаменацыйных матэрыялаў абітурыент прад’яўляе асобе, якая забяспечвае правядзенне ЦТ у аўдыторыі, свой пропуск, на якім ставіцца адзнака «Цэнтралізаванае тэсціраванне прайшоў». - Рэзультаты ЦТ
3.1.Прэтэнзіі да рэзультатаў ЦТ па прычыне парушэння абітурыентам парадку запаўнення бланка адказаў не разглядаюцца. Не апрацоўваюцца і не правяраюцца запісы на педагагічных тэстах і паперы для рабочых запісаў, бланкі адказаў без указання прозвішча і (або) уласнага імя ўдзельніка ЦТ.
3.2. Інфармацыю аб рэзультатах ЦТ можна атрымаць на сайце УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» (РІКВ) rikc.by.
РІКВ забяспечвае аператыўнае інфармаванне аб рэзультатах ЦТ пры дапамозе мабільнай сувязі з выкарыстаннем SMS-запытаў на нумар 5050. Паслуга рэалізавана ў выглядзе інтэрактыўнага сэрвісу SMS-падпіскі і даступная для абанентаў А1, MTC, LIFE. Дадзеная паслуга платная.
3.3. Абітурыент атрымлівае сертыфікат у пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пад подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў ЦТ пры прад’яўленні:
- дакумента, які сведчыць асобу, з якім абітурыент праходзіў ЦТ і нумар якога будзе пазначаны ў сертыфікаце;
- дакумента аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі);
- пропуска з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Пропуск забіраецца. - У выпадку выкарыстання ненарматыўнай лексікі і іншага наўмыснага парушэння ўстаноўленага парадку запаўнення абітурыентам бланка адказаў дадзеныя бланкі адказаў не падлягаюць апрацоўцы. Абітурыентам, якія дапусцілі дадзены від парушэння, сертыфікат не выдаецца.
1.1.Пропуск для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні (далей – ЦТ) лічыцца зарэгістраваным, калі на ім ёсць пячатка, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і ўказаны рэгістрацыйны нумар. У выпадку страты пропуска выдаецца дублікат.
1.2.Абітурыент, падпісаўшы заяву на рэгістрацыю, тым самым дае згоду на выкарыстанне сваіх персанальных даных для падрыхтоўкі, правядзення ЦТ, а таксама для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі.
1.3.
Абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, па двух вучэбных прадметах, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па адным іншым вучэбным прадмеце ўступнага іспыту;
абітурыенты, не зарэгістраваныя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, маюць права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па трох вучэбных прадметах уступных іспытаў.
Абітурыент мае права здаць пропуск або абмяняць яго на пропуск па іншым вучэбным прадмеце да заканчэння тэрміну рэгістрацыі;
карыстацца толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы калькулятарам, які не з’яўляецца сродкам захавання, прыёму і перадачы інфармацыі.
1.4.
Абітурыент, які не з’явіўся на ЦТ па ўважлівых прычынах (захворванне або іншыя абставіны, якія не залежаць ад абітурыента, пацверджаныя дакументальна), праходзіць яго ў рэзервовыя дні, папярэдне перарэгістраваўшыся ва ўстаноўлены перыяд у адным з пунктаў, якія забяспечваюць рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовыя дні (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы», УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», УА «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога»).
1.5..
Абітурыенту, які ўдзельнічае ў ЦТ, неабходна прытрымлівацца дзелавога стылю адзення.
1.6.
Абітурыент абавязаны прыбыць у пункт правядзення тэсціравання не пазней чым за 30 хвілін да пачатку ЦТ, маючы пры сабе запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), ручку (гелевую або капілярную) з чарнілам чорнага колеру, калькулятар (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы).
Абітурыент, які прыбыў на ЦТ пасля распячатвання пакета з педагагічнымі тэстамі, у аўдыторыю не дапускаецца.
1.7.
Пры атрыманні экзаменацыйных матэрыялаў абітурыент абавязаны пераканацца ў адпаведнасці нумара варыянта бланка адказаў нумару варыянта педагагічнага тэста. Абітурыент запаўняе вобласць рэгістрацыі бланка адказаў і запісвае нумар бланка адказаў у пропуск.
Абітурыент забяспечвае захаванасць экзаменацыйных матэрыялаў з моманту атрымання да перадачы арганізатарам. Выкарыстанне бланкаў адказаў для рабочых (чарнавых) запісаў не дапускаецца.
1.8.
Абітурыенты могуць выходзіць з аўдыторыі па ўважлівай прычыне (дрэннае самаадчуванне, фізіялагічныя патрэбы і іншае) падчас правядзення ЦТ толькі ў суправаджэнні арганізатара, які забяспечвае правядзенне ЦТ па-за аўдыторыяй. Пры выхадзе з аўдыторыі абітурыент пакідае экзаменацыйныя матэрыялы і лісты для рабочых запісаў на рабочым месцы ў аўдыторыі побач з дакументам, які сведчыць яго асобу. Час знаходжання абітурыента па-за аўдыторыяй уключаецца ў агульны час праходжання ЦТ па вучэбным прадмеце.
1.9.
Абітурыентам ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
-
праносіць, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца ЦТ, любыя прадметы, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, пропуска, ручкі (гелевай або капілярнай) з чарнілам чорнага колеру, калькулятара (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы), любыя прылады прыёму, захавання, перадачы інфармацыі, а таксама даведачную інфармацыю на любым носьбіце;
-
фальсіфікаваць даныя ў вобласці рэгістрацыі бланка адказаў;
мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, выкарыстоўваць дапамогу іншых асоб для выканання тэставых заданняў, уносіць інфармацыю ў бланк адказаў пасля заканчэння часу, адведзенага на выкананне педагагічнага тэста.
Абітурыент, які парушае патрабаванні правядзення ЦТ, адхіляецца ад удзелу ў ЦТ па дадзеным вучэбным прадмеце.
1.10.
Пытанні абітурыентаў па змесце педагагічных тэстаў не разглядаюцца. Заўвагі абітурыентаў па змесце педагагічных тэстаў уносяцца ў пратакол правядзення ЦТ у аўдыторыі з указаннем нумара варыянта педагагічнага тэста, нумара задання і зместу заўвагі.
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99