Інструкцыя па аплаце рэгістрацыйнага ўзносу
Плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні складае 0,1 базавай велічыні за адзін навучальны прадмет (4 рублі 00 капеек).
Аплаціць рэгістрацыйны ўзнос неабходна праз сістэму "Разлік" (АРІП).
Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем усіх даступных каналаў банкаўскага абслугоўвання, уключаючы прыём плацяжоў праз разлікова-касавыя цэнтры, банкаматы, плацежныя тэрміналы, плацежна-даведачныя тэрміналы, Інтэрнет-банкінг, СМС-банкінг, мабільны банкінг, USSD-банкінг.
Для здзяйснення плацяжу неабходна:
- выбраць пункты:
- "Сістэма "Разлік" (АРІП);
- адукацыя і развіццё;
- РІКВ
- цэнтралізаванае тэсціраванне.
- увесці асабовы рахунак, атрыманы Вамі ў пункце рэгістрацыі (калі Вы падалі заяву для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў пункце рэгістрацыі асабіста), або асабовы рахунак, указаны ў асабістым кабінеце сістэмы папярэдняй рэгістрацыі (калі Вы падалі заяву для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, запоўніўшы форму на сайце РІКВ праз сетку Інтэрнэт);
- упэўніцца ў тым, што прозвішча, імя і імя па бацьку абітурыента, перададзеныя сістэмай «Разлік» і якія адлюстроўваюцца на экране тэрмінала аплаты, камп’ютара ці мабільнага тэлефона (у залежнасці ад таго, якім чынам Вы здзяйсняеце плацёж) адпавядаюць Вашаму прозвішчу, імю і імю па бацьку. У выпадку неадпаведнасці (гэта магчыма, калі Вы памыліліся пры ўводзе асабовага рахунку) адмяніце бягучае дзеянне і пачніце працэс аплаты спачатку;
- здзейсніць плацёж.
Калі Вы здзяйсняеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).
Пры аплаце наяўнымі грашовымі сродкамі банк можа спаганяць з Вас камісійную ўзнагароду за прыём наяўных грашовых сродкаў. Памер камісійнай узнагароды ў такім выпадку ўдакладняйце ў банку.
Каб завяршыць працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, Вам НЕАБХОДНА забраць у пункце рэгістрацыі пропуск(-і) на цэнтралізаванае тэсціраванне (прад'явіўшы дакумент, які сведчыць асобу).
Без выканання гэтых умоў Вы не зможаце прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні!
Працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні лічыцца завершаным толькі пасля атрымання Вамі пропуску (-аў).
Абітурыенты, якія знаходзяцца за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь могуць здзейсніць аплату з выкарыстаннем усіх банкаўскіх плацежных карт, эмітаваных банкамі Рэспублікі Беларусь. Аплату таксама можна здзейсніць картамі, эмітаванымі картамі замежных банкаў, якія падключаны да плацежных сістэм Visa, Mastercard, Мір. Пры гэтым па шэрагу плацежных карт банкаў некаторых краін магчымасць ажыццяўлення плацяжу з-за межаў Рэспублікі Беларусь можа быць недаступная. Па гэтым пытанні неабходна звяртацца ў пэўны банк.
ТЭЛЕФОНЫ "ГАРАЧАЙ ЛІНІІ" ПА ПЫТАННЯХ РЭГІСТРАЦЫІ І ПРАХОДЖАННІ ЦТ У БДЭУ: +375 (17) 209 78 15, +375 (17) 209 78 11
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99