Выдача сертыфікатаў ЦТ-2025
Для атрымання сертыфіката абітурыенту неабходна асабіста прыбыць у навучальную ўстанову і мець пры сабе:
1. Арыгінал дакумента,які сведчыць асобу;
2. Пропуск з адзнакай "Тэставанне прайшоў";
3. Арыгінал дакумента аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).
Выдача сертыфікатаў праводзіцца па адрасе: пр. Партызанскі, 26.
Даты |
Час выдачы |
Пункт выдачы |
01.07.2025, 02.07.2025 |
8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00 |
2 навучальны корпус, фае |
07.07.2025 - 25.07.2025 |
8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00 |
2 навучальны корпус, каб. 11 |
28.07.2025 -29.08.2025 |
8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00 |
3 навучальны корпус, каб. 116 |
C 01.09.2025 |
8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00 |
3 навучальны корпус, каб. 129 |
Даты і час выдачы сертыфікатаў могуць карэкціравацца. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі.
Сертыфікат могуць атрымаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў ці прадстаўнікі абітурыентаў.
Для атрымання сертыфіката законным прадстаўніком непаўналетняга абітурыента прадстаўляюцца:
– копія дакумента, які сведчыць асобу,
– дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка,
– копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента,
– дакумент аб адукацыі абітурыента (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).
Для атрымання сертыфіката прадстаўніком абітурыента прадстаўляюцца:
– копія дакумента, які сведчыць асобу,
– даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам,
– копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента,
– дакумент аб адукацыі абітурыента (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).
ТЭЛЕФОНЫ "ГАРАЧАЙ ЛІНІІ" ПА ПЫТАННЯХ РЭГІСТРАЦЫІ І ПРАХОДЖАННІ ЦТ У БДЭУ: +375 (17) 209 78 15, +375 (17) 209 78 11
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99