Парадак рэгістрацыі на ЦТ

Пры рэгістрацыі абітурыент падае заяву на свой выбар на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і прад'яўляе дакумент (копію дакумента), удоякі сведчыць асобу, або даведку (копію даведкі), якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь" ад 03.06.2008 г. №294 дакументамі, якія сведчаць асобу, з'яўляюцца:

  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне бежанца;
  • ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна;
  • біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.

Абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене (ЦЭ), які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, па двух вучэбных прадметах, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш як па адным вучэбным прадмеце ўступнага іспыту.

Абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў ЦЭ, які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, па адным вучэбным прадмеце, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш як па двух іншых вучэбных прадметах уступнага іспыту.

Абітурыент, не зарэгістраваны для ўдзелу ў ЦЭ, які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш як па трох прадметах уступных іспытаў.

Не дапускаюцца да рэгістрацыі і ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні абітурыенты:

Абітурыенты з ліку замежных грамадзян, асоб без грамадзянства і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў, пры падачы заявы на ўдзел у ЦТ павінны прытрымлівацца інструкцыі "Рэгістрацыя замежных грамадзян".

Заяву для ўдзелу ў ЦТ абітурыент у перыяд з 09 красавіка па 22 красавіка 2024 года можа падаць адным з пералічаных спосабаў:

Спосаб 1. З папярэднім запаўненнем анкеты

Абітурыенту неабходна да наведвання пункта рэгістрацыі:

1. Запоўніць электронную форму ў сістэме папярэдняй рэгістрацыі на сайце РІКВ па адрасе rikc.by на свой выбар на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (беларускай ці рускай).

Патрабаванні па запаўненні палёў формы заявы для ўдзелу ў ЦТ у сістэме папярэдняй рэгістрацыі

Інструкцыя па запаўненні электроннай формы заявы

Сістэма папярэдняй рэгістрацыі будзе даступна для абітурыентаў з 9:00 09 красавіка да 12:00 22 красавіка 2024 года.

Пазней названага часу на працягу дня 22 красавіка падача заявы і рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ будзе магчыма толькі пры асабістым звароце ў пункт рэгістрацыі да 19.00.

2. Выкарыстоўваючы атрыманы асабовы рахунак не пазней за 22 красавіка 2024 года ўнесці плату за прыём і афармленне дакументаў праз сістэму "Разлік" (АРІП).

Асобы, якія не ўнеслі плату за прыём і афармленне дакументаў у названы тэрмін, да ўдзелу ў ЦТ не дапускаюцца.

Пасля ўнясення платы за прыём і афармленне дакументаў абітурыент павінен:

3. Асабіста забраць у пункце рэгістрацыі БДЭУ (пр. Партызанскі, 26, нав. корпус 3, каб. 140) пропуск, маючы пры сабе дакумент(копію дакумента), які пацвярджае асобу, або даведку(копію даведкі), якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу.

Спосаб 2. Без папярэдняга запаўнення анкеты

1. Асабіста звярнуцца ў пункт рэгістрацыі БДЭУ (пр. Партызанскі, 26, нав. корпус 3, каб. 140) пропуск, маючы пры сабе дакумент(копію дакумента), які пацвярджае асобу, або даведку(копію даведкі), якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжы) дакумента, які сведчыць асобу.

2. Выкарыстоўваючы атрыманы асабовы рахунак не пазней за 22 красавіка 2024 года ўнесці плату за прыём і афармленне дакументаў праз сістэму "Разлік" (АРІП).

3. Атрымаць у пункце рэгістрацыі БДЭУ пропуск(а), прад'явіўшы дакумент (копію дакумента), які сведчыць асобу, або даведку (копію даведкі), якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу.

Рэгістрацыя асоб, якія маюць ільготы па аплаце рэгістрацыйнага ўзносу

Абітурыенты, якія маюць ільготы, папярэднюю рэгістрацыю
НЕ АЖЫЦЦАЎЛЯЮЦЬ.

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2008 нумар 565 плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні НЕ СПАГАНЯЕЦЦА з абітурыентаў:

  • з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, асоб, якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў або хворых на туберкулёз;
  • інвалідаў I і II групы;
  • з сем'яў ваеннаслужачых, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры абароне Айчыны або выкананні абавязкаў воінскай службы ў дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні;
  • з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў і органаў дзяржаўнай бяспекі, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні службовых абавязкаў у раёнах баявых дзеянняў;
  • з сем'яў работнікаў, якія абслугоўвалі дзеючыя воінскія кантынгенты ў Афганістане або ў іншых дзяржавах і сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд вядзення баявых дзеянняў;
  • з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама памерлых з прычыны ранення, кантузіі, калецтвы ці захворванні, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства ;
  • з сем'яў грамадзян, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў);
  • з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы (службы) з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы (службы), акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства;
  • з сем'яў, у якіх выхоўваецца трое і больш непаўналетніх дзяцей.

Такім абітурыентам неабходна асабіста з'явіцца ў пункт рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, і дакумент, які пацвярджае льготу.

Абітурыенты, з якіх не спаганяецца плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, пры падачы заявы прадстаўляюць:

  • ксеракопіі адзінага білета або іншых дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць статусу дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў);
  • ксеракопію пасведчання інваліда (для інвалідаў І і ІІ групы або дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў);
  • ксеракопію пасведчання інваліда Айчыннай вайны або пасведчання інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў:
    • для абітурыентаў з сем'яў ваеннаслужачых, якія сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры абароне Айчыны або выкананні абавязкаў ваеннай службы ў дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні;
    • для абітурыентаў з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні службовых абавязкаў у раёнах баявых дзеянняў;
    • для абітурыентаў з сем'яў работнікаў, якія абслугоўвалі дзеючыя воінскія кантынгенты ў Афганістане або ў іншых дзяржавах і сталі інвалідамі ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд вядзення баявых дзеянняў;
  • ксеракопію пасведчання інваліда аб праве на льготы - для абітурыентаў з сем'яў грамадзян, у тым ліку звольненых у запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацый, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў);
  • ксеракопію пасведчання аб праве на льготы (даведкі аб праве на льготы для дзяцей):
    • для абітурыентаў з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама памерлых з прычыны раненні, кантузіі, калецтвы або захворванні, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў, акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства;
    • для абітурыентаў з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы (службы) з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы (службы), акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства;
  • выпіску з медыцынскіх дакументаў (для асоб, якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў або хворых на туберкулёз);
  • даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і (для асоб з сем'яў, у якіх выхоўваецца трое і больш непаўналетніх дзяцей).

Для зверкі ксеракопій дакументаў прад'яўляюцца іх арыгіналы.

Працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску(-аў) у пункце рэгістрацыі (пр. Партызанскі, 26, навуч. корпус 3, каб. 140).

Пропуск для ўдзелу ў ЦТ лічыцца зарэгістраваным, калі на ім ёсць штамп установы, вызначанай пунктам рэгістрацыі на ЦТ, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і ўказаны рэгістрацыйны нумар.

Дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ могуць падаваць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў, прад'явіўшы:

Дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ могуць падаваць прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай, прадставіўшы:

Абітурыент у ходзе рэгістрацыі павінен падпісаць згоду на апрацоўку і выкарыстанне персанальных даных для падрыхтоўкі і правядзення ЦТ, аналізу яго вынікаў, а таксама для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

У выпадку падачы заявы на ўдзел у ЦТ законным прадстаўніком абітурыента, такую згоду падпісвае законны прадстаўнік абітурыента.

ТЭЛЕФОНЫ "ГАРАЧАЙ ЛІНІІ" ПА ПЫТАННЯХ РЭГІСТРАЦЫІ І ПРАХОДЖАННІ ЦТ У БДЭУ: +375 (17) 209 78 15, +375 (17) 209 78 11

 

КАНТАКТЫ

Цэнтралізаванае тэставанне

Адрас: пр. Партызанскі 26, корп. 3, каб. 140

Тэл.: +375 17 209 78 15 - Цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі

Аддзел суправаджэння прыёмнай кампаніі

Адрас:  пр. Партызанскі 26, нав.к 3, ауд.248

Тэл.: +375 17 209 88 99

Факс: +375 17 368 01 60

Пошта:форма зваротнай сувязі

 atp@bseu.by

Час працы:
8:30 – 13:00, 14:00 – 17:30

Выхадны: субота,нядзеля


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь