Дакументы
для афармлення віз і дазволаў

Пералік дакументаў для афармлення часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублiкi Беларусь:

  1. запоўненае замежным грамадзянінам хадайніцтва (бланк хадайніцтва выдаецца ў кабінеце 4/корпус 2);
  2. квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны ў памеры 1 базавай велічыні (рэквізіты для аплаты дзяржпошліны можна ўзяць у кабінеце 4/корпус 2);
  3. копія страхавога поліса (усім, акрамя грамадзян Казахстана, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны).

*Для афармлення часовага знаходжання замежны грамадзянін АБАВЯЗАНЫ з'явіцца ў кабінет 4, корпус 2 цягам 10 дзён пасля ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, зарэгістравацца ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі на працягу 10 дзён з даты ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

Пералік дакументаў для афармлення дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублiкi Беларусь (гадавая рэгістрацыя):

  1. ліст ад універсітэта ў Аддзел па грамадзянстве і міграцыі па месцы пражывання замежнага грамадзяніна (можна атрымаць у кабінеце 4/корпус 2);
  2. запоўненая замежным грамадзянінам заява-анкета (бланк выдаецца ў кабінеце 4/корпус 2);
  3. квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны ў памеры 3 базавых велічынь (рэквізіты для аплаты дзяржпошліны можна ўзяць у кабінеце 4/корпус 2);
  4. копія пашпарта (разварот з фатаграфіяй) і копія пераводу пашпарта (заверанага натарыяльна на тэрыторыі Рэспублiкi Беларусь);
  5. копія дамовы на навучанне;
  6. копія дамовы найму жылога памяшкання;
  7. копія страхавога поліса (усім, акрамя грамадзян Казахстана, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны);
  8. прававая памятка аб правілах знаходжання на тэрыторыі РБ замежных грамадзян (выдаецца ў кабінеце 4/корпус 2).

*Для афармлення дазволу на часовае пражыванне неабходна з'явіцца ў кабінет 4, корпус 2 ЗА 20 ДЗЁН да заканчэння дзеяння папярэдняга дазволу на часовае пражыванне.

Пералік дакументаў для афармлення візы для перасячэння мяжы Рэспублiкi Беларусь:

  1.  
  2. заява (афармляецца ў кабінеце 244 / корпус 3);
  3. ліст ад універсітэта ў Аддзел па грамадзянстве і міграцыі па месцы пражывання замежнага грамадзяніна (можна атрымаць у кабінеце 4/корпус 2);
  4. запоўненая замежным грамадзянінам заява-анкета (бланк выдаецца ў кабінеце 4/корпус 2);
  5. квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны ў памеры 2 базавых велічынь – для атрымання выязной аднаразовай візы, 3 базавыя велічыні – для атрымання выязной-уязной аднаразовай візы (рэквізіты для аплаты дзяржпошліны можна ўзяць у кабінеце 4/корпус 2);
  6. абыходны ліст (выдаецца ў Вучэбна-метадычным упраўленні каардынацыі навучання замежных грамадзян (кабінет 244, корпус 3);
  7. копія страхавога поліса (усім, акрамя грамадзян Казахстана, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны).

*ЗА 3 ТЫДНІ да выезду неабходна напісаць заяву на візу ў Вучэбна-метадычным упраўленні каардынацыі навучання замежных грамадзян (кабінет 244, корпус 3).
*Дакументы на візу падаюцца ў кабінет 4, корпус 2 не пазней за 2 тыдні да ад'езду.
*Час разгляду дакументаў на візу ў Аддзеле па грамадзянстве і міграцыі – 10 дзён, пры афармленні візы ў паскораным парадку – 5 дзён (даплата 1 базавая велічыня (рэквізіты для аплаты можна ўзяць у кабінеце 4/корпус, пры афармленні візы ў тэрміновым парадку – 1 дзень (даплата 3 базавыя велічыні (рэквізіты для аплаты можна ўзяць у кабінеце 4/корпус 2).

Пералік дакументаў для змены адраса часовага пражывання:

  1. ліст ад універсітэта ў Аддзел па грамадзянстве і міграцыі па месцы пражывання замежнага грамадзяніна (можна атрымаць у кабінеце 4/корпус 2);
  2. копія перакладу пашпарта, заверанага натарыусам, копія новага дагавора найму жылога памяшкання;
  3. абыходны ліст, пры высяленні з інтэрната (выдаецца ў Вучэбна-метадычным упраўленні каардынацыі навучання замежных грамадзян (кабінет 244, корпус 3).

*Пры змене месца жыхарства замежныя навучэнцы абавязаны на працягу 3-х рабочых дзён, якія вылічаюцца з дня прыбыцця на новае месца часовага пражывання, падаць дакументы ў Вучэбна-метадычнае ўпраўленне каардынацыі навучання замежных грамадзян (кабінет 4, корпус 2) для рэгістрацыі па новым месцы пражывання.



Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь