Парадак прыёму 
    ва ўніверсітэт замежных грамадзян на вучэбныя факультэты  і курсы падрыхтоўкі замежных грамадзян
		  
		  Для паступлення ў БДЭУ замежныя грамадзяне адкрываюць (пры неабходнасці) вучэбную візу на ўезд у Рэспубліку Беларусь. Такая віза адкрываецца на аснове атрыманага абітурыентам афіцыйнага запрашэння ўніверсітэта.
Для атрымання афіцыйнага запрашэння трэба не пазней за 1 кастрычніка гэтага года выслаць па факсе (+375 17) 209 79 71 або (+375 17) 209 78 19 з пазнакай “Для дэканата па рабоце з замежнымі навучэнцамі” наступныя дакументы:
 1. заяву на  афармленне запрашэння з пазначэннем факультэта (або падрыхтоўчага аддзялення) і  спецыяльнасці (для першай ступені вышэйшай адукацыі), спецыяльнасці або  магістарскай праграмы (для другой ступені вышэйшай адукацыі), формы навучання  (вочна, завочна – для абітурыентаў вучэбных факультэтаў), поўнага паштовага  адрасу, адрасу электроннай пошты ці нумара факса для сувязі і атрымання  запрашэння;
            2. копіі  старонак пашпарта з асабістай інфармацыяй (з указаннем поўнага імя лацінскімі  літарамі, нумара пашпарта, тэрміну яго дзеяння, краіны) і іх завераны пераклад  на рускую мову;
            3. копіі  дакументаў аб адукацыі (поўнай сярэдняй, вышэйшай), іх завераны пераклад на  рускую мову.
Пасля разгляду дасланых дакументаў Вам будзе даведзена інфармацыя аб падрыхтоўцы і адпраўцы афіцыйнага запрашэння.
Па прыбыцці ва ўніверсітэт неабходна разам з арыгіналам запрашэння прадставіць у дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі наступныя дакументы:
 1. арыгінал  пасведчання (дакумента) аб адукацыі і яго натарыяльна завераны пераклад на  рускую мову з пералікам вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах  адзнак (балаў);
            2. арыгінал і  натарыяльна завераную копію пасведчання аб нараджэнні;
            3. медыцынскі  сертыфікат аб стане здароўя (адсутнасці захворванняў на ВІЧ, туберкулёз,  гепатыт, вірус Эбола*) і магчымасці пражывання ў кліматычных умовах Рэспублікі  Беларусь, яго натарыяльна завераны пераклад на рускую мову;
            4. пашпарт з  вучэбнай візай на ўезд у Рэспубліку Беларусь;
            5. 10  фотаздымкаў памерам 3 х 4 см.
* медыцынская даведка аб адсутнасці віруса Эбола прадастаўляецца па прыбыцці афрыканскімі абітурыентамі. Даведка сапраўдная на працягу 2 тыдняў з моманту выдачы.
Пачаць навучальны працэс замежны грамадзянiн можа пры выкананнi наступных умоў:
 1. у дэканат  па рабоце з замежнымі навучэнцамі прадстаўлены ўсе вышэйназваныя дакументы;
            2. абітурыент  азнаёмлены пад роспіс з правіламі знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы  Беларусь;
            3. падпісаны  Дагавор аб навучанні і ўнесена аплата кошту першага этапу навучання;
            4. абітурыент  мае медыцынскі страхавы поліс для атрымання хуткай і неадкладнай медыцынскай  дапамогі (яго набываюць у адной з дзяржаўных страхавых арганізацый);
            5. Падпiсаны загад аб залiчэннi замежнага грамадзянiна на навучанне ва ўнiверсiтэт;
            6. Замежны грамадзянiн прайшоў абавязковы медыцынскi агляд у гарадской студэнцкай палiклiнiцы.
Замежныя грамадзяне, якія паступаюць на першую і другую ступені вышэйшай адукацыі, праходзяць гутарку па мове навучання ў аб’ёме сярэдняй школы. Пытанні і заданні ўступнай гутаркі фіксуюцца на аркушах вуснага адказу. Абітурыенту прапануецца 5 (пяць) пытанняў (заданняў), якія ацэньваюцца баламі ад 0 (нуля) да 10 (дзесяці). Асобы, якія атрымалі адзнаку 0 (нуль), 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры) балы, да навучання на I і II ступенях вышэйшай адукацыі не дапускаюцца.
Замежныя грамадзяне, не залічаныя па выніках гутаркі на 1-ы курс, могуць быць прынятыя для навучання на падрыхтоўчым аддзяленні ўніверсітэта ў межах наяўных месцаў.

 
 



















Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99