Падрыхтоўчыя курсы
цэнтра давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”
Загадчык:
Галімская Ульяна Паўлаўна
Падрыхтоўчыя курсы цэнтра давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі ажыццяўляюць сваю дзейнасць па наступных напрамках:
- навучанне слухачоў курсаў падрыхтоўкі ў мэтах падрыхтоўкі да здачы ўступных іспытаў у форме экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання па дысцыплінах
- матэматыка;
- руская мова;
- англійская мова;
- гісторыя Беларусі;
- грамадазнаўства.
Навучанне абітурыентаў вядзецца ў адпаведнасці з праграмамі, распрацаванымі на аснове праграм уступных іспытаў у ВНУ і школьных праграм для старэйшых класаў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На працягу навучальнага года выкладчыкі разам са слухачамі аналізуюць памылкі і адпрацоўваюць найбольш складаныя тэмы, якія патрабуюць асаблівай увагі; праводзяць бягучыя кансультацыі з мэтай удасканалення навыкаў і развіцця ўменняў выканання тэставых заданняў.
- навучанне замежных слухачоў курсаў падрыхтоўкі ў мэтах падрыхтоўкі да здачы выпускных экзаменаў па дысцыплінах
- руская мова як замежная;
- руская мова як замежная: прафесійная лексіка;
- матэматыка;
- эканамічная тэорыя;
- асновы камп’ютарнай пісьменнасці;
- гісторыя Беларусі.
Навучанне праводзіцца на аснове праграм, распрацаваных на аснове тыпавых праграм Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і зацверджаных навукова-метадычнай радай універсітэта.
Замежныя слухачы, якія паспяхова здаюць выпускныя экзамены па вывучаемых прадметах, атрымліваюць пасведчанне ўстаноўленага ўзору і без экзаменаў залічваюцца на 1 або 2 ступень адукацыі.
У працэсе навучання на курсах падрыхтоўкі выкладчыкі дапамагаюць замежным слухачам адаптавацца да новых умоў навучання ў БДЭУ і новых умоў пражывання ў незнаёмай краіне;
- вызначыцца з выбарам прафесіі, са спецыяльнасцямі, якія прапануюць факультэты ўніверсітэта на 1 і 2 ступенях адукацыі;
- пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь і яе сталіцай - горадам Мінскам.
- навучанне студэнтаў і магістрантаў універсітэта на адукацыйных курсах па дысцыплінах
- руская мова;
- англійская мова;
- матэматыка.
Выкладчыкамі створана цэласная сістэма праверкі ведаў слухачоў з дапамогай тэматычнага, бягучага семестравага і выніковага кантролю ведаў. Гэта дае магчымасць ажыццяўляць пастаянны кантроль за засваеннем вывучаемага матэрыялу як беларускімі, так і замежнымі слухачамі.
На курсах падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ штогод абнаўляюцца вучэбна-метадычныя комплексы па дысцыплінах, якія вывучаюцца, у адпаведнасці са змяненнямі тэматыкі і структуры заданняў на цэнтралізаваным экзамене і цэнтралізаваным тэсціраванні.
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99