Набор на падрыхтоўчыя курсы
УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»
Цэнтр давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай адукацыі
Падрыхтоўчыя курсы
Паважаныя абітурыенты – 2026!
Навучэнцы 9-10 класаў!
Вы жадаеце паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову Рэспублікі Беларусь,
але не можаце вызначыцца, дзе прайсці падарыхтоўку да ЦЭ і ЦТ
па прадметам, якія вас цікавяць.
Мы гатовы вам дапамагчы
і з 21.08.2025 г. пачынаем набор на падрыхтоўчыя курсы.
Што прапануе БДЭУ?
- Адукацыйную праграму, якая ўключае наступныя дысцыпліны навучання:
РУСКУЮ І АНГЛІЙСКУЮ МОВЫ, МАТЭМАТЫКУ.
- Колькасць слухачоў у групах – 8 / 12 чалавек.
- Тэрмін навучання: верасень 2025 г. – травень 2026 г.
- Правядзенне заняткаў высокакваліфікаванымі выкладчыкамі, якія маюць вялікі досвед працы на падрыхтоўчых курсах.
Умовы навучання:
- Заняткі (4 акадэмічныя гадзіны) праходзяць 3-4 разы на тыдзень.
- Час правядзення заняткаў: панядзелак – пятніца: 17:45 - 20:35;
субота: 13:05 - 15:55 // 16:05 - 19:05.
- Падчас навучання слухачы будуць выконваць тэматычныя тэсты па вывучаным матэрыяле.
- Па выніках 1 семестра праводзіцца прамежкавая атэстацыя (дыферэнцыраваны залік) – кантрольная работа ў форме тэсту (праверка ўзроўню ведаў за мінулы перыяд навучання).
- У канцы навучальнага года слухачы праходзяць выніковую атэстацыю (экзамен) – кантрольную работу ў форме тэста, якая адпавядае структуры 3-га этапа рэпетыцыйнага тэсціравання (праверка ўзроўню ведаў за ўвесь перыяд навучання).
- Перад выніковай атэстацыяй праводзіцца экзаменацыйная кансультацыя.
- Захаванне ўсіх правіл навучання і патрабаванняў выкладчыка, штодзённая падрыхтоўка да заняткаў і выкананне дамашняга задання.
- Навучанне платнае. Аплата ажыццяўляецца ў некалькі этапаў (кошт можна даведацца ў цэнтры давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі).
Для ўдакладнення інфармацыі і афармлення дакументаў Вы можаце
- прыйсці па адрасе: г. Мінск, Партызанскі пр-т, 26, навучальны корпус 2, кабінет 11;
- патэлефанаваць па тэлефоне: +375 17 209-78-11;
- напісаць на электронную пошту: fdvp@bseu.by.
Рэжым працы Цэнтра давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі
для запісу на падрыхтоўчыя курсы:
- панядзелак – пятніца: 9:00 - 12:00, 12:30-16:30;
- субота, нядзеля: выходныя дні.
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99