Падрыхтоўчае аддзяленне
На падрыхтоўчым аддзяленні навучаюцца замежныя грамадзяне, якія жадаюць у далейшым атрымаць вышэйшую адукацыю ў БДЭУ або іншых універсітэтах на рускай мове.
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт прапануе замежным грамадзянам навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні па профілю “Эканамічны”.
Пры паспяховым заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення замежны грамадзянін атрымлівае пасведчанне дзяржаўнага ўзору, якое дае яму права працягнуць навучанне ва ўніверсітэце без уступных выпрабаванняў у якасці студэнта, магістранта, аспіранта (пры ўмове наяўнасці дакумента аб адукацыі неабходнага ўзроўню).
Навучальны працэс праходзіць у групах па 8-10 чалавек і ўключае:
- Навучанне рускай мове і прафесійнай лексіцы;
- Навучанне асновам дысцыплін будучай спецыяльнасці.
Асвоіць рускую мову дапамагаюць кваліфікаваныя спецыялісты факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, якімі назапашаны багаты досвед у галіне выкладання рускай мовы як замежнай. На занятках выкарыстоўваюцца падручнікі і навучальныя матэрыялы, падрыхтаваныя спецыяльна для замежных навучэнцаў. Ёсць таксама лінгафонны кабінет, абсталяваны відэасістэмамі для прагляду навучальных і мастацкіх фільмаў. Ёсць спецыяльныя кампутарныя класы з навучальнымі і кантрольнымі праграмамі па рускай мове як замежнай.
Пры неабходнасці на час навучання ўніверсітэт дае навучэнцам падрыхтоўчага аддзялення месцы ў добраўпарадкаваным інтэрнаце. Пражыванне ў інтэрнаце платнае, яго кошт не ўваходзіць у кошт навучання і складае 40-50 даляраў ЗША ў месяц.
Для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення дэканат і кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін факультэта давузаўскай падрыхтоўкі праводзяць экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, арганізуюць наведванне тэатраў і музеяў у г.Мінску. З арганізацыяй пазавучэбнага часу можна азнаёміцца на інфармацыйнай старонцы "Вольны час і адпачынак" рубрыкі "Пражыванне і вольны час".
Навучанне слухачоў падрыхтоўчага аддзялення ажыццяўляецца на кантрактнай аснове. Кошт навучання вызначаецца загадам рэктара на навучальны год і прыведзены ў раздзеле на інфармацыйнай старонцы "Падрыхтоўчае аддзяленне" рубрыкі "Кошт навучання". Аплата навучання можа быць ажыццёўлена ў два этапы.
Тэрміны навучання – 10 месяцаў (верасень-чэрвень).
Больш падрабязна парадак прыёму замежных грамадзян на падрыхтоўчае аддзяленне выкладзены на інфармацыйнай старонцы "Падрыхтоўчае аддзяленне" рубрыкі "Паступленне".
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99