20.09.2021

Цудоўнае свята адзінства на ФМБК

Дзень народнага адзінства працягваецца, і да свята далучыўся факультэт міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ.

Студэнты ФМБК, пры падтрымцы дэкана факультэта Юліі Аляксандраўны Шаўрук, яе намесніка Руслана Ягоравіча Ганчарова і загадчыцы кафедры беларускай і рускай моў Вольгі Мікалаеўны Губскай, падрыхтавалі для гасцей цікавую праграму, прысвечаную Дню народнага адзінства. Там было ўсё: экскурс у гісторыю падзелу Беларусі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, вершы, віктарыны і песні. Акрамя таго, гледачам была прапанавана экспазіцыя друкаваных выданняў Беларусі 1920-1930-х гадоў, якая праводзілася ў рамках праекта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Адзінства народа ? вялікі здабытак”. Арыгінальныя тэксты, напісаныя тарашкевіцай, далі магчымасць удзельнікам мерапрыемства адчуць каларыт той эпохі.

Адзначым, што падчас мерапрыемства выкарыстоўваліся абедзве дзяржаўныя мовы, але перавага ўсё ж была ў беларускай. І такой перавазе ёсць выдатны аргумент – менавіта 17 верасня нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Танк, выдатны паэт, удзельнік барацьбы за ўз’яднанне беларускага народа, які праз уласны лёс адчуў боль раз’яднанага “рыжскай мяжой” беларуса. З гэтай нагоды студэнты 2 курса Варвара Мольцан і Арцём Герасімаў прачыталі верш “Здарова, таварышы”, напісаны паэтам адразу пасля аб’яднання беларускіх зямель у 1939 годзе.

Студэнты з задавальненнем узялі ўдзел у віктарыне, якая патрабавала ведання спрадвечнай беларускай лексікі. Дарэчы, ці ведаеце вы, што зорка, якая падае, па-беларуску завецца “знічка”? Не адмовіліся студэнты і ад прапановы “расчытаць беларускія сімвалы”.

Але, бадай, самы кранальны момант свята – гэта ўспаміны і цікавыя факты, звязаныя з рознымі куткамі нашай Радзімы, якімі шчыра падзяліліся з аўдыторыяй выкладчыкі і студэнты. Насамрэч, у кожным горадзе, у кожнай вёсцы Беларусі ёсць штосьці асаблівае, ад прыгожага парку да цудоўнага паху шакаладу на вуліцах…

Выдатным заканчэннем свята стала, канешне, песня. Нашы студэнты Аляксандра Соп і Георгій Лаўрэнаў выканалі “Гісторыю майго жыцця” гурта Naviband, а сябры з задавальненнем іх падтрымалі.

Менавіта дзякуючы такім цудоўным момантам разумееш, што сапраўднае народнае адзінства – у шчырых адносінах з роднымі, сябрамі, калегамі, аднакурснікамі. Адзінства ? у сэрцы кожнага з нас.

Предыдущие события


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь