01.11.2022
Экскурсія для выкладчыкаў і студэнтаў па ваколіцах сталіцы
30 кастрычніка выкладчыкі і студэнты БДЭУ ажыццявілі неверагодна цікавую экскурсію «Падарожжа з графам Чапскім у Стары Менск». Падарожжа праходзіла праз Сеніцу, Прылукі, Станькава, Гарадзішча і Азярцо.
Разам з былым мэрам Мінска графам Каралем Чапскім турысты спачатку наведалі вёску Сеніца, якая рамешчана на ростанях Слуцкага і Койданаўскага трактаў, і паглядзелі на Свята-Праабражэнскую царкву. Затым госці наведалі родавы маёнтак Чапскіх ў Прылуках, які цудоўна захаваўся з ХІХ стагоддзя. Там знаходзіцца рамантычная сядзіба, прыгожы парк, шэраг гаспадарчых пабудоў, а таксама царква Раства Багародзіцы. Выкладчыкі і студэнты наведалі і музей раслін, які размешчаны ў сядзібе. Цікава, што галоўная рэзідэнцыя Чапскіх знаходзілася ў Станькаве. Там нашы калегі падзівіліся на прыгожы будынак Скарбчыка – палацыка, у якім захоўваліся калекцыі графа Эмерыка Чапскага, прагуляліся па парку, паглядзелі на гаспадарчыя пабудовы і Свята-Мікольскую царкву. У аграгарадку Гарадзішча турысты пабывалі ў прыватным музеі «Стары Менск» і наведалі месца першапачатковага Менску – Замчышча, атрымалі асалоду ад відаў, якія адкрыліся з вышыні валоў Замкавай гары ў Гарадзішчы, і наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы.
Тел.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99