03.11.2022

БДЭУ далучыўся да свята – 140-годдзя са дня нараджэння Якуба Коласа

Імя Якуба Коласа знаёмае кожнаму беларусу з самага маленства. «Мой родны кут, як ты мне мілы…». Гэтыя радкі з паэмы «Новая зямля» ведае кожны беларус, дэкламуе на памяць любы выкладчык. Дарэчы, сам Якуб Колас, па словах яго малодшага сына Міхася Міцкевіча, вельмі любіў паэму «Сымон-музыка». “ У гэтай паэме Коласу ўдалося паказаць тое сапраўднае, што можа быць з чалавекам, калі яго недаацэньваюць. Што ў гэты момант робіцца з душою! Мусіць, тое ж самае было і на душы ў бацькі! «Сымон-музыка» – гэта не проста паэма, а прыклад высокага мастацтва. Гэта кампазіцыя інтэлекту!» – казаў ён у адным з інтэрв’ю.

Усё сваё жыццё Якуб Колас аддаў служэнню Бацькаўшчыне. Актыўна займаўся не толькі творчасцю, але навуковай і грамадскай дзейнасцю. Яго сацыяльная актыўнасць (як прынята сёння казаць) уражвае:

У 1928 годзе абраны акадэмікам АН БССР, а 1929 – член яе Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт. У 1927–1929 гадах кандыдат у члены ЦВК БССР, у 1929–1931 і 1935–1938 – член ЦВК БССР. У 1944 годзе Якубу Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі БССР. У 1950-я гады Якуб Колас выступае навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Ну і, вядома, нельга не звярнуць увагу на працу Якуба Коласа ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР. Аднак, якія б пасады ён не займаў, усё яго жыццё было прысвечана станаўленню роднай культуры, літаратуры і мовы.

Выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў ФМБК вырашылі адзначыць гэты святочны дзень па-асобаму і правялі заняткі, прысвечаныя беларускаму літаратару, сярод кітайскіх студэнтаў. Дарэчы, асабліва знаёміць замежных студэнтаў з асобай паэта і пісьменніка не давялося. Аказваецца, яны ведаюць плошчу Якуба Коласа, станцыю метро “Плошча Якуба Коласа” і нават вершаваны радок “Мой родны кут...”. Студэнты паслухалі, як гучыць паэзія Коласа па-беларуску, вывучылі некалькі беларускіх словаў, а потым самі паспрабавалі прачытаць вершы.

Дарэчы, паэзія класіка беларускай літаратуры гучыць і па-кітайску. Першы пераклад Якуба Коласа на кітайскую мову з’явіўся у 1950 годзе. Гэта быў верш «Абаронцам роднай зямлі», апублікаваны ў перакладзе Лінь Ліна.

Другие новости

Архив новостей


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь