22.02.2023

Свята беларускай мовы: “Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка” ў БДЭУ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. У гэты дзень ужо стала традыцыяй для кафедры беларускай і рускай моў ФМБК запрашаць усіх прыхільнікаў роднай мовы, літаратуры і культуры на Агульнаўніверсітэцкую дыктоўку. Тэкст дыктоўкі складзены па творах класіка беларускай літаратуры Максіма ГАРЭЦКАГА, бо 18 лютага адзначаўся 130 дзень народзінаў пісьменніка.

Студэнты з Беларусі і Кітая, кіраўнікі факультэтаў, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта – усяго каля каля 200 чалавек, сустрэліся ў канферэнц-зале, каб напісаць дыктоўку з выбітнай беларускай пісьменніцай, літаратураведам, перакладчыцай, рэдактарам аддзела культуры газеты “Звязда” Людмілай РУБЛЕЎСКАЙ.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена выстава, прысвечаная творчасці пісьменніцы і 130-годдзю класіка беларускай лтаратуры Максіма Гарцкага. Музычнае суправаджэнне забяспечыў ансамбль інструментальнай музыкі студэнцкага клуба БДЭУ пад кіраўніцтвам Ігара Лосіка, які выканаў дзве цудоўныя кампазіцыі  -- “Вясельны марш” беларускага кампазітара Вячаслава Кузняцова і “Ты мне вясною прыснілася” Юрыя Семянякі. Беларуска-кітайскі квартэт студэнтаў ФМБК у аўтэнтычных беларускіх строях спяваў мікс з вядомых народных песень, а кітайскія студэнты ФМЭА чыталі на памяць верш Максіма Багдановіча “Зорка Венера”.

Удзельнікаў прывітаў прарэктар па навуковай працы Ягор Уладзіміравіч ГУСАКОЎ, які адзначыў, што беларуская мова, сапраўды, адна з самых мілагучных моў у свеце, і пажадаў усім поспехаў. Загадчыца кафедры беларускай і рускай моў Вольга Мікалаеўна ГУБСКАЯ патлумачыла, чаму тэкстам для дыктоўкі былі абраныя творы Максіма ГАРЭЦКАГА: “Сёння мы назіраем, як склаўся гістарычны пазл: сучасны беларускі пісьменнік чытае тэкст выбітнага класіка беларускай літаратуы. У гэтым бачыцца пераемнасць традыцый у развіцці мастацкага слова”.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ таксама падкрэсліла знакавасць таго, што для дыктоўкі абралі тэкст аўтарства вялікага беларускага пісьменніка, пісьменніка сусветнага ўзроўню Максіма ГАРЭЦКАГА: “Яго творы – багацце і скарбніца беларускай мовы,  шмат слоў пісьменнік дадаў у беларускую лексіку – штосьці з мясцовай гаворкі, а штосьці свае”. Удзельнікі з задавальненнем слухалі падрыхтаваны тэкст філасофскага зместу  пад назвай “Жыццё, жыццё… як тыя мары…”.

Пасля напісання дыктоўкі і самаправеркі адбыўся жывы дыялог Людмілы Іванаўны са студэнтамі. Пісьменніца адказала на розныя пытанні, якія датычыліся яе творчасці, выказалася пра стаўленне да беларускай мовы і культуры. Распавяла пра свае прыярытэты ў літаратуры, падзяліла сакрэтам пра любімае месца ў Мінску. Самы актыўны  ўдзельнік дыялогу атрымаў ад Людмілы Рублеўскай кнігу з аўтографам.

Мы запыталіся ў студэнтаў, чаму яны зацікавіліся дыктоўкай і вырашылі трымаць удзел:

«Усе вакол размаўляюць на рускай, але я б хацела, каб мовы роднай было больш у маім жыцці. Вось пачынаю з дыктоўкі!»

«Мне цікава, ці засталіся мае веды на былым узроўні. Я алімпіядніца, пераможца на вобласці па беларускай мове. А даведалася пра дыктоўку выпадкова. Цікаўнасць перамагла - і вось я тут».

«Мне падабаецца беларуская мова. Пасля школы я з уласнай ініцыятывы чытала некалькі твораў на мове».

«Мы хацелі прыйсці сюды. У звычайным жыцці слухаем музыку на беларускай, а чыталі на мове апошні раз ў школе».

«Я вырашыла сюды прыйсці, бо я патрыётка сваёй краіны. Нягледзячы на тое, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, у большасці сваёй мы размаўляем на рускай. І я таксама. Але беларускую разумею. А сёння мне захацелася праверыць сябе. У школе ў мяне былі добрыя адзнакі па беларускай мове. Мова - гэта нашы карані, наша гісторыя!»

Да сустрэчы ў наступным годзе, сябры!

Другие новости

Архив новостей


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь