03.04.2023
Замежныя студэнты ФМБК БДЭУ наведалі фестываль льну
З 30 сакавіка па 1 красавіка ў Мінску адбыўся фестываль льну «СВЯТА ЛЬНУ. РОДНАЕ – МОДНАЕ»!
Замежныя студэнты факультэта міжнародных бізнес-камунікацый разам з выкладчыкамі рускай мовы кафедры беларускай і рускай моў з задавальненнем наведалі гэтае мерапрыемства.
У праграме фестывалю былі гандлёвыя, інтэрактыўныя пляцоўкі, дэгустацыі, фотазона, паказ лепшых калекцый конкурсу дызайнераў і канцэртная праграма. І нашы студэнты ахвотна далучыліся да імпрэзы. Убачылі, як выглядае лён, пазнаёміліся са стадыямі яго апрацоўкі, пакаштавалі закваску для хатняга ёгурту. Найбольш ахвочыя засталіся, каб паглядзець паказ мод. Гэты фестываль стаў чарговым прыемным пагружэннем ў культуру Беларусі!
Тел.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99