20.04.2023

Рэспубліканская акцыя «30 дзён да Перамогі» і Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мест са студэнтамі ФП

18 красавіка студэнты факультэта права наведалі некаторыя куткі нашага найпрыгажэйшага города Мінска. Мерапрыемства было связана з адзначэннем 18 красавіка на Беларусі Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мест і да рэспубліканскай акцыі «30 дзён да Перамогі».

Гэты дзень знаёмы таксама як Дзень сусветнай спадчыны, заснаваны Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін, створанай пры ЮНЕСКА. Студэнты наведалі помнікі, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

  • Помнік ахвярам гітлераўскага генацыду;
  • Мемарыяльны знак на месцы раўмяшчэння канспіратыўнай кватэры ўдзельнікаў Мінскага падполля;
  • Тэрыторыю былога Масюкоўшчынскага лагера смерці (мемарыял «Масюкаўшчына»);
  • Мазаіку»Партызаны» на гасцініцы «Турыст»;
  • Абеліск «Мінск - горад-герой»;
  • Помнік воінам-інтэрнацыяналістам;
  • Помнік танкістам-вызваліцелям;
  • Помнік «Беларусь партызанская».

Наша дзяржава мае багатую гісторыю, якая пакінула нам унікальную гістарычную і культурную спадчыну. Мы, сучасныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, адказныя за памяць аб мінулым. Дзень гістарычных помнікаў тычыцца ўсіх нас, у тым ліку студэнцкай моладзі, усіх тых, хто шануе сваю гісторыю і культуру, хто з павагай адносіцца да мінулага сваёй краіны, вывучае яго, тых, хто захоўвае памяць аб подзвігах савецкіх воінаў, партызан, падпольчшыкаў і мірных жыхароў у часы Вялікай Айчыннай вайны, памяць аб тых, хто загінуў у лагерах смерці.

Зберажом нашу гістарычную Радзіму разам! Не забудзем подзвіг беларускага народа!

Другие новости

Архив новостей


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь