12.02.2019
Запрашаем да ўдзелу ў агульнаўніверсітэцкай беларускай дыктоўцы
ШАНОЎНАЕ СПАДАРСТВА!
У Міжнародны дзень роднай мовы кафедра беларускай і рускай моў мае гонар запрасіць вас да ўдзелу ў агульнаўніверсітэцкай беларускай дыктоўцы для студэнтаў і выкладчыкаў – кафедраў, дэканатаў, рэктарата – і ўсіх іншых супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта.
Дыктоўка пачнецца 21 лютага ў 11:15,аўдыторыя 339/3.
- Удзел у дыктоўцы бясплатны!
- Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Рэгістрацыя адбываецца з 12 да 19 лютага на аснове фармуляра заяўкі па электроннай пошце: kbrl@bseu.by
- Фармуляр заяўкі знаходзіцца на кафедры (437, ІІІ) і па спасылцы
- Вынікі дыктоўкі публікавацца не будуць. Адразу пасля дыктоўкі кожны зможа праверыць сябе сам. Падпісваць працы не абавязкова. Пры жаданні пераможцы змогуць адгукнуцца і атрымаць свае прызы!
- Чакаецца ўрачыстае адкрыццё і закрыццё імпрэзы.
Далучайцеся да папулярызацыі беларускай мовы!
Тел./факс.: (+375 17) 209-88-16
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99