04.11.2022
“Пясняр зямлі беларускай”
Загадчыца кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ, кандыдат філалагічных навук Вольга Мікалаеўна ГУБСКАЯ прыняла ўдзел у якасці эксперта ў здымках дакументальнай стужкі тэлеканала СТБ, прымеркаванай да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
З 21 па 24 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы тэлеканал СТБ праводзіў здымкі фільма з цыкла дакументальных праграм “Тайны Беларусі”.
Як паведамляе афіцыйны телеграм-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, стужка пад рабочай назвай “Пясняр зямлі беларускай” прысвечана Янку Купалу і прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта. Здымачная група пабывала ў Купалаўскіх мемарыяльных запаведніках “Вязынка” і “Ляўкі”, філіялах “Яхімоўшчына” і “Акопы”, а таксама ў мінскім музеі Песняра. Аповед пра творцу вядуць навуковыя супрацоўнікі музея і запрошаныя эксперты.
Прэм’ера запланавана на 18 лістапада ў 20:40.
Тел.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРИЕМНАЯ КОМИССИЯ
Тел.: (+375 17) 209-88-99