Кафедра эканомікі прыродакарыстання
Загадчык кафедры:
Смольская Наталля Аляксандраўна
кандыдат эканамічных навук,
дацэнт
Загадчык кафедры– Смольская Наталля Аляксандраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Заснавальнікам кафедры і загадчыкам да 01.09.2011 г. з'яўлялася Шымава Вольга Сяргееўна, доктар эканамічных навук, прафесар, аўтар 250 публікацый у галіне эканомікі прыродакарыстання, кіравання экалагічнай бяспекай, ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны. Прафесар Шымава В.С. з'яўляецца аўтарам тыпавой вучэбнай праграмы і падручніка па асноўнай замацаванай за кафедрай дысцыпліне «Эканоміка прыродакарыстання». Па аўтарскіх праграмах Шымавай В.С. чытаюцца дысцыпліны I і II ступені вышэйшай адукацыі «Устойлівае развіццё» і «Устойлівае развіццё і «зялёная» эканоміка». В.С. Шымава падрыхтавала трох кандыдатаў эканамічных навук і працягвае навуковае кіраўніцтва аспірантамі і магістрантамі кафедры.
Шматгадовая плённая навуковая і педагагічная дзейнасць В.С. Шымавай адзначана нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай узнагародай - медалём Францыска Скарыны і ганаровым званнем «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Смольская Н.А. распрацавала і чытае 8 навучальных дысцыплін. Дысцыпліны «Эканоміка і кіраванне рэсурсазберажэннем» і «Эканоміка рэсурсазберажэння і ацэнка рэсурсаэфектыўнасці» чытаюцца па аўтарскіх праграмах.
Смольская Н.А. з'яўляецца аўтарам больш за 110 друкаваных работ, членам аўтарскага калектыву дзесяці вучэбных дапаможнікаў, выдадзеных з грыфамі Міністэрстваў адукацыі РБ і РФ, маюцца аўтарскія выданні вучэбных дапаможнікаў.
Пад кіраўніцтвам Смольскай Н.А. паспяхова абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі, больш за 30 магістарскіх дысертацый. Прымала ўдзел у выкананні 12 НДР, што фінансаваліся ФФІ, Міністэрствам адукацыі РБ, Міністэрствам эканомікі РБ, ДКНТ РБ, а таксама БДЭУ, з'яўлялася навуковым кіраўніком 2-х гаспадарча-дагаворных тэм.
Смольская Н.А. на працягу пятнаццаці гадоў з'яўлялася вучоным сакратаром НПС БДЭУ па спецыяльнасцях 08.00.05 і 08.00.13. Па выніках праведзенага конкурсу педагагічнага майстэрства ў БДЭУ ў 2004 г. дацэнт Смольская Н.А. з'яўлялася пераможцам універсітэцкага конкурсу на званне «Лепшы педагог года». За высокія дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці Смольская Н.А. была ўдастоена Прэзідэнцкай стыпендыі, яна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі БДЭУ, а таксама Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Кафедра эканомікі прыродакарыстання ўтворана ў чэрвені 2004 г. (загад 421-А ад 28.05.2004 г.). Стварэнне новай выпускаючай кафедры выклікана аб'ектыўнай неабходнасцю ўзмацнення экалагічнага акцэнту ў эканамічнай адукацыі.
Спецыяльнасці
1-я ступень
- «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»
спецыялізацыя- «Эканоміка прыродакарыстання»
Магістратура
- «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»
Кафедрай ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» спецыялізацыі 1-25 01 07 22 «Эканоміка прыродакарыстання» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст-менеджар».
Спецыялісты кваліфікацыі «эканаміст-менеджар» з паглыбленымі ведамі ў галіне эканомікі прыродакарыстання запатрабаваны ў падраздзяленнях эканамічнага і экалагічнага кіравання на прадпрыемствах, у арганізацыях, аўдытарскіх фірмах, у сістэме дзяржаўнага і мясцовага кіравання і кантролю. Перспектывы і магчымасці падрыхтоўкі кадраў новага мыслення з фундаментальнымі ведамі эканомікі, экалогіі, кіравання і права маюць значэнне як на рэгіянальным, так і міжнародным узроўні.
Студэнты навучаюцца кіраваць, планаваць, арганізоўваць і эканамічна абгрунтоўваць гаспадарчую дзейнасць арганізацыі з улікам экалагічных патрабаванняў. Атрымліваюць спецыяльныя веды і практычныя навыкі па распрацоўцы і ўкараненні сістэм менеджменту ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі серыі СТБ ISO 9001, СТБ ІСО 14001, СТБ 1470 (HACCP).
Выпускнікі кафедры:
- правядуць эканамічны аналіз гаспадарчай дзейнасці арганізацыі;
- эканамічна абгрунтуюць мерапрыемствы па забеспячэнні рэжыму эканоміі, аптымізацыі кіравання, павышэнні эфектыўнасці работ, больш рацыянальным выкарыстанні ўсіх відаў рэсурсаў, у тым ліку прыродных;
- выканаюць разлікі па матэрыяльных, працоўных і фінансавых, экалагічных выдатках, неабходных для правядзення работ (паслуг);
- разлічаць падаткі, у тым ліку экалагічны, зямельны, падатак за здабычу прыродных рэсурсаў;
- ацэняць уздзеянне гаспадарчай дзейнасці арганізацыі на навакольнае асяроддзе;
- падрыхтуюць дакументацыю для правядзення сертыфікацыі па міжнародных стандартах серыі СТБ ISO 9001, СТБ ІСО 14001, СТБ 1470 (HACCP);
- распрацуюць экалагічны пашпарт прадпрыемства;
- ажыццявяць унутраны экалагічны аўдыт.
Важнае месца ў адукацыйным працэсе займае навукова-даследчая праца і прыцягненне студэнтаў да ўдзелу ў навукова-практычных распрацоўках. Да асноўных навуковых напрамкаў кафедры адносяцца:
- абгрунтаванне новых інструментаў дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў кантэксце ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь
- распрацоўка тэарэтычных асноў эканомікі прыродакарыстання;
- удасканаленне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання, прагназавання і планавання рацыянальнага прыродакарыстання і прыродаахоўнай дзейнасці;
- удасканаленне сістэмы экалагічнай адукацыі, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў і іншыя.
На кафедры ажыццяўляецца таксама навучанне магістрантаў (распрацаваны магістарскія праграмы практыка-арыентаванай накіраванасці «Эканоміка і кіраванне прыродаахоўнай і рэсурсазберагальнай дзейнасцю» і сумесна з кафедрай эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК ««Зялёная» эканоміка і развіццё аграбізнесу») і аспірантаў па спецыяльнасці 08.00.05 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай».
Вучэбна-метадычная праца
Дысцыпліны
- Эканоміка прыродакарыстання
- Бяспека жыццядзейнасці чалавека
- Абарона насельніцтва і аб'ектаў ад надзвычайных сітуацый
- Радыяцыйная бяспека, а таксама
спецыяльныя дысцыпліны эколага-эканамічнага профілю: - Устойлівае развіццё,
- Эканоміка навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў,
- Экалагічны менеджмент,
- Экалагічнае нармаванне,
- Навуковыя асновы маніторынгу,
- Уводзіны ў спецыяльнасць,
- Геаграфія турызму,
- Міжнародная экалагічная палітыка,
- Краіназнаўства і міжнароднае экалагічнае супрацоўніцтва,
- Эканоміка рэсурсазберажэння і ацэнка рэсурсаэфектыўнасці,
- Эканоміка і кіраванне рэсурсазберажэннем,
- Стандартызаваныя сістэмы менеджменту,
- Эканоміка і кіраванне рэсурсазберажэннем,
- «Устойлівае развіццё і «зялёная» эканоміка»,
- Менеджмент адходаў,
- «Зялёная» энергетыка і энергетычны менеджмент,
- Рэсурсны менеджмент,
- Дзяржаўнае кіраванне прыродакарыстаннем і прыродаахоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
Асноўныя вучэбныя выданні кафедры:
1. Шимова, О.С. Устойчивое развитие: учебник с грифом Минобразования Республики Беларусь. – Мн.: БГЭУ, 2017. – 395 с.
2. Шимова О.С., Соколовский Н.К., Лопачук О.Н. Экономика природопользования: Учебник с грифом Минобразования Республики Беларусь. – Минск: БГЭУ, 2019. – 446 с.
3. Шимова, О.С. Устойчивое развитие: практикум / Учебное пособие с грифом Минобразования Республики Беларусь / О.С. Шимова. – Мн.: БГЭУ, 2013. – 199 с.
4. Лопачук, О.Н. Экологический менеджмент: учеб. пособие / О.Н. Лопачук. – Мн.: БГЭУ, 2016. – 403 с.
5. Шимова, О.С. Экономика природопользования: практикум. – Мн.: БГЭУ, 2016. – 209 с.
6. Шимова, О.С. Основы устойчивого туризма: учеб. пособие / Шимова О.С. – М.:НИЦ ИНФРА-М, 2016. – 190 с.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99