Факультэт фінансаў і банкаўскай справы
Факультэт фінансаў і банкаўскай справы (ФФБД) – найбуйнейшы факультэт БДЭУ, які рыхтуе спецыялістаў у галіне фінансаў, банкаўскай справы, падаткаабкладання, мытнай дзейнасці, страхавання і сацыяльнай абароны, фінансавай бяспекі.
Факультэт створаны ў лістападзе 2002 года пасля зліцця фінансава-эканамічнага факультэта і факультэта банкаўскай справы. Фінансава-эканамічны факультэт як самастойнае падраздзяленне існаваў з 1964 г. па 2002 г. На працягу гэтых гадоў яго ўзначальвалі:
- з 1964 па 1974 гг. канд. экан. навук, дацэнт А.В. Шашкоўскі;
- з 1974 по 1992 гг. канд. экан. навук, дацэнт Г.І. Краўцова;
- з 1992 по 1998 гг. канд. экан. навук, дацэнт Г.К. Мультан;
- з 1998 по 2002 гг. канд. экан. naвук, дацэнт В.С. Бас.
Факультэт банкаўскай справы як самастойнае падраздзяленне працаваў з 1992 г. па 2002 г. Дэканам факультэта быў С.С. Ткачук, кандыдат эканамічных навук, прафесар.
Пачынаючы з 2002 года факультэт фінансаў і банкаўскай справы ўзначальвалі:
- з 2002 па 2004 гг. канд. экан. навук, дацэнт В.С. Бас;
- з 2004 па 2009 гг. д-р экан. навук, прафесар Н.І. Богдан;
- з 2009 па 2026 гг. канд. экан. навук, дацэнт Н.А. Ляснеўская.
У цяперашні час дэкан факультэта – кандыдат эканамічных навук, дацэнт Маліноўская Вольга Уладзіміраўна.
У склад факультэта ўваходзяць чатыры кафедры:
- банкаўскай справы
- грашовага звароту, крэдыту і фондавага рынку
- падаткаў і падаткаабкладання;
- фінансаў
Унікальныя магчымасці
Факультэт сёння — гэта больш за 1300 студэнтаў дзённай і больш за 1000 студэнтаў завочнай формы навучання; больш за 100 магістрантаў, суіскальнікаў, аспірантаў і дактарантаў. Факультэт выкарыстоўвае багаты сучасны айчынны і замежны досвед падрыхтоўкі кваліфікаваных эканамістаў для ўсіх сфер нацыянальнай эканомікі.
У працэсе навучання студэнты атрымліваюць веды агульнатэарэтычнага цыкла («Эканамічная тэорыя», «Статыстыка», «Бухгалтарскі ўлік», «Аналіз гаспадарчай дзейнасці», «Маркетынг» і інш.). Паглыблена вывучаюць дысцыпліны з улікам абранай прафілізацыі: «Грошы, крэдыт, банкі», «Тэорыя фінансаў», «Фінансы арганізацый», «Арганізацыя банкаўскага бізнесу», «Падаткі і падаткаабкладанне», «Фінансавыя тэхналогіі», «Арганізацыя фінансавых рынкаў», «Страхавая справа», «Бухгалтарскі ўлік у банках» і інш.
Заняткі на факультэце праводзяцца дасведчанымі высокакваліфікаванымі выкладчыкамі. На кафедрах працуе 67 выкладчыкаў, з якіх 6 дактароў эканамічных навук, прафесараў, 32 кандыдаты эканамічных навук, дацэнты. Шэраг лекцыйных курсаў чытаюць высокакваліфікаваныя спецыялісты-практыкі, якія працуюць у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь і вядучых банках, Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Гэта спрыяе павышэнню якасці адукацыйных паслуг і гонару за абраную прафесію.
Выпускнікам факультэта прысвойваецца кваліфікацыя «эканаміст». Незалежна ад абранай прафілізацыі яны могуць працаваць:
- у банках і небанкаўскіх фінансава-крэдытных арганізацыях;
- у падатковых інспекцыях;
- у фінансавых органах;
- у страхавых арганізацыях;
- у лізінгавых і фактарынгавых арганізацыях;
- у фінансава-эканамічных службах камерцыйных і дзяржаўных арганізацый і інш.
Спецыяльнасці
Факультэт фінансаў і банкаўскай справы ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях і прафілізацыях:
Агульная вышэйшая адукацыя
- Спецыяльнасць 6-05-0411-02 «Фінансы і крэдыт»:
- Прафілізацыя «Фінансы» — дзённая, завочная і завочная скарочаная формы атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Банкаўская справа» — дзённая, завочная і завочная скарочаная формы атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Падаткі і падаткаабкладанне» — дзённая і завочная скарочаная формы атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Страхаванне і сацыяльная абарона» — дзённая і завочная скарочаная формы атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Финансы і крэдыт у знешнеэканамічнай дзейнасці» — дзённая форма атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Фінансавая аналітыка і маніторынг» — дзённая і завочная скарочаная формы атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Фінансавыя рынкі і інструменты» — дзённая, завочная і завочная скарочаная формы атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Фінансы і кантроль у сферы мытнай дзейнасці» — дзённая форма атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Фінансавы менеджмент» — дзённая і завочная скарочаная формы атрымання адукацыі.
- Спецыяльнасць 6-05-0411-01 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»:
- Прафілізацыя «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у банках» — дзённая форма атрымання адукацыі.
Магістратура
Для рэалізацыі праграм паглыбленай вышэйшай адукацыі на выпускаючых кафедрах вядзецца падрыхтоўка магістрантаў па спецыяльнасці 7-06-0411-02 «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт»:
- Прафілізацыя «Банкаўскі бізнес» — дзённая і завочная формы атрымання адукацыі;
- Прафілізацыя «Міжнародныя фінансы і інвестыцыі» — дзённая і завочная формы атрымання адукацыі.
На кафедрах распрацаваны планы мерапрыемстваў па ўдасканаленні метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу паглыбленай вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій навучання і камп'ютарных сродкаў. Пры правядзенні лекцый і практычных заняткаў шырока выкарыстоўваюцца актыўныя метады навучання, тэхнічныя і камп'ютарныя сродкі камунікацыі пры стасунках і атрыманні магістрантамі аператыўнай інфармацыі.
Навуковая праца
Кіраўніцтва дысертацыйнымі працамі па спецыяльнасці 08.00.10 «Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт» ажыццяўляюць вядучыя прафесары і дацэнты кафедр. Для кантролю працэсу падрыхтоўкі дысертацыйных прац ажыццяўляецца правядзенне прамежкавай атэстацыі дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў. Пасля абмеркавання на пасяджэннях кафедр кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый яны накіроўваюцца на папярэднюю экспертызу ў Навуковы праблемны савет № 1 і праходзяць далейшую працэдуру абароны.
Шмат увагі на факультэце надаецца навукова-даследчай працы студэнтаў. У складзе студэнцкага навуковага таварыства функцыянуюць студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. Кіруюць даследчай працай студэнтаў дасведчаныя выкладчыкі. Студэнты ўдзельнічаюць у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах, форумах і алімпіядах па эканамічным профілі.
За асаблівыя поспехі ў засваенні навучальнага плана, навуковую працу, а таксама актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта студэнтам факультэта прысуджаюцца стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імя Ф. Скарыны, Савета ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».
У галіне культурна-масавай працы факультэт займае адно з лідзіруючых месцаў ва ўніверсітэце. Студэнты прымаюць актыўны ўдзел у такіх мерапрыемствах як «Віват, першакурснік!», «Асенні марафон», «Студэнцкая вясна», «Міс БДЭУ», «Студэнт года».
Будучая кар'ера
Выпускнікі факультэта атрымліваюць глыбокія тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ажыццяўлення фінансавых і банкаўскіх аперацый, арганізацыі бухгалтарскага ўліку і аналізу, падаткаабкладання, маніторынгу і кантролю ў дзяржаўных і камерцыйных арганізацыях розных галін і відаў дзейнасці. Таксама засвойваюць сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, фінансава-банкаўскую статыстыку, асновы фінансавага права, менеджменту, маркетынгу і інш. Маладыя спецыялісты, як правіла, у самыя кароткія тэрміны здольныя адаптавацца да практычнай дзейнасці ў арганізацыі і выконваць ускладзеныя на іх задачы ў адпаведнасці з атрыманай кваліфікацыяй.
Факультэт фінансаў і банкаўскай справы займае лідзіруючыя пазіцыі ў сферы студэнцкай навукі і падрыхтоўкі навуковых кадраў для ВНУ, Інстытута эканомікі НАН Беларусі і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Выпускнікі факультэта паспяхова абараняюць кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, выступаючы яркімі прадстаўнікамі фінансава-банкаўскай школы ў навукова-даследчым патэнцыяле рэспублікі.




















Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99