Факультэт Права

Факультэт права створаны ў 1998 г. на базе кафедры правазнаўства, якая была заснавана ў 1933 г. Дэкан– Шклярэўскі Аляксандр Мікалаевіч, дацэнт, кандыдат юрыдычных навук.

У цяперашні час на факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных юрыстаў па спецыяльнасці «Правазнаўства» (спецыялiзацыi «Гаспадарчае права» і «Прававое забеспячэнне знешнеэканамічнай дзейнасці»).

Унікальныя магчымасці

Навучальны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам спецыяльнасці і з улікам патрэбнасці ў кадрах эканомікі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з пастаўленай задачай выпускнікі факультэта права прафесійна вывучаюць не толькі юрыдычныя, але і шэраг эканамічных дысцыплін, такіх як «Бухгалтарскі ўлік», «Рэвізія і аўдыт», «Падаткі і падаткаабкладанне», «Міжнародны гандаль», «Аналіз гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства» і іншыя.

У цяперашні час на факультэце права працуюць 4 кафедры:

  1. тэорыі І гісторыі права (заг. кафедры - кандыдат юрыдычных навук, В.В. Бодакова);
  2. дзяржаўна-прававых дысцыплін (заг. кафедры - кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В.К. Ладуцька);
  3. грамадзянска-прававых дысцыплін (заг. кафедры - доктар юрыдычных навук, прафесар Т.С. Таранава);
  4. міжнароднага эканамічнага права (заг. кафедры - кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Т. В. Целяціцкая)

Важкія пазіцыі ў айчыннай практыцы юрыдычнай адукацыі забяспечваюць штатныя выкладчыкі, сярод якіх дактары юрыдычных навук, прафесары, кандыдаты юрыдычных навук, дацэнты, з агульнага ліку якіх больш за 70% маюць вучоныя ступені і званні.

Спецыяльнасці

1-я ступень

2-я ступень

На факультэце падтрымліваецца пераемнасць падрыхтоўкі спецыялістаў па ўзроўнях адукацыі - вышэйшая адукацыя, магістратура, аспірантура. Працуе спецыялізаваны Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасцях 12.00.03 - грамадзянскае права; сямейнае права; прадпрымальніцкае права; міжнароднае прыватнае права і па 12.00.14 - адміністрацыйнае права; фінансавае права; інфармацыйнае права.

Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедраў факультэта пастаянна ўдзельнічае ў распрацоўцы і абмеркаванні законапраектаў напярэдадні іх слуханняў ў парламенце краіны і праектаў рашэнняў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пастаноў Пленумаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе іх экспертызу.

Выкладчыкі факультэта штогод рыхтуюць і выдаюць новыя падручнікі, навучальныя дапаможнікі і навуковыя працы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў ходзе навучальнага працэсу як на факультэце права БДЭУ, так і ў іншых установах адукацыі краіны і СНД. На факультэце выпускаецца маланакладная газета «Юрыст». На яе старонках студэнты і выкладчыкі абмяркоўваюць пытанні жыцця ўніверсітэта і факультэта права.

На факультэце створаны 3 спецыялізаваныя навуковыя лабараторыі: студэнцкая навукова-практычная лабараторыя (грамадская прыёмная для аказання прававой дапамогі насельніцтву), студэнцкая навукова-прадметная лабараторыя па праблемах процідзеяння злачыннасці ў сферы эканамічнай дзейнасці і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя па сучасных праблемах прававога рэгулявання эканамічнай дзейнасці.

Факультэт размяшчаецца ў асобным корпусе, які дазваляе забяспечваць якаснае правядзенне заняткаў. Студэнтам даецца магчымасць працаваць з кампутарнымі базамі дадзеных і Інтэрнэтам, а таксама капіявання і размнажэння неабходных матэрыялаў. Маюцца: бібліятэка, якая змяшчае дастатковую колькасць вучэбнай і навуковай юрыдычнай літаратуры; спартыўная і трэнажорная залы; сталовая. На факультэце рэгулярна праводзяцца канцэрты і вечары адпачынку, дыскатэкі.

Устаноўлена і пашыраецца супрацоўніцтва факультэта з замежнымі навуковымі навучальнымі цэнтрамі юрыдычнага профілю, што дазваляе студэнтам як удасканальваць прафесійныя веды, так і валодаць замежнымі мовамі, прымаць удзел у міжнародных канферэнцыях, семінарах і стажыравацца.

Будучая кар'ера

Выпускнікі факультэта права запатрабаваныя органамі дзяржаўнага, рэгіянальнага і мясцовага кіравання, юрыдычнымі падраздзяленнямі прадпрыемстваў і ўстаноў усіх арганізацыйна-прававых формаў уласнасці як у Беларусі, так і за яе межамі.

 

Кантакты

Адрас:пр. Ракасоўскага 65, корпус 8, к.34

Тэл.: +375 17 209-79-72
+375 17 209-79-52
(дэкан),
 А.Н. Шклярэўскі ,
+375 17 209-79-49 (нам. дэкана),
 М.И. Рудовiч,
+375 17 209-79-65 (ДФО)
 +375 17 209-79-63 (ЗФО)

Факс: +375 17 209-79-72

Пошта: форма зваротнай сувязі

Сайт: http://pravo.bseu.by/

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь