Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый

Факультэт створаны ў 2002 годзе на базе кафедраўзамежных моў і кафедры рускай і беларускай моў. Дэкан– Шаўрук Юлія Аляксандраўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

У структуру факультэта ўваходзяць 6 кафедраў:

Унікальныя магчымасці

Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый – гэта бездакорнае валоданне замежнымі мовамі, навыкамі перакладу, тэхналогіямі вядзення бізнесу і эфектыўнымі стратэгіямі камунікацыі. Гэта запатрабаванасць ва ўсіх сферах сучаснай эканомікі, культуры і грамадскага жыцця. Хочаце быць у трэндзе? Тады вам – на ФМБК!»

Спецыяльнасці

Агульная вышэйшая адукацыя

Паглыбленая вышэйшая адукацыя

На факультэце вядзецца навучанне па праграме магістарскай падрыхтоўкі спецыяльнасці «Маркетынг».

Будучая кар'ера

Якіх спецыялістаў мы рыхтуем?

На факультэце вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем моў)», прафілізацыі «Камунікатыўныя тэхналогіі ў бізнесе» з прысваеннем кваліфікацыі «Спецыяліст па міжкультурнай камунікацыі. Перакладчык-рэферэнт».

 Дзе нашы выпускнікі могуць працаваць

Выпускнікі факультэта высока запатрабаваныя і паспяхова працуюць у якасці перакладчыкаў, спецыялістаў і кіраўнікоў аддзелаў па працы з кліентамі, па маркетынгу і збыце ў арганізацыях усіх формаў уласнасці, якія займаюцца знешнеэканамічнай і міжнароднай дзейнасцю: у міжнародных кампаніях і дзяржаўных арганізацыях, у міністэрствах і ўстановах Рэспублікі Беларусь, у фінансавых кампаніях, банках, знешнеэканамічных службах вытворчых і камерцыйных прадпрыемстваў, у малым і сярэднім бізнесе, у лагістычных, турыстычных і IT-кампаніях, у PR-агенцтвах і сродках масавай інфармацыі.

Вучэбны план спецыяльнасці

У працэсе навучання студэнты авалодваюць дзвюма замежнымі мовамі: англійскай як першай замежнай мовай і (з улікам выбару студэнта) нямецкай, французскай, іспанскай, партугальскай, кітайскай як другой замежнай мовай. Акрамя таго, вучэбным планам прадугледжана грунтоўнае вывучэнне тэорыі і практыкі перакладу (вуснага і пісьмовага); эканамічнай тэорыі і сусветнай эканомікі, практычных асаблівасцей кіравання міжнародным бізнесам і функцыянавання міжнародных кампаній; тэорыі міжкультурнай камунікацыі, псіхалогіі дзелавых зносін, дзелавой культуры ў міжнародным бізнесе, стратэгій камунікатыўных паводзін. Шэраг спецыяльных дысцыплін («Лінгвакраіназнаўства», «Інтэрпрэтацыя камунікатыўных паводзін», «Прыкладная сацыялогія», «Тэхналогіі рэдагавання тэкстаў перакладу», «Скорапіс у вуснай перакладчыцкай дзейнасці» і шматлікія іншыя) на 2 – 5 курсах выкладаюцца на замежных мовах.

Студэнты праходзяць розныя віды практыкі на прадпрыемствах, якія вядуць знешнеэканамічную дзейнасць, уключаючы азнаямляльную, перакладчыцкую, пераддыпломную (даследчую). З мэтай набыцця і ўдасканалення практычнага досведу перакладчыцкай працы пры факультэце працуе бюро перакладаў.

У якасці актыўных сродкаў навучання на факультэце шырока выкарыстоўваюцца новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Маюцца спецыялізаваныя кабінеты мультымедыйных сродкаў навучання, лінгафонныя класы, кабінеты англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай моў, абсталяваныя сучаснай тэхнікай, аўдыя- і відэаматэрыяламі. Студэнты маюць магчымасць карыстацца для самастойнай працы больш чым трыццаццю камп'ютарнымі класамі з выхадам у Інтэрнэт. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца на аснове бюджэтнай і платнай формаў навучання на конкурснай аснове. Тэрмін навучання на факультэце – 4,5 гады. >>> http://bseu.by/english/eventmark.htmlhttp://bseu.by/russian/teaching/magistr/2.doc

Міжнародная і навуковая дзейнасць

Факультэт актыўна супрацоўнічае ў адукацыйнай і навуковай дзейнасці з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Томскім дзяржаўным універсітэтам (Расійская Федэрацыя), Універсітэтам Хэсі, Ланьчжоўскім універсітэтам фінансаў і эканомікі (КНР), Інстытутам прафесійных даследаванняў ім. Вівекананды (Індыя), пасольствамі Венесуэлы, Бразіліі, Кубы.

Штогод на базе факультэта праводзяцца Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя на замежных мовах «Свет у ХХI стагоддзі: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты» з публікацыяй тэзісаў лепшых студэнцкіх дакладаў і Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя вектары беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва». У рамках Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі БДЭУ «Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця» на факультэце плённа працуе секцыя «Міжкультурная эканамічная камунікацыя».

Студэнты ствараюць цікавыя праекты ў студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях «Камунікатар» і «Лінгваэканаміст», прымаюць актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Валанцёр-камунікатар» (моўнае суправаджэнне замежных удзельнікаў сацыяльна-эканамічных, культурна-адукацыйных мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню). На факультэце навучаюцца студэнты з Кітая, Японіі, Туркменістана, Таджыкістана, Ірана, Калумбіі, Турцыі. Да выкладчыцкай дзейнасці прыцягваюцца выкладчыкі з вну Кітая, Расійскай Федэрацыі, Венесуэлы, Ірана і іншых краін.  Актыўны ўдзел студэнтаў факультэта ў розных праектах акадэмічнай мабільнасці з універсітэтамі КНР, Індыі, Венгрыі, Азербайджана, Казахстана, краін Лацінскай Амерыкі спрыяе інтэграцыі вну ў сусветную адукацыйную прастору. Дзякуючы дзейнасці пры факультэце Кабінета Канфуцыя Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства ім. Канфуцыя БДУ студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову, маюць магчымасць удзельнічаць у конкурсах на атрыманне стыпендый Фонда спрыяння вывучэнню кітайскай мовы за мяжой Міністэрства адукацыі КНР на праходжанне моўных стажыровак у кітайскіх універсітэтах.

Паглыбленая вышэйшая адукацыя

Упершыню ў Беларусі з 2014/2015 навучальнага года на другой ступені вышэйшай адукацыі (у магістратуры) факультэт забяспечвае паглыбленую падрыхтоўку спецыяліста па спецыяльнасці 1-26 81 05 «Маркетынг» па магістарскай аўтарскай праграме на англійскай мове «Event Marketing» («Падзейны маркетынг»). Пасля паспяховага заканчэння навучання і абароны магістарскай дысертацыі выпускніку прысвойваецца акадэмічная ступень «Магістр эканомікі і кіравання» > > >

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 26, корпус 2,
к. 210

Тэл.:+375 17 209-78-65

 +375 17 209-78-68

Пошта: форма зваротнай сувязі

Сайт: http://www.bseu.by/fmbk

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь