Улікова-эканамічны факультэт
УЭФ заснаваны ў 1933 годзе і з'яўляецца адным з найстарэйшых факультэтаў універсітэта. Узначальвае факультэт дэкан, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Маталыцкая Святлана Канстанцiнауна.
Унікальныя магчымасці
Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта непасрэдна ўдзельнічае ў распрацоўцы заканадаўчых і нарматыўных актаў Рэспублікі Беларусь па бухгалтарскаму ўліку, аналізу і аўдыту.
На кафедрах працуе 57 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, з якіх 3 доктара навук, прафесараў, 35 кандыдата навук, дацэнта. На факультэце навучаюцца больш за 1500 студэнтаў. УЭФ валодае моцнай матэрыяльнай базай для арганізацыі вучэбна-навуковай і культурна-масавай работы, рацыянальнага выкарыстання вольнага часу.
З першага курса студэнты факультэта далучаюцца да навуковай дзейнасці, прымаюць удзел у розных алімпіядах, канферэнцыях, форумах. На кафедрах арганізаваны і дзейнічаюць студэнцкія навуковыя гурткі, навукова-даследчыя лабараторыі, у якіх студэнты пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў, вядомых навукоўцаў ажыццяўляюць распрацоўкі па актуальных эканамічных праблемах.
Кафедры факультэта ў рамках агульнауніверсітэцкай праграмы міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва працуюць з ВНУ Украіны, Расіі, Малдовы, Кітая, Літвы, Польшчы і іншых краін.
Багатая падзеямі культурнае і спартыўнае жыццё студэнтаў факультэта. Традыцыйнымі з'яўляюцца штогадовыя экскурсійна-турыстычныя паездкі, спартыўна-творчыя конкурсы, навукова-пазнавальныя турніры. Спартыўныя каманды факультэта рэгулярна займаюць прызавыя месцы на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Студэнты прымаюць актыўны ўдзел у універсітэцкіх, гарадскіх, рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях. Удзельнікамі многіх мерапрыемстваў з'яўляюцца не толькі студэнты, але і магістранты, аспіранты, выкладчыкі факультэта.
Спецыяльнасці
1-я ступень
Факультэт ажыццяўляе набор і падрыхтоўку спецыялістаў на дзённай і завочнай формах навучання па спецыяльнасці 6-05-0411-01 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» па прафілізацыям:
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у бюджэтных арганізацыях;
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у будаўніцтве;
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці;
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт на прадпрыемстве транспарту;
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у аграпрамысловым комплексе;
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у гандлі і сферы паслуг;
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт ў знешнеэканамічнай дзейнасці (толькі дзённая форма навучання).
На завочнай форме падрыхтоўка ажыццяўляецца на базе агульнай сярэдняй адукацыі і на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі (са скарочаным тэрмінам навучання).
Выпускнікам дзённай і завочнай формаў атрымання адукацыі прысвойваецца кваліфікацыя – эканаміст.
2-я ступень
На факультэце вядзецца навучанне па праграмах магістарскай падрыхтоўкі спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», а таксама ў аспірантуры па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка».
Будучая кар'ера
Выпускнікі факультэта атрымліваюць глыбокія тэарэтычныя веды, практычныя навыкі арганізацыі бухгалтарскага ўліку, аналізу, падаткаабкладання і кантролю на прадпрыемствах розных галін і відаў дзейнасці. Таксама асвойваюць прававыя асновы прадпрымальніцтва і камерцыйнай дзейнасці, тэорыю грашова-крэдытных і фінансавых адносін і менеджменту, сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, міжнародныя стандарты ўліку і аўдыту. Атрымліваючы высокі ўзровень эканамічнай адукацыі, выпускнікі здольныя ў самыя кароткія тэрміны адаптавацца на вытворчасці. Прафесійная кваліфікацыя дазваляе ім працаваць на наступных пасадах:
- галоўных бухгалтараў, фінансавых дырэктараў і іх намеснікаў;
- рэвізораў і аўдытараў;
- спецыялістаў дзяржаўных кантрольных, фінансавых і падатковых органаў;
- мэнэджараў па ўліку і фінансах;
- спецыялістаў органаў дзяржаўнай статыстыкі, міністэрстваў, ведамстваў, навукова-даследчых устаноў і ўстаноў адукацыі.
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99