Факультэт эканомікі і менеджменту
Факультэт эканомікі і менеджменту (ФЭМ) – адзін са старэйшых факультэтаў, паколькі з'яўляецца правапераемнікам планава-эканамічнага факультэта, які з'явіўся ў структуры нашага ўніверсітэта яшчэ ў 1933 г.
За такую працяглую гісторыю ФЭМ дасягнуў значных вынікаў у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для эканомікі Рэспублікі Беларусь, бо спалучае ў сабе традыцыі ўніверсітэцкай адукацыі і назапашаны за шматгадовую гісторыю вопыт. Гэты бясспрэчны факт даказвае ўся гісторыя факультэта, сярод выпускнікоў якога міністры і намеснікі міністраў, топ-менеджэры буйных прадпрыемстваў, рэктар і прарэктары ва ўстановах адукацыі, кіраўнікі ў структуры органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання і інш.
Декан–Петрычэнка Алена Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Кафедры
- эканомікі прамысловых прадпрыемстваў,
- арганізацыі і кіравання,
- эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК,
- эканомікі прыродакарыстання,
- нацыянальный эканомікі і дзяржаўнага кіравання,.
Унікальныя магчымасці
Сёння наш факультэт – гэта сучасная адукацыйная пляцоўка, на якой высокакваліфікаваны выкладчыцкі састаў ва ўзаемадзеянні з базавымі арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі прапануе самы шырокі спектр спецыяльнасцяў эканоміка-кіраўніцкага профілю, падрыхтоўка па якіх дазволіць кожнаму рэалізаваць у далейшым самыя амбіцыйныя планы ў прафесійнай дзейнасці.
На факультэце штогод навучаецца звыш 2000 студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання вышэйшай адукацыі I ступені. Паколькі дзейнасць факультэта накіравана не толькі на прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў, але і на іх навуковы рост, студэнты прыцягваюцца да выканання НДР, што забяспечвае інтэграцыю навучальнага працэсу з навуковымі даследаваннямі і практыкай гаспадарання. Пры кожнай кафедры актыўна функцыянуюць студэнцкія навуковыя лабараторыі (СНДЛ), арганізавана магістратура, аспірантура і дактарантура.
Заняткі праводзяцца ў чацвёртым навучальным корпусе, дзе маюцца аўдыторыі, абсталяваныя мультымедыйнымі сістэмамі, камп’ютарныя класы з сучасным праграмным забеспячэннем, карпаратыўная сістэма сувязі з выхадам у Інтэрнэт і інш.
Спецыяльнасці
Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях:
- «Эканоміка і кіраванне» (прафілізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», «Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю", «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве АПК», «Эканоміка прыродакарыстання», «Эканоміка працы»)
- «Нацыянальная эканоміка»
- «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»
- «Менеджмент» (прафілізацыі "Інавацыйны менеджмент", "Кіраванне персаналам")
Міжнародная дзейнасць
Факультэт эканомікі і менеджменту вядзе міжнародную дзейнасць у двух кірунках: развіццё адносін з замежнымі ВНУ і экспарт адукацыйных паслуг. Ён актыўна супрацоўнічае з 11 адукацыйнымі ўстановамі з Расіі, Украіны, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі і Швецыі праз удзел выкладчыкаў у рабоце міжнародных праектаў, правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый і семінараў, у тым ліку ў рэжыме on-line, акадэмічную мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў і т.п. З кожным годам на факультэце расце колькасць студэнтаў - грамадзян замежных дзяржаў: Расіі, Украіны, Літвы, Грузіі, Туркменістана, Казахстана, Узбекістана, КНР і інш.
На факультэце актыўна працуюць органы студэнцкага самакіравання: студсавет, прафбюро и бюро ПА «БРСМ», якія з'яўляюцца ініцыятарамі розных акцый і мерапрыемстваў. Па выніках сваёй дзейнасці ПА «БРСМ» і прафбюро студэнтаў ФЭМ прызнаюцца аднымі з лепшых ва ўніверсітэце на працягу шэрагу апошніх гадоў. Факультэт быў першым у БДЭУ, у якога па ініцыятыве студэнтаў з'явіліся свае сцяг і герб. ФЭМ мае свой гімн.
Факультэт эканомікі і менеджменту з'яўляецца адным з вядучых факультэтаў універсітэта, які актыўна ўдзельнічае ў розных напрамках вузаўскай дзейнасці. Яго вынікі штогод высока ацэньваюцца, забяспечваючы яму пастаянна лідзіруючыя пазіцыі ў аглядзе-конкурсе БДЭУ ў розных намінацыях па вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Паспяховыя студэнты факультэта эканомікі і менеджменту прыносяць яму перамогі ў міжнародных і рэспубліканскіх навуковых конкурсах і алімпіядах, творчых мерапрыемствах, спартыўных спаборніцтвах.
Перавагі выпускнікоў факультэта эканомікі і менеджменту:
- універсальнасць і сістэмнасць ведаў і, адпаведна, шырокія магчымасці працаўладкавання і прафесійнага росту,
- магчымасць працягу навучання на II ступені атрымання вышэйшай адукацыі па розных напрамках эканамічных навук,
- глыбокія веды найноўшых прыёмаў і метадаў кіравання і эканамічнага аналізу,
- высокая адаптацыя да рынкавых умоў на аснове практыка-арыентаванага навучання.
ВЫБРАЎШЫ ЛЮБУЮ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ
|
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99