Універсітэт сёння
БДЭУ
Заснаваны ў 1933 г. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) з'яўляецца вядучай вышэйшай навучальнай установай краіны эканамічнага профілю. Універсітэт выкарыстоўвае свой патэнцыял, заснаваны на лепшым айчынным і міжнародным вопыце, для задавальнення інтэлектуальных, культурных і сацыяльных патрэбнасцей і інтарэсаў беларускага грамадства і дзяржавы, садзейнічае ўстойліваму развіццю Беларусі.
БДЭУ актыўна інтэгруе прынцыпы ўстойлівага развіцця ў сваю асноўную дзейнасць, у тым ліку адукацыю, навуковыя даследаванні, ідэалагічную і выхаваўчую дзейнасць.
Ва ўніверсітэце ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў шырокага спектра спецыяльнасцей (АКРБ 011-2009, АКРБ 011-2022) у галіне эканомікі, кіравання, права і камунікацый па наступных адукацыйных праграмах:
- сярэдняй спецыяльнай адукацыі па 5 спецыяльнасцях (Навагрудскi гандлева-эканамiчны каледж);
- агульнай вышэйшай адукацыі па 22 спецыяльнасцях і па 26 спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі, у тым ліку на англійскай мове;
- паглыбленнай вышэйшай адукацыі па 10 спецыяльнасцях, у тым ліку на англійскай мове;
- навукова-арыянтаванай адукацыі па 15 спецыяльнасцях (падрыхтоўка ў аспірантуры ажыццяўляецца па 15 спецыяльнасцях, у дактарантуры - па 6 спецыяльнасцях);
- перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, па 10 спецыяльнасцях;
- павышэння кваліфікацыі па 5 профілях.
Універсітэт уключаны ў пералік устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць з арганізацыяй падрыхтоўкі на англійскай мове па спецыяльнасцях агульнай вышэйшай адукацыі "Сусветная эканоміка", "Маркетынг" і "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт".
Ва ўніверсітэце працуюць больш за 50 дактароў навук, прафесараў і 300 кандыдатаў навук, дацэнтаў, па падручніках і навучальных дапаможніках якіх навучаюцца студэнты Беларусі і блізкага замежжа.
На базе БДЭУ створана Вучэбна-метадычнае аб'яднанне па эканамічнай адукацыі, дзейнасць якога накiравана на выпрацоўку прапаноў па пытаннях удасканалення навукова-метадычнага забеспячэння эканамiчнай адукацыi i падрыхтоўкi спецыялiстаў з агульнай вышэйшай i паглыбленнай вышэйшай адукацыяй.
Для ўдасканалення навукова-метадычнага забеспячэння дадатковай адукацыi ў 2023 годзе на базе Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта створана Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ў сферы дадатковай адукацыi дарослых па групах спецыяльнасцяў: 0311 Эканомiка (акрамя спецыяльнасцi 9-09-0311-05 Эканомiка i кiраванне на прадпрыемстве прамысловасцi), 0411 Бухгалтарскi ўлiк, падаткаабладанне, фiнансы, банкаўская i прававая справа, 0412 Менеджмент, лагiстыка, маркетынг i рэклама (акрамя спецыяльнасцяў 9-09-0412-02 Дзелавое адмiнiстраванне, 9-09-0412-20 Менеджмент у сферы культуры).
Інфраструктура
ІІнфраструктуру вучэбна-навуковага комплексу БДЭУ складаюць 11 факультэтаў, уключаючы Вышэйшую школу кіравання і бізнесу і больш за 40 кафедр, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў, Цэнтр давузаўскай падрыхтоўкi i прафессiйнай арыентацыi, філіял Навагрудскi га ндлева-эканамiчны каледж ; бібліятэка, навучальныя і навуковыя лабараторыі, гандлёвы комплекс, службы забеспячэння.
Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для пражывання іншагародніх і замежных навучэнцаў. Студэнцкае мястэчка аб'ядноўвае 9 інтэрнатаў. У кожным з іх ёсць памяшканні для самападрыхтоўкі, пакоі для адпачынку, работы гурткоў і клубаў па інтарэсах, ёсць памяшканні для заняткаў спортам, аснашчаныя прафесійным абсталяваннем, мэбляй і інвентаром.
Ва ўніверсітэце функцыянуе фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, які дае магчымасць студэнтам у вольны ад вучобы час наведваць залу гульнявых відаў спорту, трэнажорную залу, залу аэробікі і басейн.
Акрамя таго, моладзь можа ўдасканальваць свой талент у калектывах студэнцкага клуба па такіх напрамках, як вакал, харэаграфія, інструментальнае мастацтва, тэатральнае мастацтва, мастацтва дызайну.
Навука
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт з'яўляецца буйным цэнтрам фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па праблемах нацыянальнай і сусветнай эканомікі, права, акрэдытаваны як навуковая арганізацыя.
У БДЭУ прымяняюцца найноўшыя тэхналогіі адукацыі, у тым ліку дыстанцыйныя адукацыйныя праграмы, праектны метад, лічбавыя тэхналогіі.
Высокі навуковы патэнцыял універсітэта, яго сучасная навукова-даследчая база даюць магчымасць забяспечваць якаснае выкананне навуковых даследаванняў і ажыццяўляць падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Пры БДЭУ створаны і паспяхова працуюць 3 саветы па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
Пад кіраўніцтвам вядомых вучоных функцыянуюць 10 навукова-педагагічных школ; 30 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. У мэтах падтрымкі інавацыйнай актыўнасці навучэнскай моладзі, рэалізацыі лепшых навуковых праектаў і ідэй створаны студэнцкія даследчыя цэнтры: навукова-практычны бізнес-інкубатар факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі і інавацыйны бізнес-інкубатар факультэта эканомікі і менеджменту.
Электронная бібліятэка БДЭУ ўваходзiць у рэйтынг электронных рэпазитароў Ranking Web of Repositories з мэтай падтрымкi адкрытага доступу да навуковых публiкацый i вучэбных матэрыялаў у электроннай форме, змяшчае больш за 75 тысяч паўнатэкставых дакументаў.
Міжнародная дзейнасць
У цяперашні час міжнароднае супрацоўніцтва БДЭУ ахоплівае 27 краін блізкага і далёкага замежжа.
Універсітэт з'яўляецца членам шэрагу міжнародных асацыяцый і аб'яднанняў - Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў,
Еўразійскага сеткавага ўніверсітэта, Кітайска-Беларускай Асацыяцыі ўніверсітэтаў, Аб'яднання ўніверсітэтаў па праекце «Адзін пояс, адзін шлях», Міжнароднай асацыяцыі арганізацый фінансава-эканамічнай адукацыі, навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры.
У БДЭУ актыўна рэалізуюцца праграмы двух дыпломаў, акадэмічнага абмену, запрашэнне замежных прафесараў з універсітэтамі Расіі, Кітая, Казахстана, Узбекістана і інш.
Універсітэт прапануе кожнаму замежнаму абітурыенту шырокі выбар факультэтаў і спецыяльнасцей у галіне эканомікі, фінансаў, бухгалтарскага ўліку, права і інш. Навучанне на ўсіх ступенях вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца на дзвюх мовах – рускай і англійскай. Жадаючым асвоіць рускую мову дапамагаюць кваліфікаваныя спецыялісты Цэнтра давузаўскай падрыхтоўкі i прафессiйнай арыентацыi і курсаў рускай мовы як замежнай.
Выпускнікі
Выпускнік БДЭУ – гэта эрудзіраваны спецыяліст, які атрымаў фундаментальныя веды і прафесійныя кампетэнцыі ў галіне эканомікі, фінансаў, менеджменту, маркетынгу, які валодае сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і замежнымі мовамі.
Універсітэт уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых ВНУ краіны па колькасці студэнтаў – у год тут навучаецца звыш 13 тысяч чалавек. За шматгадовы перыяд працы ўстановы падрыхтавана каля 200 тысяч спецыялістаў, якія працуюць як на радзіме, гэтак і далёка за яе межамі. Сярод выпускнікоў БДЭУ кіраўнікі розных міністэрстваў – эканомікі, фінансаў, па падатках і зборах, працы і сацыяльнай абароны, транспарту, гандлю, лясной гаспадаркі.
Пуцёўку ў жыццё тут атрымалі вядомыя дзяржаўныя дзеячы, акадэмікі, кіраўнікі буйнейшых банкаў і горадаўтваральных прадпрыемстваў, бізнесмены і знакамітыя спартсмены.
Сёння Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – буйны адукацыйны, навуковы, інавацыйны цэнтр краіны. Дыплом выпускніка БДЭУ карыстаецца заслужанай павагай, дае добры старт і з'яўляецца надзейнай апорай у жыцці.


















Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99