Памятка
для засялення студэнтаў у інтэрнаты універсітэта

УВАГА!!!

  1. Пры засяленні ў інтэрнат студэнт (магістрант) павінен мець пры сабе даведку аб праходжанні флюараграфіі за бягучы год (з 17 гадоў).
  2. Студэнты (магістранты) усіх курсаў, якім прадастаўлена месца пражывання ў інтэрнаце № 9, дагаворы найму жылога памяшкання атрымліваюць у фае інтэрната № 9 і ўвесь працэс засялення праходзяць у інтэрнаце № 9.

Засяленне студэнтаў (магістратаў, аспірантаў) у інтэрнаты ажыццяўляецца адміністрацыяй студэнцкага гарадка на падставе заключанага дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце ў адпаведнасці з графікам, размешчаным на дадзеным сайце.
У інтэрнатах дазваляецца выкарыстанне халадзільнікаў і тэлевізараў, якія маюць тэрмін эксплуатацыі не больш за 10 гадоў (загад рэктара ад 18.10.2012 № 802-а).

Для засялення ў інтэрнат студэнт 1 курса, якому прадастаўлена месца пражывання ў інтэрнаце №№ 1-8, абавязаны:
1. атрымаць бланкі дагавораў найму жылога памяшкання ў інтэрнаце ў сектары засялення і рэгістрацыі студэнцкага гарадка (навучальны корпус № 6, каб. 6а). Пры сабе неабходна мець пашпарт і фатаграфіі 3х4 (4 шт.);
2. прайсці медыцынскі агляд у здраўпункце ўніверсітэта ў дзень засялення (вул. Ванеева, 32, інтэрнат № 4, уваход з тарца будынка з боку фізкультурна-аздараўленчага цэнтра). Пры сабе неабходна мець выпіску з амбулаторнай карты з дадзенымі аб флюараграфічным абследаванні і копію карты прышчэпак;
3. прайсці інструктаж у загадчыка інтэрната (замяшчаючага яго работніка) і зрабіць аб гэтым подпіс у журнале інструктажу;
4. атрымаць пад подпіс маёмасць у кашталяна і каменданта;
5. здаць дагаворы найму жылога памяшкання загадчыку інтэрнатам.

Для засялення ў інтэрнат студэнт 2-5 курсаў, якому прадастаўлена месца пражывання ў інтэрнаце №№ 1-8, абавязаны:
1. звярнуцца да загадчыка інтэрната, у якім прадастаўлена жылое памяшканне на навучальны год (інтэрнаты №№ 1-7). Пры сабе неабходна мець пашпарт і фатаграфіі 3х4 (4 штукі).
Студэнт, якому прадастаўлена жылое памяшканне ў інтэрнаце № 8, бланкі дагавораў найму жылога памяшкання ў інтэрнаце атрымлівае ў сектары засялення і рэгістрацыі студэнцкага гарадка (навучальны корпус № 6, каб. 6а);
2. прайсці медыцынскі агляд у здраўпункце ўніверсітэта (вул. Ванеева, 32, інтэрнат № 4, уваход з тарца будынка з боку фізкультурна-аздараўленчага цэнтра). Пры сабе мець даведку аб праходжанні флюараграфіі за бягучы год;
3. прад'явіць пашпартысту сектара засялення і рэгістрацыі студэнцкага гарадка дзеючае пасведчанне аб часовай рэгістрацыі па месцы знаходжання (пры наяўнасці).
4. прайсці інструктаж у загадчыка інтэрната (замяшчаючага яго работніка) і зрабіць аб гэтым подпіс у журнале інструктажу;
5. атрымаць пад подпіс маёмасць у кашталяна і каменданта;
6. здаць дагаворы найму жылога памяшкання загадчыку інтэрнатам.

КАНТАКТЫ

Студэнцкі гарадок

навучальны корпус 6, к. 15

Тэл.: +375 17 209-88-64 – начальнік
+375 17 209 79 14– інспектар па засяленню 
+375 17 229 12 31 – пашпартны стол


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь