Выдача сертыфікатаў ЦТ-2024

Для атрымання сертыфіката абітурыенту неабходна асабіста прыбыць у навучальную ўстанову і мець пры сабе:
1. Арыгінал дакумента,які сведчыць асобу;

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь" ад 03.06.2008 г. №294 дакументамі, якія сведчаць асобу, з'яўляюцца:

  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне бежанца;
  • ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна;
  • біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
2. Пропуск з адзнакай "Тэставанне прайшоў";
3. Арыгінал дакумента аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Выдача сертыфікатаў праводзіцца па адрасе: пр. Партызанскі, 26.

Даты

Час выдачы

Пункт выдачы

01.07.2024, 02.07.2024,
04.07.2024, 05.07.2024

8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00

2 навучальны корпус, фае

08.07.2024 - 26.07.2024
(панядзелак-пятніца)

8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00

2 навучальны корпус, каб. 11
Выхадныя дні - субота, нядзеля

29.07.2024 -30.08.2024
(панядзелак-пятніца)

8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00

3 навучальны корпус, каб. 116
Выхадныя дні - субота, нядзеля

C 02.09.2024
(панядзелак-пятніца)

8.30 - 12.00, 12.30 - 17.00

3 навучальны корпус, каб. 129
Выхадныя дні - субота, нядзеля

Даты і час выдачы сертыфікатаў могуць карэкціравацца. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі.

Сертыфікат могуць атрымаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў ці прадстаўнікі абітурыентаў.

Для атрымання сертыфіката законным прадстаўніком непаўналетняга абітурыента прадстаўляюцца:
– копія дакумента, які сведчыць асобу,
– дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка,
– копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента,
– дакумент аб адукацыі абітурыента (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Для атрымання сертыфіката прадстаўніком абітурыента прадстаўляюцца:
– копія дакумента, які сведчыць асобу,
– даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам,
– копія дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента,
– дакумент аб адукацыі абітурыента (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

ТЭЛЕФОНЫ "ГАРАЧАЙ ЛІНІІ" ПА ПЫТАННЯХ РЭГІСТРАЦЫІ І ПРАХОДЖАННІ ЦТ У БДЭУ: +375 (17) 209 78 15, +375 (17) 209 78 11

 

Кантакты

Цэнтралізаванае тэставанне

Адрас: пр. Партызанскі 26, корп. 3, каб. 140

Тэл.: +375 17 209 78 15 - Цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь