Кафедра падаткаў і падаткаабкладання

Загадчык кафедры:

Навумчык Сяргей Алегавiч
кандыдат эканамічных навук
дацэнт

Кафедра падаткаў і падаткаабкладання створана ў пачатку 2004 года шляхам рэарганізацыі кафедры фінансаў галін народнай гаспадаркі.

Спецыяльнасці

1-я ступень

2-я ступень

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па адукацыйных праграмах:

  1. Бакалаўрыяту па спецыяльнасці 6-05-0411-02 «Фінансы і крэдыт» прафілізацыям «Падаткі і падаткаабкладанне» і «Фінансавы менеджмент».
  2. Магістратуры па спецыяльнасці 7-06-0411-02 "Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт" прафілізацыі "Падатковае кансультаванне і ацэнка бізнесу".

Кафедра рыхтуе спецыялістаў у галіне падаткаабкладання для дзяржаўных падатковых органаў і суб'ектаў гаспадарання, у галіне фінансавага менеджменту для арганізацый усіх галін нацыянальнай эканомікі. Выпускнікі кафедры працуюць у Міністэрстве па падатках і зборах і яго тэрытарыяльных органах, у Міністэрстве фінансаў і яго тэрытарыяльных органах, у тэрытарыяльных органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у банкаўскай сістэме, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, у кансалтынгавых і аўдытарскіх кампаніях, арганізацыях рэальнага сектара эканомікі.

Кафедра мае філіял пры Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Ён створаны на падставе рашэння рэктара БДЭУ ад 26.05.2008 г. № 422-А і рашэння калегіі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь № 5 ад 20.05.2008 г.

Праца філіяла праводзіцца па наступных накірунках:

З пачатку 2016 года па ўзгадненню з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь пачала функцыянаваць навукова-даследчая лабараторыя актуальных праблем падаткаабкладання і падатковай палітыкі (загад № 1122 А ад 31.12.2015 г.). Загадчыкам лабараторыі з'яўляецца доктар эканамічных навук Лук'янава І.А. З 2018 года лабараторыя атрымала статус галіновай навуковай лабараторыі. Яна створана з мэтай умацавання навуковых сувязей БДЭУ з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, павышэння ўзроўню даследаванняў у галіне падаткаабкладання. Гэтае супрацоўніцтва паспяхова рэалізуецца праз выкананне навукова-даследчых работ, забяспечвае інтэграцыю навукі і практыкі. У дзейнасць навукова-даследчай лабараторыі ўцягнуты не толькі вядомыя вучоныя універсітэта, але і маладыя даследчыкі: аспіранты, магістранты і студэнты.

На 1 верасня 2022 г. на кафедры працуе 21 выкладчык, з якіх 2 прафесары, доктары эканамічных навук; 15 дацэнтаў, кандыдатаў эканамічных навук; 4 асістэнта. Сістэматычна для чытання лекцый па праблемных пытаннях і спецыяльных дысцыплінах прыцягваюцца вопытныя практычныя работнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кансалтынгавых кампаній, тэхнапаркаў. Вялікі ўплыў на якасць выкладання аказвае і тая акалічнасць, што шэраг штатных выкладчыкаў (Кандакова Н.М., Лук'янава І.А, Філіповіч А.С., Ханкевіч У.К., Шклярава М.А.) маюць досвед працы аўдытарамі і фінансавымі мэнэджэрамі, у тым ліку ў IT-галіне. Гэта дапамагае ім выкладаць чытэльныя курсы ў кантэксце патрабаванняў, якія высоўваюцца практыкай.

На кафедры адкрыта аспірантура і магістратура. Падрыхтоўка па магістарскіх праграмах забяспечвае кваліфікацыю і высокі прафесійны ўзровень выпускнікоў праз набыццё ведаў у сферы міжнароднага і нацыянальнага падатковага кансалтынгу, фінансавага аналізу і права, фарміравання практычных навыкаў арганізацыі бізнесу ў сферы падатковага кансультавання і менеджменту. Кафедра мае досвед рэалізацыі адукацыйнай праграмы магістратуры на англійскай мове.

Выпускнікі магістарскіх праграм працаўладкоўваюцца ў айчынныя і замежныя кансалтынгавыя фінансавыя і падатковыя кампаніі, падатковыя структуры міжнародных кампаній, дзяржаўныя падатковыя і фінансавыя органы, лізінгавыя, будаўнічыя і інвестыцыйныя кампаніі, агенцтвы нерухомасці, ствараюць уласныя ацэначныя і кансультацыйныя кампаніі, аўдытарскія фірмы.
Уся навукова-даследчая работа кафедры арыентавана на падрыхтоўку навуковых кадраў, дактароў і кандыдатаў навук, а таксама на напісанне і падрыхтоўку сучасных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.
З мэтай уцягвання моладзі ў навуку на кафедры функцыянуе навуковы гурток "Бюджэтная палітыка", кіраўніком якога з'яўляецца доктар эканамічных навук, прафесар Сарокіна Т.У., а таксама студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Казначэй" (кіраўнік дацэнт Саковіч В.У.).

Вучэбна-метадычная работа

Дысцыпліны

На цяперашні час за кафедрай замацаваны наступныя навучальныя дысцыпліны:

Кафедра падаткаў і падаткаабкладання мае сувязі з фінансавымі, падатковымі органамі, страхавымі кампаніямі і ўстановамі. Гэта знаходзіць адлюстраванне ў аказанні дапамогі асобным міністэрствам і ведамствам, абгрунтаванні навуковых і практычных распрацовак па ўзмацненню дзейснасці фінансавага механізма. Члены кафедры актыўна ўдзельнічаюць у асноўных напрамках удасканалення фінансавай сістэмы, у распрацоўцы заканадаўчых актаў, укараняюць у практыку фінансавай работы прагрэсіўныя метады разлікаў, планавання, прагназавання. Члены кафедры прымаюць актыўны ўдзел у рабоце дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая работа

Выкладчыкі кафедры штогод прымаюць удзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах у краінах блізкага і далёкага замежжа; публікуюць артыкулы, тэзісы дакладаў у навуковых выданнях замежных універсітэтаў і іншых навуковых цэнтраў.

Па дагаворах міжнароднага супрацоўніцтва з ФДАБУВА "Фінансавы універсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі" (Расійская Федэрацыя. г. Масква), ФДБАУВА "Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны універсітэт" (Расійская Федэрацыя. г. Масква) ажыццяўляецца абмен навуковай і вучэбнай інфармацыяй, праводзяцца сумесныя канферэнцыі і сімпозіумы, публікуюцца вынікі сумесных навуковых даследаванняў у манаграфіях і зборніках артыкулаў.

Кафедрай ажыццяўляецца пастаянная сувязь з выпускнікамі ўніверсітэта, праводзіцца вывучэнне іх працоўнай і навуковай дзейнасці. Вынікі аналізу выкарыстоўваюцца ў педагагічнай рабоце і выхаваўчым працэсе.
Кафедра арганізуе стажыроўкі для навуковых і педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь і зарубежных краін. Паспяхова асвоілі навучальныя праграмы стажыроўкі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Італьянскай Рэспублікі.

 

Кантакты

Адрас: пр. Партизанский 26, корпус 1,
к. 1102, 1103

Тэл.: +375 17 209-78-39 (зав.кафедрой)

Пошта:nn@bseu.by


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь