Кафедра фінансаў

Загадчык кафедры:

Веразубава Таццяна Анатольеўна
доктар эканамічных навук,
прафесар

Кафедра з’яўляецца базавай на факультэце фінансаў і банкаўскай справы.

У розныя гады яе ўзначальвалі д-р экан. навук, прафесар М.І. Ткачук (да 1971 г., з 1982 па 1987 гг.), д-р экан. навук, прафесар М.К. Фісенка (з 1987 па 1992 гг.), д-р экан. naвук, прафесар М.Я. Заяц (з 1992 па 2004 гг.), д-р экан. навук, прафесар Р.Я. Кобрынскі (з 2004 по 2014 гг.), канд. экан. навук, дацэнт І.М. Жук (з 2014 па 2019 гг.).
З верасня 2019 г. кафедру ўзначальвае Веразубава Таццяна Анатольеўна, д-р экан. навук, прафесар.

У цяперашні час на кафедры працуе 18 штатных выкладчыкаў, у тым ліку 1 прафесар, 10 дацэнтаў, 6 старшых выкладчыкаў, 1 выкладчык-стажор.

Спецыяльнасці

1-я ступень

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ паглыбленай вышэйшай адукацыі: 7-06-0411-02 «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт», прафілізацыя «Міжнародныя фінансы і інвестыцыі».

Кафедра з’яўляецца выпускаючай па чатырох прафілізацыях у межах спецыяльнасці 6-05-0411-02 «Фінансы і крэдыт»: «Фінансы», «Фінансы і крэдыт у знешнеэканамічнай дзейнасці», «Фінансы і кантроль у сферы мытнай дзейнасці», «Страхаванне і сацыяльная абарона».

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

За кафедрай замацавана шэраг навучальных дысцыплін, па якіх чытаюць курсы лекцый і праводзяць практычныя заняткі для студэнтаў усіх форм навучання кваліфікаваныя выкладчыкі. Асобныя навучальныя дысцыпліны з’яўляюцца найважнейшымі для падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт»: «Тэорыя фінансаў», «Фінансы арганізацый», «Страхавая справа», «Міжнародныя фінансы», «Мытная справа». Значная частка дысцыплін чытаецца ў межах канкрэтных прафілізацый: «Фінансавы кантроль», «Сацыяльнае страхаванне і пенсійнае забеспячэнне», «Пенсійныя фонды», «Фінансавы менеджмент у страхавых арганізацыях», «Карпаратыўныя фінансы», «Страхаванне ў знешнеэканамічнай дзейнасці», «Арганізацыя страхавой дзейнасці», «Галіновыя фінансы», «Мытны кантроль», «Мытныя аперацыі і мытнае афармленне» і іншыя.

Высокі навуковы патэнцыял прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры плённа рэалізуецца ў даследчай дзейнасці. Штогод большасць супрацоўнікаў удзельнічае ў распрацоўцы навуковых тэм, заказчыкамі якіх выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, страхавыя арганізацыі, а таксама асобныя прадпрыемствы краіны. Асноўныя прапановы і рэкамендацыі аўтараў, як правіла, знаходзяць практычнае выкарыстанне.

Асноўнымі навуковымі кірункамі кафедры з’яўляюцца:
•             фінансавы механізм нацыянальнай інавацыйнай сістэмы як фактар устойлівага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь;
•             распрацоўка прыярытэтаў і канцэпцый фінансавай палітыкі дзяржавы ва ўмовах рынкавай эканомікі;
•             фінансавыя рэсурсы арганізацый, асаблівасці іх фарміравання і выкарыстання ва ўмовах рынкавага гаспадарання;
•             фарміраванне механізму забеспячэння ўстойлівасці страхавога партфеля;
•             фарміраванне і функцыянаванне сістэмы перастрахавання ў Рэспубліцы Беларусь;
•             сучасныя тэндэнцыі і праблемы развіцця дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь;
•             кіраванне бюджэтным працэсам;
•             развіццё фінансавага механізму знешнеэканамічнай дзейнасці;
•             удасканаленне механізму мытнага рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці.

Для падрыхтоўкі спецыялістаў паглыбленай вышэйшай адукацыі кафедра праводзіць набор і навучанне ў магістратуры па спецыяльнасці 7-06-0411-02 «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт», прафілізацыя «Міжнародныя фінансы і інвестыцыі». Заняткі праводзяць вядучыя выкладчыкі кафедры, спецыялісты і практыкі па наступных дысцыплінах: «Сусветныя фінансы і фінансавыя рынкі», «Інвестыцыйны менеджмент», «Міжнародны рынак страхавання», «Міжнародная і рэгіянальная эканамічная інтэграцыя», «Страхавы менеджмент», «Мытнае рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці» і іншыя.

Пры кафедры арганізавана і дзейнічае сістэма падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, у якой навучаюцца дактаранты, аспіранты і суіскальнікі вучоных ступеней, у тым ліку і замежныя грамадзяне (КНР). Выпускнікі, якія паспяхова прайшлі дадзеныя формы навучання, папаўняюць рады навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ, навукова-даследчых інстытутаў і інавацыйных арганізацый Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Уся навукова-даследчая работа кафедры зарыентавана на падрыхтоўку навуковых кадраў, дактароў і кандыдатаў навук, а таксама на напісанне і падрыхтоўку сучасных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце прымаюць студэнты факультэта фінансаў і банкаўскай справы. Асноўнымі формамі такой работы з’яўляецца падрыхтоўка рэфератаў па актуальных праблемах удасканалення фінансавага механізму, выступленне з навуковымі дакладамі, паведамленнямі па дысцыплінах, якія вывучаюцца, удзел у навукова-практычных канферэнцыях, круглых сталах, НПР па гаспадарача-дагаворнай і бюджэтнай тэматыках.

На кафедры пастаянна дзейнічае студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фінансіст».

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Навукова-даследчая работа вядзецца па наступных накірунках:

Студэнты рыхтуюць навуковыя работы, навукова-даследчыя праекты і тэзісы дакладаў для ўдзелу ў міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, круглых сталах. Навуковыя работы студэнтаў прадстаўляюцца для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і алімпіядах, на якіх студэнты становяцца лаўрэатамі і займаюць прызавыя месцы.

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фінансіст» з моманту свайго стварэння ў 2012 г. займала вядучыя месцы па выніках універсітэцкага конкурсу і была рэкамендавана на аказанне фінансавай падтрымкі Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вынікі НДРС сведчаць пра высокую эфектыўнасць дзейнасці СНДЛ «Фінансіст», адладжаную працу выкладчыкаў кафедры па прыцягненні студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці і садзейнічанні ў падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў.

Адной з форм студэнцкай навуковай дзейнасці з’яўляецца падрыхтоўка дыпломных работ. Штогод іх тэматыка фарміруецца з улікам рэкамендацый зацікаўленых міністэрстваў, канкрэтных баз практыкі студэнтаў-дыпломнікаў, а прапановы і рэкамендацыі, якія выносяцца на абарону, абагульняюцца і выкарыстоўваюцца ў навукова-практычнай дзейнасці кафедры.

На кафедры дзейнічаюць два філіялы кафедры:

Праца філіялаў кафедры фінансаў ажыццяўляецца шляхам выступлення супрацоўнікаў мытных органаў і аўдытарскай арганізацыі перад студэнтамі розных курсаў, арганізацыі ўсіх відаў практыкі студэнтаў і магістрантаў, удзелу супрацоўнікаў філіялау  ДЭК у якасці старшынь-практыкаў, размеркавання студэнтаў на працу ў мытныя органы,  аўдытарскую арганізацыi і многіх іншых форм узаемадзеяння, што дазваляе зрабіць адукацыйны працэс больш практыкаарыентаваным.

Акрамя таго, на кафедры склаліся шматгадовыя плённыя сувязі са шматлікімі міністэрствамі, ведамствамі, прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі і навукова-даследчымі арганізацыямі рэспублікі блізкага і далёкага замежжа. Так, рэалізуюцца праграмы супрацоўніцтва з Белдзяржстрахам, Беларускай асацыяцыяй страхоўшчыкаў, Расійскім эканамічным універсітэтам імя Г.В. Пляханава, Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Еўразійскім нацыянальным універсітэтам імя Л.М. Гумілёва, Ташкенцкім дзяржаўным эканамічным універсітэтам і многімі іншымі.

Асноўныя публікацыі кафедры:

  1. Страховое дело : учебник под ред. Зайцевой М.А.  – Минск : БГЭУ, 2019.
  2. Региональная экономическая интеграция : учебное пособие под ред. Тарарышкой Л.И. – Минск : БГЭУ, 2019.
  3. Финансы : учеб. пособие под ред. Василевской Т.И., Бондарь Т.Е. – Минск : БГЭУ, 2016 г. (часть 1)
  4. Финансы : учеб. пособие под ред. Василевской Т.И., Бондарь Т.Е. – Минск : БГЭУ, 2017 г. (часть 2)
  5. Бондарь Т.Е. Инновации как драйвер устойчивого развития экономики Беларуси: монография. – Lambert. AcademicPublishing, 2018 г.
  6. Верезубова, Т. А. Финансовая стратегия страховых организаций в условиях развития национальной экономики : монография. – Минск : Белорус. гос. экон. ун-т, 2015. – 185 с.
  7. Таможенное дело : учеб. пособие / И.В. Цыкунов [и др.]; под ред. И.В. Цыкунова. – Минск : Вышэйшая школа, 2015.
  8. Таможенное дело: практикум / И.В. Цыкунов [и др.]; под ред. И.В. Цыкунова. – Минск : БГЭУ, 2013.

На кафедры склаліся шматгадовыя плённыя сувязі з многімі міністэрствамі, ведамствамі, прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі і навукова-даследчымі арганізацыямі рэспублікі, блізкага і далёкага замежжа.

Так, рэалізуюцца праграмы супрацоўніцтва з Белдзяржстрахам, Беларускай асацыяцыяй страхоўшчыкаў, Расійскім эканамічным універсітэтам ім. Пляханава, Фінансавым універсітэтам пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Ташкенцкім фінансавым інстытутам (Рэспубліка Узбекістан), Карагандзінскім універсітэтам імя акадэміка Я.А. Букетава» (Рэспубліка Казахстан) і інш.

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскі 26, корпус 1,
к. 905

Тэл.: +375 17 209-79-08

Пошта: bf@bseu.by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь