Кафедра філасофіі
Кафедра філасофіі была створана ў адпаведнасці з загадам ад 14 снежня 1960 года №373 Дырэктара інстытута народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава Г.Л. Сугробава.
З траўня 2016 года кафедрай кіруе кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Галавач Ала Анатольеўна.
Вучэбна-метадычная праца
Дысцыпліны
За кафедрай фiласофii замацаваны наступныя навучальныя дысцыплiны
Навучальныя дысцыплiны I ступенi вышэйшай адукацыi:
- Філасофія (на рускай і англійскай мовах);
- Логіка;
- Сучасная прыкладная этыка;
- Этыка бізнесу;
- Філасофія і метадалогія навукі;
- Культуралогія;
- Культура інфармацыйнага грамадства.
Навучальныя дысцыплiны II ступенi вышэйшай адукацыi:
- Філасофія і метадалогія навукі (на рускай і англійскай мовах);
- Філасофія навукі.
На кафедры функцыянуе магістарская праграма па спецыяльнасці "Эканоміка", прафілізацыя: "Эканамічная псіхалогія".
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
У сучасны час навукова-даследчая работа кафедры канцэнтруецца на гуманітарных, культурных і арганізацыйных аспектах фарміравання сацыяльна-эканамічнай інфраструктуры інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь.
Прадуктыўную навуковую дзейнасць на кафедры доўгі час ажыццяўлялі прадстаўнікі Мінскай школы метадалогіі навукі, створанай акадэмікам РАН В.С. Сцёпіным: В.К. Лукашэвіч і Я.С. Яскевіч, распрацоўкі якіх, па праблемах структуры і абгрунтавання навуковага метаду, метадалогіі міждысцыплінарных і трансдысцыплінарных даследаванняў, аргументацыі ў навуцы, атрымалі прызнанне ў навуковых суполках Рэспублікі Беларусь і за мяжой.
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99