Кафедра паліталогіі

Кафедра паліталогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта была створана ў 1990 годзе. У красавіку 2005 года яна ўвайшла ў склад Інстытута Сацыяльна-гуманітарнай адукацыі - структурнага падраздзялення БДЭУ. З 2024 года кафедра паліталогіі ўваходзіць у склад сацыяльна-эканамічнага факультэта.

Загадчык кафедры - Казак Алег Генадзевіч, кандыдат гістарычных навук.

Спецыяльнасці

1-шы ўзровень

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці «Паліталогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Палітолаг».

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

У цяперашні час кафедра паліталогіі забяспечвае навучальны працэс на ўсіх факультэтах БДЭУ па дысцыплінах:

Для падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Паліталогія» выкладчыкі кафедры чытаюць лекцыі па такіх дысцыплінах як:

Сёння кафедра вядзе падрыхтоўку спецыялістаў, магістрантаў і аспірантаў.

У 2009 годзе адбыўся першы набор студэнтаў на спецыяльнасць «Паліталогія» (прафілізацыя: «Палітычны менеджмент»). Першы выпуск адбыўся ў 2014-м годзе. «З 2023 года вядзецца набор па спецыяльнасці «Паліталогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Палітолаг»

Падрыхтоўка спецыялістаў (палітолагаў, даследчыкаў, прыкладных аналітыкаў) вядзецца на базе Дзяржаўнага адукацыйнага стандарту, сучасных навучальных праграм, а таксама з улікам узаемадзеяння кафедры з вядучымі айчыннымі і замежнымі экспертамі ў сферы практычнай паліталогіі. На сённяшні дзень сіламі супрацоўнікаў кафедры распрацаваны і ўкаранёны ў навучальны працэс больш за 35 аўтарскіх навучальных курсаў. Для падрыхтоўкі студэнтаў па дысцыплінах, замацаваным за кафедрай, аўтарскімі калектывамі распрацаваны і апублікаваны шэраг падручнікаў і дапаможнікаў, манаграфій, распрацоўваюцца і актуалізуюцца электронны вучэбна-метадычныя комплексы.

Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры пастаянна ўдасканальваецца практыка навукова-даследчай працы студэнтаў, нарошчваюцца базы практыкі, пашыраюцца кантакты з патэнцыяльнымі працадаўцамі. У 2017-м годзе кафедрай быў адкрыты філіял на базе РГА «Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі».

На кафедра функцыянуе магістарская праграма па спецыяльнасці «Паліталогія», прафілізацыя: «эканамічная паліталогія: аналіз і прагназаванне палітычных працэсаў». Навучанне ў магістратуры ажыццяўляецца як у дзённай, так і ў завочнай форме.

Кафедра вядзе падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі па наступных напрамках:

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

У цяперашні час навукова даследчая праца кафедры канцэнтруецца на аналізе актуальных палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама даследаванні інтэграцыйных працэсаў у Еўразійскім рэгіёне. За апошнія гады супрацоўнікамі кафедры былі праведзены навуковыя даследаванні па тэмам «Праблемы развіцця палітычнай сістэмы ў трансфармацыйны перыяд», «Палітычная мадэрнізацыя ў Рэспубліцы Беларусь: традыцыі і новаціі», «Палітычная навука пра траекторыі развіцця дзяржавы, бізнеса і грамадзянскай супольнасці», «Дзяржаўна-прыватнае партнёрства: аналіз айчыннага і замежнага досведу»», "Сучасныя медыя і праблемы палітычнай камунікацыі ў адносінах грамадзянскай супольнасці, дзяржавы і бізнесу".

Аўтарамі быў разгледжаны шэраг тэарэтычных пытанняў даследавання палітычнай сістэмы (вызначэнне зместу асноўных паняццяў, яе тыпалогія і г.д.), дадзена структурная характарыстыка палітычнай сістэмы, даследаваны змены ў важных ее кампанентах у трансфармацыйны перыяд (дзяржаўныя органы, палітычныя эліты і партыі, грамадскія арганізацыі на паслясавецкім прасторы, палітычная культура і масавае свядомасць грамадзян беларускага грамадства).
З 2020 г. на базе кафедры паліталогіі штогод праводзіцца "Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сучасная палітычная навука аб траекторыях развіцця дзяржавы, бізнесу і грамадзянскай супольнасці".

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 26, корпус 1,
к. 602

Тэл.: +375 17 209-88-59

Пошта: kp@bseu.by


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь