Кафедра эканомікі прамысловых прадпрыемстваў

Загадчык кафедры Людміла Мікалаеўна Нехарошава, доктар эканамічных навук, прафесар, лаўрэат Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, узнагароджана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, медалём Францыска Скарыны. Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэктарата Кіеўскага тэхнічнага ўніверсітэта, рэктарата БДЭУ, факультэта менеджменту БДЭУ, Дыпломам НАН Беларусі і Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Дыпломам рэктара БНТУ і рэктара Расійскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта імя К.Э. Цыялкоўскага, Ганаровай граматай ВАК Рэспублікі Беларусь, узнагароджана нагрудным  знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». Лаўрэат прэміі Нацыянальнай Акадэміі навук за навуковыя даследаванні ў галіне эканомікі і кіравання інавацыйным развіццём, Ганаровы грамадзянін г. Індыянапаліс (ЗША), дыпламант фонду Каралевы Ядзвігі (Ягелонскі ўніверсітэт). Стажыравалася ў Каліфарнійскім дзяржаўным універсітэце (ЗША), МДУ імя М.В.Ламаносава, Акадэміі кіравання (Масква), НДІ прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу (Масква), інавацыйных цэнтрах Германіі, Універсітэце фінансаў і кіравання (Беласток, Польшча), Ягелонскім універсітэце і інш. Узнагароджана Падзякай рэктара Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Падзякай рэктара Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта імя Пятра Вялікага.

Выконвала абавязкі вучонага сакратара, намесніка старшыні і старшыні экспертнага савета ВАК па эканамічных навуках, члена Прэзідыума ВАК. З'яўляецца членом Савета БДЭУ, Савета ўніверсітэта па абароне дысертацый на атрыманне ступені кандыдата (доктара) эканамічных навук Д 02.07.02 па спецыяльнасцях 08.00.05 і 08.00.13, членам Савета па абароне дысертацый пры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Д 07.01.01 па спецыяльнасці 08.00.05 – эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай, 08.00.13 – матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі (эканамічныя навукі), Савета факультэта эканомікі і менеджменту, старшынёй Навукова-метадычнага савета па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» і секцыі па эканоміцы і кіраванні народнай гаспадаркай Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага аб'яднання, членам Прэзідыума Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага аб'яднання, рэдкалегіі часопіса «Праца, прафсаюзы, грамадства», «Веснік БДЭУ», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта», «Веснік Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта». З'яўляецца экспертам пры падрыхтоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, якія рэгулююць інавацыйнае развіццё ў Рэспубліцы Беларусь, і кансультантам пры стварэнні першых навукова-тэхналагічных паркаў у рэспубліцы, экспертам па ацэнцы прапанаваных прадпрымальнікам праектаў, кіраўнік праекта, які атрымаў грант фонду «Новая Еўразія», шэрагу праектаў па Фондзе фундаментальных даследаванняў, у тым ліку міжнародных, па заданні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства эканомікі і інш. Удзельнічала ў праектах, ініцыяваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прыцягвалася ў якасці эксперта Міністэрствам навукі і тэхналогіі Рэспублікі Польшча для ацэнкі праектаў на біржы інавацыйных праектаў.

Пад кіраўніцтвам Нехарошавай Л.М. абаронены шэраг магістарскіх дысертацый, дысертацый на атрыманне ступені кандыдата эканамічных навук, а таксама 2 дысертацыі на атрыманне ступені доктара эканамічных навук. У снежні 2017г. прадстаўляла Рэспубліку Беларусь у Брусэлі на 4-ай панэлі, прысвечанай навукова-тэхналагічным распрацоўкам і інавацыям у рамках Усходняга партнёрства. Біяграфія Л.Н. Нехарошавай апублікавана ў «Беларускай энцыклапедыі».

Кафедра эканомікі прамысловых прадпрыемстваў – адна з найстарэйшых кафедраў універсітэта – была ўтворана ў 1944 годзе. Калектыў кафедры паспяхова працягвае развіццё навукова-педагагічнай школы, падмурак якой заклалі заслужаныя эканамісты БССР, прафесары В.С. Маўрышчаў і У.І. Выбарнаў.

Спецыяльнасці

1-я ступень

Кафедра эканомікі прамысловых прадпрыемстваў з’яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» са спецыялізацыяй «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці» і па практыка-арыентаванай магістратуры па спецыяльнасці 1-25 81 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (магістарская праграма «Эканоміка інавацый і кіраванне развіццём бізнесу»).

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

Выкладчыкі кафедры забяспечваюць навучанне па наступных дысцыплінах:

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Асноўныя навуковыя напрамкі кафедры:

На кафедры функцыянуе навуковая студэнцкая лабараторыя «IНАВАТЫКА», у працы якой актыўна прымаюць удзел студэнты ўсіх курсаў спецыялізацыі «Эканоміка і  кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

На кафедры створана і аформлена навукова - педагагічная школа па праблемах метадалогіі ацэнкі і павышэння эфектыўнасці стварэння і функцыянавання сацыяльна - эканамічных сістэм, а ў цяперашні час распрацоўваюцца напрамкі павышэння эфектыўнасці на аснове інавацыйнай і венчурнай дзейнасці.

Члены кафедры актыўна ўдзельнічаюць у экспертызе дысертацый на атрыманне ступені кандыдата і доктара эканамічных навук, з'яўляюцца членамі навуковага праблемнага Савета №3, Савета па абароне дысертацый Д 02.07.02 БДЭУ.

Пад рэдакцыяй праф. Нехарошавай Л.М. выдадзены падручнік «Эканоміка прадпрыемства» новага пакалення і практыкум, які аб'ядноўвае новыя падыходы ў правядзенні практычных заняткаў. Распрацаваны і апублікаваны вучэбна-метадычныя дапаможнікі «Эканоміка і кіраванне інавацыямі» (для I ступені адукацыі) і «Тэорыя і практыка эканомікі і кіравання інавацыямі» (для II ступені адукацыі) – праграмы і навуковае кіраўніцтва праф. Нехарошавай Л.М. Аб даследаваннях, якія праводзяцца на кафедры, надрукавана ў чатырох энцыклапедыях Беларусі. Кафедра мае свой лагатып - дрэва новых навуковых напрамкаў, якія развіваюцца вучнямі-прадаўжальнікамі навуковых даследаванняў заснавальнікаў кафедры.

Дэвіз кафедры «SCIENTIA VINСES» ( «Навукай перамагаеш»).

За час існавання кафедры на ёй навучаліся і атрымалі «пуцёўку ў жыццё»: 1 акадэмік, 2 члены-карэспандэнты, 9 дактароў навук, больш за 70 кандыдатаў эканамічных навук. У цяперашні час на кафедры выкладаюць: к.э.н., дац. Шчытнікава І.В., к.э.н., дац. Пыко В.Т., к.э.н., дац. Ткачэнка С.С., к.э.н., дац. Лобан Л.А., к.э.н., дац. Раманава А.С., к.э.н., дац. Ягораў С.А., к.э.н., дац. Лысянкова М.В., выкладчыкі, магістры эканомікі і кіравання: Давыдава В.Г., Зянько С.Н., Вараб'ёва Т.В., Каўшырко Н.М., Шаламіцкая М.М. Выпускнікі кафедры займаюць ключавыя пасады ў органах дзяржкіравання, у многіх вядучых навуковых арганізацыях і ВНУ рэспублікі, дзяржаўных органах: Нікіценка П.Г. (доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік) працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, доўгі час узначальваў Інстытут эканомікі НАН РБ, зараз – кансультант Прэзідыума НАН Беларусі. Выпускнікі ўзначальваюць кафедры ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь; Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Беларуска-Расійскім універсітэце. Выпускнікамі кафедры з'яўляюцца рэктар Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (д.э.н., праф. Лебедзева С.Н.), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета фізічнай культуры (д.э.н., дацэнт Рэпкін С.Б.), прарэктар па навуковай рабоце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (д.э.н., праф. Ванкевіч А.У.). У БДЭУ выпускнікі кафедры займаюць шэраг кіруючых пастоў: к.э.н., дац. Крычэўскі С.Ю. – дэкан ВШКБ, к.э.н., дац. Петрычэнка А.У. – дэкан ФЭМ; заг. кафедрамі: к.э.н., дац. Турбан Г.В., к.э.н., дац. Смольская Н.А. Выпускнікі працуюць на вядучых прамысловых прадпрыемствах краіны, у Саюзах прадпрымальнікаў (к.э.н. Дзічкоўскі Д.А.), стварылі свой бізнес, працуюць у Міністэрстве эканомікі, Міністэрстве фінансаў, банках (Ванкевіч В.А. – кіруючы галоўным філіялам па Віцебскай вобласці ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк») Паслядоўнікі навукова-практычнай школы кафедры працуюць у многіх рэгіёнах як блізкага, так і далёкага замежжа: у Расіі, Украіне, Рэспубліцы Чад, Манголіі, Эфіопіі, Іарданіі, Кітаі, ААЭ.

Кафедра эканомікі прамысловых прадпрыемстваў супрацоўнічае з ВНУ і навуковымі цэнтрамі розных краін свету: Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Іспаніі, ЗША, Германіі і інш.

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскі 22а, корпус 4,
к. 502

Тэл.: +375 17 209-88-41

Пошта: форма зваротнай сувязі

Сайт:kepp@bseu . by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь