Кафедра эканамічнай палітыкі

Загадчык кафедрай– Аляксандр Віктаравіч Бондар, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кафедра была заснавана ў 1981 годзе.

Структурныя рэарганізацыі і пераіменаванні:

1981-1987 гг. – кафедра палітычнай эканоміі і крытыкі антымарксісцкіх вучэнняў;
1987-2009 гг. – кафедра эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў; 2009 г.- па цяперашні час – кафедра эканамічнай палітыкі.

На працягу гісторыі кафедру ўзначальвалі:

Язвінская Я.А., прафесар (1981-1985 гг.);
Лемяшэўскі І.М., доктар эканамічных навук, прафесар (1985-1991 гг.);
Тур А.М., доктар эканамічных навук, прафесар (1991-2000 гг.);
Бондар А.В., доктар эканамічных навук, прафесар, (2000 г. - па цяперашні час).

У 2008 годзе Бондару А.В. аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; у 2010 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны; у 2016  годзе прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. З’яўляецца членам Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” Д 02.07.03 (спецыяльнасці 08.00.1 – эканамічная тэорыя, 08.00.14 – сусветная эканоміка (эканамічныя навукі). Ім надрукавана больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных прац. Аўтар і рэдактар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па дысцыплінах “Эканамічная тэорыя”, “Мікраэканоміка”, “Макраэканоміка”, “Эканамічная бяспека і эканамічная палітыка”, “Нацыянальная эканоміка”, “Гісторыя эканамічных вучэнняў”.

Кафедра вядзе вучэбную работу на наступных факультэтах універсітэта: міжнародных эканамічных адносін, інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, камерцыі і турыстычнай індустрыі, маркетынгу і лагістыкі, эканомікі і менеджменту, міжнародных бізнес-камунікацый.

Калектыў кафедры валодае высокім творчым і навуковым патэнцыялам для навучання студэнтаў і падрыхтоўкі спецыялістаў высокай  кваліфікацыі.

Спецыяльнасці

1-я ступень
Кафедра з’яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях:
1-25 01 01 “Эканамічная тэорыя”
(спецыялізацыя 1-25 01 01 01 “Эканамічная палітыка”);
1-25 01 02 “Эканоміка” (спецыялізацыя 1-25 01 02 01 “Аналітычная эканоміка”)

Спецыялізацыя “Эканамічная палітыка” дае магчымасць студэнтам атрымаць больш глыбокія веды па разнастайных праблемах эканамічнай тэорыі, мікра- і макраэканомікі, гісторыі эканамічных вучэнняў, а таксама шэрагу чытаемых спецкурсаў; авалодаць сучаснымі метадамі і інструментарыем эканамічнай палітыкі, тэорыяй і методыкай выкладання эканамічных дысцыплін.

Спецыялізацыя “Аналітычная эканоміка” дазваляе атрымаць унікальную кваліфікацыю “эканаміст-аналітык”. Студэнты атрымліваюць фундаментальную падрыхтоўку ў галіне сучаснай эканамічнай тэорыі для паспяховага ажыццяўлення такіх відаў дзейнасці, як аналітычны, праектна-эканамічны, арганізацыйна-кіраўнічы, навукова-даследчы.

Студэнты, якія паспяхова завяршылі навучанне па дадзеных спецыялізацыях, могуць працягваць навучанне ў магістратуры і аспірантуры, якія даюць магчымасць удасканальваць свае веды ў праблемах сучаснай эканамічнай навукі і набыць навыкі аналітычнага мыслення.

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны, якія замацаваны за кафедрай:

Вучэбныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Навуковая праца кафедры ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукова-даследымі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.

Асноўныя навуковыя накірункі кафедры:

Кафедра прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных праграм па наступных тэмах НДП:
“Распрацаваць канцэпцыю ўстойлівага чалавечага развіцця Рэспублікі Беларусь ва ўмовах станаўлення эканомікі ведаў” (2016 – 2020 гг.) (кіраўнік – д.э.н., прафесар Бондар А.В.).
“Распрацаваць канцэптуальныя асновы і накірункі развіцця інтэлектуальнага капіталу ў Рэспубліцы Беларусь як фактару забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы ва ўмовах глабалізацыі і цыфравізацыі сусветнай гаспадаркі” (2021 – 2025 гг.) (кіраўнік – д.э.н., прафесар Бондар А.В.).

Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у эксперцізе дысертацый на суісканне ступеняў кандыдата і доктара эканамічных навук, з’яўляюцца членамі навуковага праблемнага Савета № 4 па спецыяльнасцях 08.00.01 – эканамічная тэорыя і 08.00.14 – сусветная эканоміка.

З 2012 г. пад кіраўніцтвам д.э.н., прафесара А.В.Бондара падрыхтаваны і абаронены дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук Карнеевец Т.Р., Рабавай К.І., Чураковай Г.П., Жэбенцяевай Н.А.

Ажыццяўляецца супрацоўніцтва кафедры эканамічнай палітыкі і Вышэйшай школы фінансаў і кіравання ў г. Беластоку ў галіне вышэйшай адукацыі па Праграме двайнога дыплома з мэтай прадастаўлення студэнтам высакаякаснай і адпавядаючай сённяшнім рэаліям другой вышэйшай адукацыі.

Створаны і паспяхова працуе філіял кафедры на базе ДВА ”Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама”, па замове якога праводзяцца гаспадарчаразліковыя навуковыя даследаванні, выконваюцца дыпломныя работы, ажыццяўляецца практыка студэнтаў. Супрацоўнікі дадзенага прадпрыемства прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і атэстацыі студэнтаў і магістрантаў спецыялізацыі “Эканамічная палітыка”.
Калектыў кафедры распрацоўвае падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па эканамічных дысцыплінах, якія адпавядаюць вучэбным праграмам новага пакалення і рэкамендуюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для вышэйшых навучальных устаноў:

  1. Мікраэканоміка: падручнік / Пад рэд. А.В. Бондара, В.А. Вараб'ёва. – Мінск: БДЭУ, 2015. – 428 с.
  2. Эканамічная тэорыя: падручнік / Пад рэд. А.В. Бондара, В.А. Вараб'ёва. – Мінск: БДЭУ, 2016. – 494 с.
  3. Макраэканоміка: вучэб. дапаможнік / Пад рэд. В. А. Вараб'ёва, А. М. Філіпцова. – Мінск: БДЭУ, 2017. – 227 с.
  4. Нацыянальная эканоміка Беларусі: падручнік/ У.М.Шымаў [і інш.]; пад рэд. У.М.Шымава. – 5-е выд., перапрац. і дап. - Мінск: БДЭУ, 2018.
  5. Мікраэканоміка: вучэб. дапаможнік / Пад рэд. В. А. Вараб'ёва, А. М. Філіпцова. –  Мінск: БДЭУ, 2020. – 234 с.
  6. Макраэканоміка: падручнік / Пад рэд. А.В. Бондара, В.А. Вараб’ёва, А.М. Філіпцова. – Мінск: БДЭУ, 2020. – 365 с.
  7. Эканамічная тэорыя: падручнік / Пад рэд. А.В. Бондара, В.А. Вараб'ёва, А.М. Філіпцова. – Мінск: БДЭУ, 2022. – 493 с.
  8. Бондар, А.В. Гісторыя эканамічных вучэнняў: электронны вучэб. дапаможнік / А.В. Бондар, А.П. Чуракова, Н.А. Яхніцкая. – Мінск: БДЭУ, 2022.

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 26, корпус 3,
к. 235

Тэл.: +375 17 209-88-56-заг. кафедры, Бондар А. В.

Пошта: Kepol @bseu.by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь