Кафедра міжнароднага бізнесу

Турбан Галіна Уладзіміраўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт - загадчыца кафедры міжнароднага бізнесу, з 2001 г.

Кафедра міжнароднага бізнесу была створана 28 верасня 2001 г. Яна з'яўляецца пераемніцай кафедры міжнародных эканамічных адносін, утворанай у 1991 г. - першай у Рэспубліцы Беларусь кафедры па падрыхтоўцы эканамістаў-міжнароднікаў.

На кафедру міжнароднага бізнесу прыйшлі працаваць выкладчыкі, хто ў пачатку 90-х гадоў стаяў ля вытокаў распрацоўкі вучэбна-метадычнага забеспячэння і пачатку навучання студэнтаў спецыялізацыі "Эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю" на дзённай і завочнай формах навучання, у тым ліку якія атрымліваюць другую вышэйшую адукацыю.

Пры стварэнні кафедра міжнароднага бізнесу ўдзельнічала ў Праекце TEMPUS-TACIS "Эканоміка Еўрапейскага Саюза", які ажыццяўляўся Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам сумесна з Універсітэтам Ліён-3 імя Жана Мулена (Францыя), Турынскім універсітэтам (Італія) і Ліёнскай гандлёва-прамысловай палатай.

У штаце кафедры працуюць 1 доктар навук, 9 кандыдатаў навук, 2 старэйшыя выкладчыкі, 1 асістэнт. Выкладчыкі прайшлі падрыхтоўку ў найбуйнейшых універсітэтах і даследчых цэнтрах Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Кітая, Расіі, ЗША, Францыі. Гэта дазволіла ім далучыцца да перадавых навуковых школ сусветнай эканомікі і міжнароднага бізнесу, асвоіць сучасныя методыкі выкладання.

На працягу ўсяго часу функцыянавання кафедры вялікая ўвага надавалася і надаецца практыка-арыентаванаму падыходу ў навучанні студэнтаў-будучых спецыялістаў.

Спецыяльнасці

Кафедра міжнароднага бізнесу з'яўляецца выпускаючай:

Агульнай вышэйшай адукацыі

студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання па спецыяльнасцях:

Магістраў па спецыяльнасцях:

Вучэбна-метадычная праца

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Дысцыпліны:

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 26, корпус 3,
к. 225

Тэл.: +375 17 209-78-22,
+375 17 209-78-23
(заг. кафедры)
 Турбан Г. В.

Пошта: kmb@bseu.by

 

Спецыяльнасці

  • «Сусветная эканоміка»

    специализация:

    • «Эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю»
  • «Бізнес-адміністраванне»

Магістратура

  • «Сусветная эканоміка»
  • «Бізнес-адміністраванне»

Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь