Кафедра прафесійна арыентаванай англійскай мовы
Кафедра была створана ў снежні 2003 года ў сувязі з рэарганізацыяй кафедры замежных моў №3. У цэнтры вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай працы кафедры знаходзяцца праблемы навучання студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДЭУ прафесійна арыентаванай англійскай мове.
Загадчык кафедры – Бялова Ксенiя Аляксандраўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук.
У штаце кафедры працуюць 23 чалавека: сярод іх 4 дацэнты (3 кандыдаты філалагічных навук і 1 кандыдат педагагічных навук), 11 – старэйшыя выкладчыкі, 7 – выкладчыкі і 1 выкладчык-стажор. 5 выкладчыкаў кафедры скончылі аспірантуру (МДЛУ), 5 выкладчыкаў маюць ступень магістра філалагічных або педагагічных навук.
Выкладчыкі кафедры праводзяць лекцыйныя і практычныя заняткі ў студэнцкіх і магістэрскіх групах наступных факультэтаў: факультэта фінансаў і банкаўскай справы (ФФБС), факультэта камерцыі і туріндустрыі (ФКТІ), факультэта права (ФП), факультэта міжнародных бізнэс-камунікацый (ФМБК).
Вучэбна-метадычная праца
Дысцыпліны
На кафедры прафесіна арыентаванай англійскай мовы (ПААМ) выкладаюцца наступныя дысцыпліны:
I ступені вышэйшай адукацыі
- Дзелавая замежная мова*;
- Дзелавыя камунікацыі на замежнай мове**;
- Замежная мова;
- Замежная мова 2-ая;
- Прафесійна арыентаваная замежная мова *;
- Практыкум межкультурнай камунікацыі (2-ая замежная мова) (факультатыў);
- Практыкум межкультурнай камунікацыі (факультатыў);
- Практычны курс перакладу;
- Краіназнаўства **;
- Краіназнаўства (на першай замежнай мове)**;
- Краіназнаўства (на другой замежнай мове)**;
- Краіназнаўства 1 зам. мовы.
II ступені вышэйшай адукацыі
- Замежная мова (англійская);
- Тэхнiкi эфектыўнай прэзенацыi;
- Дзелавое пiсьмо.
Вучэбна-метадычную працу на дзеннай форме навучання ФКТІ каардынуе намеснік загадчыка кафедры Е.В. Клімук, на ФФБС – Г.Е. Казючыц, на ФП – Н.У. Батышчава, на завочнай форме навучання – М.М. Ахрамовіч і С.Н. Беразоўская.
Галоўнай мэтай навучання англійскай мове на кафедры з'яўляецца фарміраванне у студэнтаў прафесійнага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі, які праяўляецца ў здольнасці і гатоўнасці арганізоўваць сваю іншамоўную моўную дзейнасць адэкватна сітуацыям прафесійна арыентаваных міжкультурных зносін. У працэссе навучання выкарыстоўваюцца аутэнтычныя аўдыя- і відэаматэрыялы, айчынныя і замежныя метадычныя комплексы, камп'ютарныя навучальныя і тэставыя праграммы, відэа- і аўдыяматэрыялы, у тым ліку падручнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, падрыхтаваныя выкладчыкамі кафедры.
Кафедра аснашчана сучаснай тэхнікай, аўдыя- і відэаматэрыяламі. Існуе спецыялізаваны кабінет мультымедыйных сродкаў навучання (аўдыторыя 303 5-га корпуса) з сучаснымі персанальнымі камп'ютэрамі і праграмным забеспяченнем. Для прадукцыйнай самастойнай працы студэнты маюць магчымасць карыстацца арыгінальнымі камп'ютэрнымі праграмамі па выкладаемых на кафедры дысцыплінах, а таксама маюць выхад ў Інтэрнэт.
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
У цяперашні час на кафедры вядзецца праца па навукова-даследчай тэме "Дыдактычны патэнцыял дыстанцыйнага навучання ў падрыхтоўцы студэнтаў да прафесійна арыентаваным зносінам на замежнай мове". Вынікі навуковых даследаванняў рэгулярна дакладваюцца на навукова-практычных канферэнцыях і публікуюцца ў навуковых зборніках у РБ і за мяжой.
З мэтай вывучэння, далейшага аналіза і ўкаранення лепшага вопыту, новых методык выкладання англійскай мовы выкладчыкі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі ў вядучых універсітэтах рэспублікі.
На кафедры вядзецца заўседная праца па ўдасканаленню метадычнага забеспячэння выкладаемых курсаў, па падрыхтоуцы вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Істотнай складаючай працы кафедры з'яўляецца арганізацыя навукова-даследчай працы студэнтаў, якія прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх студэнцкіх навуковых канферэнцыях як у БДЭУ, так і ў іншых вышэйшых навучальных установах РБ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры. Нашы студэнты з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі на замежных мовах "Свет у 21 стагоддзі: эканамічныя, палітычныя, сацыяльна-культурныя аспекты", а таксама прымаюць ўдзел працы секцыi "Праблемы и перспектывы развiцця таргоўлi i турыстычнай iндустрыi" ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасны механізм функцыянавання гандлевага бізнесу і турыстычнай індустрыі: рэальнасць і перспектывы". Студэнты таксама ўдзельнічаюць і займаюць прызавыя месцы ў алімпіядзе па англійскай мове для студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа», якую праводзіць факультэт міжнародных зносін БДУ, у алімпіядзе, якую праводзіць кафедра дзелавой англійскай мовы БДЭУ, а таксама iншых алімпіядах i конкурсах.
Кафедра прымае актыўны ўдзел у міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта. Студэнты і выкладчыкі наведваюць лекцыі і семінары / вэбiнары замежных выкладчыкаў у БДЭУ і іншых навучальных установах. Выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць выладанне дысцыплін на ФКТІ замежным студэнтам з Кітая, Туркменістана, Турцыі, а таксама праводзяць размовы, кансультацыі, дадатковыя індывідуальныя заняткі і наведваюць інтэрнаты. Выкладчыкі кафедры судзейнічаюць у арганізацыі сустрэч з супрацоўнікамі амбасад iншых краiн, пастаянна аказваюць перакладчыцкія паслугі выкладчыкам і кіраўніцтву БДЭУ, супрацоўнічаюць з дабрачыннымі замежнымі арганізацыямі як валанцеры.
Асноўныя вучэбныя дапаможнікі, створаныя выкладчыкамі кафедры:
- Белова, К.А. The UK: country and people =Соединенное королевство: страна и люди / К.А. Белова // Учебн.-метод. пособие. – Минск: БГЭУ, 2018. – 102 с.
- Белова, К. А. English tenses: Active voice. Textbook on English Grammar = Времена английского глагола: активный залог. Сборник текстов по грамматике англ. яз.: учебно-метод. материалы / К. А. Белова. – Могилёв: МГУ им. А. А. Кулешова, 2018. – 32 с.
- Белова, К. А. My first focus on tourism industry : Student's book : = Знакомство с индустрией туризма : книга для студента : учебно-метод. материалы / К. А. Белова. – Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2018. – 68 с. ил.
- Березовская, С.Н. Профессионально ориентированный английский для студентов ФЭУТ / С. Н. Березовская, Е. В. Климук // Учебное пособие. – Минск: БГЭУ, 2009. – 67c.
- Вершина, А.М. Основы делового английского языка / А.М. Вершина, И.Н. Частнойть. – Минск: БГЭУ, 2012. – 232с.
- Новик, Н. А. Страноведение. США: география, история, экономика, культура = Country studies USA: geography, history, economy, culture (с электронным приложением) : учебник / Н. А. Новик. – Минск: РИВШ, 2020. – 268с. : ил.
- Новик, Н.А. Японский стиль жизни / Н. А. Новик, Н. П. Могиленских // Учебн. пособие. – Минск: БГЭУ, 2006. – 117 с.
- Новик, Н. А. Listening Course in American English / Н. А. Новик, Е. В. Климук, др. // Учебное пособие. – Минск: РИВШ, 2006. – 183 с.
- Новик, Н.А. Cultural Shock or Just Unspoken Cultural Rules? / Н. А. Новик, Н. П. Могиленских, Л. С. Кожуховская // Учебное пособие. – Минск: РИВШ, 2007. – 119 с.
- Савчук, Ю. М. English for students majoring in customs // Учебно-методическое пособие по английскому языку для студентов специализации «Финансы и контроль в сфере таможенной деятельности» ФФБД // Учебное пособие / Ю. М. Савчук, О. А. Сенько. – Минск: БГЭУ, 2014. –102с.
Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі РБ, у прыватнасці, з кафедрамі замежных моў БДПА, БДПУ імя М. Танка, БрДУ, кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМЗ БДУ, з факультэтам англійскай мовы і факультэтам міжкультурных камунікацый МДЛУ. Кафедра таксама супрацоўнічае i з навучальнымі ўстановамі СНД, у прыватнасці, з адзяленнем замежных моў Школы базавай інжынернай падрыхтоўкі Нацыянальнага даследчага Томскага політэхнічнага універсітэта i факультэтам лінгвістыкі і журналістыкі Растоўскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99