Кафедра міжкультурнай эканамічнай камунікацыі
Загадчык кафедры - Кавалеўская Ірына Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. На кафедры працуюць 25 чалавек (19 штатных, 6 па сумяшчальніцтве), з іх 1 заг. кафедры, 1 прафесар, 12 дацэнтаў, 6 старшых выкладчыкаў, 4 выкладчыкі, 1 выкладчык-стажор.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
Кафедра з’яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях 1-23 01 02 «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па напрамках), 6-05-0231-03 «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем моў)» і «Маркетынг» прафілізацыя «Падзейны маркетынг» (на англійскай мове).
Вучэбна-метадычная праца
Дысцыпліны
Спіс дысцыплін, якія чытаюцца прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры па ўказаных спецыяльнасцях базавай вышэйшай адукацыі, уключае:
- Асновы перакладу;
- Асновы тэорыі мовы;
- Аўдзіраванне дзелавога маўлення на замежнай мове;
- Беларуская мова і культура маўлення;
- Вусны пераклад;
- Дзелавое пісьмо;
- Дыскурсіўныя практыкі і камунікацыі;
- Камунікатыўная граматыка I;
- Камунікатыўная граматыка II;
- Краіназнаўства;
- Культурны кантэкст прафесійных зносін;
- Марфалогія і сінтаксіс рускай мовы;
- Маўленчы этыкет;
- Мова рэкламы;
- Пісьмовы пераклад;
- Практыка вуснага і пісьмовага маўлення I;
- Практыка вуснага і пісьмовага маўлення II;
- Практычны курс дзелавога маўлення;
- Практычны курс прафесійна-арыентаванага маўлення;
- Практыкум па акадэмічным пісьме;
- Практыкум па культуры маўленчых зносін;
- Практыкум па перакладзе;
- Практычная фанетыка I;
- Практычная фанетыка II;
- Руская мова і культура маўлення;
- Сацыялінгвістыка;
- Семантыка;
- Семіётыка культуры;
- Сінтактыка;
- Сінхронны пераклад;
- Стратэгіі камунікатыўных паводзін;
- Стратэгіі і тактыкі публічнай камунікацыі;
- Стылістыка;
- Стылістычныя асновы перакладу;
- Сувязі з грамадскасцю;
- Сусветная літаратура;
- Сусветнае мастацтва;
- Тэорыя і практыка міжкультурнай камунікацыі;
- Тэорыя перакладу;
- Тэхналогіі рэдагавання тэкстаў перакладу;
- Уводзіны ў агульнае мовазнаўства;
- Уводзіны ў тэорыю камунікацыі.
Спіс дысцыплін, якія чытаюцца прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры па ўказанай спецыяльнасці паглыбленай вышэйшай адукацыі, уключае:
- Бізнес-пратакол і камунікацыя: кейсы і аналіз;
- Асновы падзейнага маркетынгу;
- Праектны менеджмент;
- Сэрвісныя паслугі ў падзейным маркетынгу;
- Падзейны маркетынг;
- Спецыфіка маркетынгу ў асобных сферах;
- Міжнародная камунікацыя;
- Педагогіка і псіхалогія вышэйшай адукацыі (факультатыў).
Спіс дысцыплін, якія чытаюцца прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры па іншых спецыяльнасцях:
- Беларуская мова (прафесійная лексіка);
- Лацінская мова (факультатыў);
- Руская мова як замежная.
Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы
Навуковая праца
Выкладчыкі кафедры праводзяць навуковыя даследаванні ў галіне лінгвістыкі, педагогікі вышэйшай школы і методыкі выкладання замежных моў, накіраваныя на павышэнне якасці навучання і ўдасканаленне метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу.
Выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць падрыхтоўку і кіраўніцтва выпускнымі кваліфікацыйнымі работамі студэнтаў ФМБК, прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных навуковых мерапрыемствах. Па выніках міжнароднай дзейнасці ў намінацыі «Лепшая кафедра па міжнародным супрацоўніцтве» кафедра была ганаравана дыпломам III ступені ў 2022 г.
Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры выконвае навуковае даследаванне па тэме «Распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс інтэгратыўнай мадэлі фарміравання прафесійна значных кампетэнцый студэнтаў факультэта міжнародных бізнес-камунікацый».
Практычным вынікам навукова-даследчай работы выкладчыкаў з’яўляюцца публікацыі навуковых артыкулаў, выступленне з дакладамі на навукова-практычных канферэнцыях, падрыхтоўка вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных распрацовак.
Пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры студэнты ФМБК бяруць актыўны ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, семінарах і іншых навуковых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Лепшыя студэнцкія даследчыя праекты ўдастоены прызавых катэгорый па выніках Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў; Усерасійскага конкурсу на лепшую студэнцкую навуковую работу (г. Сочы), Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых і праектна-творчых работ маладых вучоных Еўразіі; Кітайска-беларускага маладзёжнага конкурсу навукова-даследчых і інавацыйных праектаў; Міжнароднага конкурсу «У свеце навукі: пытанні філалогіі, лінгвадыдактыкі і перакладазнаўства» (Чувашскі дзярж. пед. ун-т імя І. Я. Якаўлева); Рэспубліканскага конкурсу пісьмовага і вуснага перакладу (МДЛУ, Мінск) і інш.
Штогод прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры праводзіць шэраг мерапрыемстваў у рамках Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі БДЭУ «Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця», уключаючы арганізацыю работы секцыі «Міжкультурная эканамічная камунікацыя».
Традыцыйным з’яўляецца штогадовае правядзенне кафедрай фестывалю відэапраектаў і конкурсу перакладаў, у рамках якіх студэнты маюць магчымасць спрактыкавацца ў падрыхтоўцы прафесійна-арыентаваных праектаў на англійскай мове, перакладзе замежнай песні і яго творчай прэзентацыі.
На базе кафедры пад кіраўніцтвам прафесара Н. І. Курганавай функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Камунікатар».
З мэтай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў-перакладчыкаў, арганізацыі эфектыўнай самастойнай вучэбнай дзейнасці студэнтаў на кафедры дзейнічае бюро перакладаў, якое выконвае пераклады для структурных падраздзяленняў БДЭУ і іншых арганізацый.
Студэнты ФМБК набываюць і ўдасканальваюць практычны досвед работы на базе УП «Мінскае аддзяленне Беларускай Гандлёва-прамысловай палаты», якое з’яўляецца філіялам кафедры.
За апошнія гады выкладчыкамі кафедры распрацаваны наступныя вучэбныя дапаможнікі:
- Русский язык как иностранный : учеб.-метод. пособие для студентов, изучающих экономические дисциплины / С. Г. Барбук [и др.]; под ред. С. Г. Барбук. – Минск : БГЭУ, 2020. – 229 с. (с грифом Министерства образования Республики Беларусь).
- Русский язык как иностранный. Экономический профиль : учебное пособие для магистрантов / С. Г. Барбук [и др.]. – Минск : БГЭУ, 2022. – 175 с. (с грифом Министерства образования Республики Беларусь).
- Губская, В. М. Беларуская мова для эканамістаў : вучэбны дапаможнік / В. М. Губская, І. І. Шматкова. – Мінск : РІВШ, 2020. – 132 с. (с грифом Министерства образования Республики Беларусь).
- Губская, О. Н. Мировая литература / О. Н. Губская, И. И. Шматкова : учебное пособие. – Минск : РИВШ, 2021. – 260 с. (с грифом Министерства образования Республики Беларусь).
- Демченко, А. И. Практикум по переводу с английского языка на русский для иностранных студентов БГЭУ / А. И. Демченко, Е. В. Резниченко ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. экон. ун-т. – Минск : БГЭУ, 2022. – 121, [1] с.
- Ефимчик, О. Е. Стратегии коммуникативного поведения : учебное пособие для иностранных студентов учреждений высшего образования по специальности «Лингвистическое обеспечение межкультурных коммуникаций (по направлениям)» : допущено Министерством образования Республики Беларусь / О. Е. Ефимчик, Н. М. Эдвардс. – Минск : РИВШ, 2023. – 218 с.
- Ковалевская, И. И. Лексические и грамматические проблемы перевода = Lexical and Grammatical Translation Problems : учебно-методическое пособие на английском языке / И. И. Ковалевская, И. В. Кратёнок. – Минск : БГЭУ. – 2020. – 144 с.
- Курганова, Н. И. Лингвистическая семантика: учебное пособие / Н. И. Курганова. – Минск : БГЭУ, 2023. – 160 с.
- Лапуцкая, И. И. Русский язык как иностранный. Практика устной и письменной речи : учебно-метод пособие для иностранных студентов / И. И. Лапуцкая. – Минск : БГЭУ, 2020. – 180 с.
- Маслов, Ю. В. Professionally oriented Communication = Профессиональное общение: учеб. пособие для студентов лингвист. специальностей: в 2 ч. (Ч.1). – Барановичи : БарГУ, 2020. – 255 с.
- Маслов, Ю. В. Основы интерпретации текста = The Basics of Text Interpretation : учебное пособие / Ю. В. Маслов, М. Е. Маслова : М-во образования Республики Беларусь, РИВШ. – Минск : РИВШ, 2021. – 240 с.
- Маслов, Ю. В. Английский язык. Практикум по межкультурной коммуникации / Ю. В. Маслов. – Минск : РИВШ, 2022. – 240 с.
- Навасельцава, І. І. Беларуская мова і культура маўлення / І. І. Навасельцава. – Мінск : БДЭУ, 2024. – 263 с. (з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь).
Тэл./факс: (+375 17) 209-88-16
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99