Кафедра інфармацыйных тэхналогій

Гісторыя станаўлення кафедры цесна звязана з развіццём вылічальнай тэхнікі і дасягненнямі інфармацыйных тэхналогій. У 1965 г. утварылася кафедра механізацыі ўліку і вылічальнай тэхнікі. З таго часу кафедра неаднаразова пераўтваралася: у 1973 г. – у кафедру машыннай апрацоўкі эканамічнай інфармацыі; у 1974 г. – у кафедру вылічальных машын і праграміравання на ЭВМ; у 1987 г. – у кафедру эканоміка-матэматычных метадаў і праграміравання; у 1988 г. – у кафедру інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. З 1997 г. яна стала называцца кафедрай інфармацыйных тэхналогій.


Першым загадчыкам кафедры з 1965 г. па 1987 г. (з невялікім перапынкам) быў прафесар Мікалай Іванавіч Савіцкі, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё тэарэтычных асноў распрацоўкі аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі канамічнай інфармацыі.

Кіраўнікамі кафедры былі:
• к.э.н., дацэнт Рыжкоў А.У. (1974 - 1977 гг.);
• к.э.н., дацэнт Бусыгін Ю.М. (1987 - 1992 гг.);
• д.т.н., прафесар Шмерко В.П. (1993 - 1996 гг.);
• д.т.н., прафесар Маразевіч А.М. (1997 - 2008 гг.);
• к.т.н., дацэнт Седун А.М. (2008 - 2010 гг.);
• к.т.н., дацэнт Садоўская М.М. (2010 - 2026 гг.).

З 1 верасня 2026 г. кафедру ўзначальвае кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт – Такарэўская Наталля Гар’еўна.

У 2019 г. ва ўніверсітэце быў утвораны факультэт лічбавай эканомікі, у склад якога ўвайшла кафедра інфармацыйных тэхналогій.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ ПРАЦА

Дысцыпліны

За кафедрай замацаваны наступныя навучальныя дысцыпліны:

для агульнайвышэйшай адукацыі:

для паглыбленай вышэйшай адукацыі:

НАВУКОВАЯ ПРАЦА

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў кафедры:

Студэнты ўсіх факультэтаў запрашаюцца да ўдзелу ў навукова-даследчай працы (НДПС). На кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «ITE-skills» (Skills in area of Information Technologies and Economics) пад кіраўніцтвам канд. тэхн. навук, дацэнта Гордзіча А.А. Вынікі навуковай работы студэнтаў адлюстраваны ў выступах на навуковых рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, конкурсах навуковых работ і навуковых публікацыях.

Кафедра вядзе актыўную вучэбна-метадычную работу. Выкладчыкі кафедры з'яўляюцца аўтарамі мноства вучэбна-метадычных матэрыялаў, найбольш значнымі з якіх можна назваць:
– вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі РБ:

– вучэбныя дапаможнікі з грыфам ВМА па эканамічнай адукацыі:

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 26, корпус 2,
к. 307, 310, 312

Тэл.: +375 17 209-78-32

Пошта:Форма зваротнай сувязі

Сайт: http://bseu.by/it/

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь