Кафедра эканамічнай інфарматыкі

Гісторыя станаўлення кафедры цесна звязана з развіццём інтэрнет-тэхналогій, інфармацыйных тэхналогій і сістэм. У 2000 годзе была створана кафедра інфармацыйных тэхналогій ва ўпраўленні, якая ўвайшла ў склад Вышэйшай школы кіравання і бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.  У 2004 годзе кафедра была ўключана ў склад факультэта менеджменту,  у 2005 яна была перайменавана у кафедру эканамічнай інфарматыкі.
З 2005 г. у адпаведнасці з лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 04-01-11/757 ад 17.03.2005 г. на кафедры ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці 1-25 01 12 "Эканамічная інфарматыка".

У 2019 г. ва ўніверсітэце быў створаны факультэт лічбавай эканомікі, у склад якога ўвайшла кафедра эканамічнай інфарматыкі.

Першым загадчыкам кафедры быў абраны доктар тэхнічных навук, прафесар Грабаўра Уладзімір Аляксандравіч. У перыяд з 2000 года па 2006 год ім была праведзена велізарная праца па станаўленні кафедры, якая выпускае па спецыяльнасці 1 25-01-12 – «Эканамічная інфарматыка».

З 2006 года па жнівень 2017 года кафедру ўзначальваў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Жалязко Барыс Аляксандравіч. У 2006-2007 навучальным годзе ўпершыню быў распрацаваны адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1 25-01-12 – Эканамічная інфарматыка, а таксама адпаведныя яму тыпавы і навучальныя планы.

У 2017-2018 навучальным годзе кафедру ўзначальвала кандыдат эканамічных навук Хмяльніцкая Іна Уладзіміраўна.

У перыяд 2018-2023 гадоў кафедру ўзначальвала кандыдат эканамічных навук, дацэнт Зяневіч Ганна Міхайлаўна.

З 2 верасня 2024 года кафедру ўзначальвае кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Сярэбраная Лія Валянцінаўна.

СКЛАД КАФЕДРЫ
 
Штатны склад кафедры ў цяперашні час – гэта 2 прафесары, 7 дацэнтаў, 5 асістэнтаў, 2 вядучыя спецыялісты.

  1. Сярэбраная Лія Валянцінаўна, загадчык кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  2. Гедрановіч Валянціна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
  3. Зяневіч Ганна Міхайлаўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
  4. Краўчук Аляксандр Сцяпанавіч, прафесар кафедры, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт;
  5. Міраненка Віктар Анатольевіч, дацэнт кафедры, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
  6. Новікаў Васіль Аляксеевіч, дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  7. Пунчык Зоя Уладзіміраўна, дацэнт кафедры, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт;
  8. Сядун Андрэй Максімавіч, прафесар кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  9. Сасноўскі Алег Анатольевіч, дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
  10. Дашук Эліна Уладзіміраўна, асістэнт;
  11. Змеева Юлія Віктараўна, асістэнт;
  12. Кавалёў Аляксандр Пятровіч, асістэнт;
  13. Лубашава Таццяна Уладзіміраўна, асістэнт;
  14. Пунчык Мікалай Мікалаевіч, асістэнт;
  15. Купчанка Майя Мікалаеўна, вядучы спецыяліст;
  16. Цымановіч Алена Міхайлаўна, вядучы спецыяліст.

Спецыяльнасці

Кафедра ў цяперашні час ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў агульнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-25 01 12 (6-05-0311-05) «Эканамічная інфарматыка» з прысваеннем кваліфікацыі «эканаміст-інфарматык» у дзённай форме і паглыбленай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 7-06-0311 «Эканоміка», прафілізацыя «Аналіз даных у эканоміцы і бізнэсе з прысваеннем ступені магістр.

Вучэбна-метадычная праца

Дысцыпліны

За кафедрай эканамічнай інфарматыкі замацаваны наступныя навучальныя дысцыпліны

I СТУПЕНЬ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

II СТУПЕНЬ АТРЫМАННЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

** дысцыпліны па выбары

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Навучаючыся на кафедры эканамічнай інфарматыкі, студэнты набываюць практычны вопыт для далейшай работы па спецыяльнасці. У 2012 г. на кафедры створана сумесная навучальная лабараторыя SAP-БДЭУ-EPAM.
У 2014 годзе кафедрай эканамічнай інфарматыкі быў адкрыты філіял кафедры ў ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз». У 2019 г. на базе ТАА "А2 кансалтынг" адкрыты яшчэ адзін філіял кафедры эканамічнай інфарматыкі. У 2020 г. створана сумесная навучальная лабараторыя ТАА "А2 Кансалтынг"-ФЦЭ.

На кафедры вядуцца даследаванні па наступных напрамках:

На кафедры працуе навуковы праблемны семінар, Старшынёй якога з'яўляецца прафесар, доктар. фіз.-мат. навук, дацэнт Краўчук А.С. Пад кіраўніцтвам асістэнта Дашук Э.У. на кафедры функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНІЛ) "Data Science Lab", асноўны навукова-даследчы кірунак якой - аналітыка даных у розных галінах (Data Science).

Асноўныя публікацыі:

  1. Сярэбраная Л. В. Метады пабудовы штучных нейронавых сетак для класіфікацыі дадзеных / Сярэбраная Л. В. // Лічбавая трансфармацыя. – 2022. – Т. 28, № 1. – С. 20 – 26.
  2. Андрэенка А.А., Сярэбраная Л.У. Вызначэнне фінансавай устойлівасці прадпрыемстваў на аснове іх аўтаматычнай класіфікацыі / А.А. Андрэенка, Л.У. Сярэбраная // «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні». – 2023. – № 1 (71) . – С. 109–115.
  3. Чабакоў С.В., Сярэбраная Л.У. Метад дасягнення мэты на графавай мадэлі пры двух крытэрах якасці / С.У. Чабакоў, Л.У. Сярэбраная // Даклады БДУІР. – 2023. – № 4. – С. 84–92.
  4. Новікаў В. А., Буснюк Н. Н. Вымярэнне тыпаў нефармальнага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі групы. - Вышэйшая школа. 6(158) - 2023, с.15-20.
  5. Гедрановіч В.У. Інструменты і вэб-сэрвісы для арганізацыі камунікацый выкладчыкаў і студэнтаў / В.У. Гедрановіч // Актуальныя тэндэнцыі сацыяльных камунікацый: гісторыя і сучаснасць: зб. навук. ст. / Нав. рэд. Г.У. Мерзлякова. – Іжэўск: Удмурцкі ўніверсітэт, 2024. – С. 527-539.
  6. Дашук, Э.В. Аналіз бізнес-працэсаў у кантэксце лічбавай трансфармацыі / Э.У. Дашук, А. М. Зяневіч // Веснік БДЭУ. – Мінск: БДЭУ, 2023. – №3. – С. 106-114.
  7. Пунчык З. В. Асновы этычна арыентаванага выкарыстання штучнага інтэлекту пры падрыхтоўцы спецыялістаў / З. В. Пунчык, А. М. Зяневіч // Педагогіка інфарматыкі. - 2023. - № 1-2. – С. 60-68.
  8. Пунчык З. В. Этычна арыентаванае выкарыстанне штучнага інтэлекту як неабходная кампетэнцыя спецыялістаў ІТ-сферы / З. В. Пунчык, А. М. Зяневіч // Навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Выпуск 16 / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт ; [рэдакцыйная калегія: А. В. Ягораў (галоўны рэдактар) і інш.]. – Мінск: Каларград, 2023. – С. 363-369.
  9. Сасноўскі В. А. Праграмныя робаты як інструмент лічбавай трансфармацыі эканомікі / А. А. Сасноўскі, С. М. Генрыхсен, А. М. Зяневіч // Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. - 2023. - № 4. - C. 46-54 (жнівень, 2023)
  10. Сядун А.М., Давыдзенкава А.У. Штучны інтэлект у фінансавым сектары: крытэрыі ацэнкі інвестыцыйных праектаў у рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". Актуальныя вектары беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва: зборнік артыкулаў IV міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 13 снежня 2023 г.) / рэдкол. :Ю. А. Шаўрук (гл. рэд.) [інш]. – Мінск: Каларград, 2024. – С. 30-35.
  11. Кавалёў А.П. Фарміраванне персаналізаванай механізмаў ўспрымання інфармацыі і праца з імі на прыкладзе нейронавай сеткі Tutor Ai / А.П. Кавалёў, Н.Л. Кавалёва // Майстэрства online [Электронны рэсурс]. – 2023. – 3(36). Рэжым доступу: http://ripo.unibel.by/index.php?id=7069 Дата доступу: 1 Снежня 2023
  12. Кавалёў А.П. Фарміраванне эфектыўнай каманды і прафесійны менеджмент ва ўстановах прафесійнай адукацыі / А.П. Кавалёў, Н.Л. Кавалёва // Майстэрства online [Электронны рэсурс]. - 2

Кантакты

Адрес: пр. Партызанскi 22а, корпус 4,
к. 404

Тел.: +375 17 209-88-45

Почта:kitu@bseu.by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь