Кафедра эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй

Кафедра эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй пастаянна знаходзіцца ў развіцці. Ў розныя гады яе ўзначальвалі: докт. экан. навук, праф. Дуровіч А.П., докт. экан. навук, канд. геагр. навук, дацэнт Тарасёнак А.І., канд. экан. навук, дацэнт Валанцэвіч А.Ф., канд. экан. навук, дацэнт Ежэль А.В., а з 2023 г. – кандыдат эканамічных навук , Матвіенка Аляксандр Ігаравіч. Ад моманту стварэння факультэту і кафедры і па сёння, ў яе складзе працуюць заснавальнікі факультэту: докт. экан. навук, праф. Кабушкін М.І. і канд. экан. навук, дацэнт Гарбылева З.М.

Зараз у складзе кафедры працуе 15 выкладчыкаў: 2 доктары экананамічных навук; 6 кандыдатаў эканамічных навук, 1 кандыдат філалагічных навук, 1 кандыдат сацыялагічных навук, а таксама ў якасці ўнутранага сумяшчальніка, дацэнт кафедры таваразнаўства і экспертызы тавараў, канд. біялагічных навук.

Спецыяльнасці

1-я прыступку

Магістратура

Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях:

- 6-05-0311-02 «Эканоміка і кіраванне» (дзённая і завочная формы навучання 1-ай ступені вышэйшай адукацыі) з 2-мя прафілізацыямі: «Эканоміка і кіраванне турыстычным бізнесам», «Эканоміка і кіраванне гасцінічным бізнесам». Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «Эканаміст. Менеджар» і яны прызначаны, галоўным чынам, для працы на пасадах спецыялістаў: у турыстычных арганізацыях рознага ўзроўню; гасцініцах, рэстаранах і іншых арганізацыях; а таксама для вядзення ўласнага бізнесу ў гэтых напрамках.

- 7-06-0311-01 «Эканоміка» з прафілізацыяй «Эканоміка і кіраванне турыстычнымі комплексамі і тэрыторыямі» (дзённая форма навучання 2-ой ступені вышэйшай адукацыі). Па заканчэнні навучання выпускнікам надаецца ступень «магістр». Выпускнікі маюць магчымасць не толькі пашырыць і паглыбіць свае веды ў галіне менеджменту, маркетынгу, арганізацыі і эканомікі розных галін турызму і гасціннасці, але і атрымаць інавацыйныя і практыкаарыентаваныя навыкі для працы на кіраўніцкіх пасадах.

Навучальныя і вучэбна-метадычныя выданні і комплексы

Навуковая праца

Для забеспячэння выканання акрэсленных задач кафедра каардынуе пытанні, якія звязаны з вучэбнай, навуковай работай студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, праводзіць шматбаковыя даследаванні, а таксама забяспечвае метадычнае кіраўніцтва па акрэсленных спецыяльнасцях ў межах ВМА ВНУ
Рэспублікі Беларусь па эканамічнай адукацыі.

На кафедры фарміруецца навуковая школа па напрамках дзейнасці.На яе базе вядуцца навуковыя даследаванні, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў, выдаюцца падручнікі, манаграфіі і вучэбна-метадычная літаратура. Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру па спецыяльнасці 08.00.05 – «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай»(профіль рэкрэацыя і турызм). За 2016-2018гг. выкладчыкамі кафедры абаронены 2 дысертацыі: Траскевіч А.Г. на спашуканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму: «Фарміраванне канкурэнтаздольнасці санаторна-курортнага сегменту турыстычнай індустрыі» і Тарасёнкам А.І.– на спашуканне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму: «Геаэканамічны механізм забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай турыстычнай дзесцінацыі: метадалогія і практыка рэалізацыі».

Асноўны напрамак фундаментальных і прыкладных даследаванняў – праблемы і перспектывы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь. З 2018 году кафедра арганізавала выкананне даследаванняў па заказах Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў і ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму» па актуальных пытаннях перспектыўнага і інавацыйнага развіцця сферы турызму Беларусі., галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама па распрацоўцы інавацыйнай стратэгіі фарміравання асабістага стылю г. Мінска і яго вядомага міжнароднага вобліку.

Супрацоўніцтва і міжнародная дзейнасць

Кафедра актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы і экспертызе дзяржпраграм па развіццю туріндустыі, супрацоўнічае з Дэпартаметрам па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Важкім сродкам павышэння якасці адукацыйнага працэсу і актывізацыі навукова-метадычнай работы кафедры з'яўляецца ўдзел ў міжнародных праектах. Асноўныя міжнародныя сувязі кафедры атрымалі развіццё ў межах праектаў праграмы Еўрасаюзу Тэмпус:

У 2015 г.рэалізаваны Праект «Устойлівае развіццё турыстычных дзесцінацый на аснове якасці і інавацый турпрадукту ў галіне сабыційнага турызму ў Тбілісі (Грузія) і Мінску (Беларусь)» у межах супрацоўніцтва паміж БДЭЎ і Тартускім універсітэтам (Пярну каледж).

З 2018 году кафедра ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм акадэмічнай мабільнасці «ERASMUS+», іншых двухбаковых дагавораў.

У межах праекту прайшлі стажыроўку і павысілі сваю кваліфікацыю ва ўніверсітэтах Еўрасаюзу ўвесь прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры. Кафедра ўдзельнічала ў арганізацыі і правядзенні міжнародных адукацыйных семінараў, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой.

Акрамя таго, шэраг выкладчыкаў кафедры, магістранты супрацоўнічаюць з праектамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё», рэалізаваных ПРАОН (LEED) в 2012-2015гг. і «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі», рэалізаваным Еўрасаюзам у 2016-2018гг.

У выніку за гэтыя гады апублікаваны больш за 70 вучэбна-метадычных і вучэбна-практычных дапаможнікаў па дысцыплінах 1-ай і 2-ой ступеняў падрыхтоўкі, 5 манаграфій, мноства артыкулаў. Работы многіх выкладчыкаў праіндэксаваны ў міжнародных публікацыях (Scopus, Web of Science, РІНЦ).

За гады працы на кафедры атрымалі «пуцёўку ў жыццё» больш за 10 тыс. выпускнікоў. Шмат хто з іх зараз займае розныя пасады ў Дэпартаменце па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным агенцтве па турызму, регіянальных органах кіравання, вядучых арганізацыях туріндустрыі і індустрыі гасціннасці.

Кантакты

Адрас: ул. Свярдлова 7, корпус 5,
к. 113

Тэл.: +375 17 209 79 21- заг.кафедры
+375 17 209 79 87- вядучы
спецыяліст

Пошта:kut_vsht@bseu.by

 


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь