31.01.2023

Сучасны і камфортны: адкрыццё абноўленай Залы пасяджэнняў БДЭУ

31 студзеня ў галоўным корпусе БДЭУ адбылося ўрачыстае адкрыццё Залы пасяджэнняў, работы па мадэрнізацыі якой працягваліся з кастрычніка 2022 да студзеня 2023 года. Адкрыццё было прымеркаванае да першай сёлета Савет ўніверсітэта, і свежыя інтэр'ерныя рашэнні выклікалі непадробнае захапленне ў супрацоўнікаў і студэнтаў, запрошаных на Савет.

У прывітальным слове рэктар Аляксей Уладзіміравіч ЯГОРАЎ адзначыў, што мадэрнізаваная Зала пасяджэнняў стала па-сапраўднаму сучаснай і камфортнай, і выказаў надзею на тое, што такія ж маштабныя абнаўленні ў будучым чакаюць і кафедральныя аўдыторыі.

Акрамя таго, Аляксей Уладзіміравіч падзякаваў запрошаным на Савет прадстаўнікам арганізацый за якасна выкананую работу, і ўручыў ім граматы БДЭУ. У іх ліку:

1) Слонімская Алена Уладзіміраўна (індывідуальны прадпрымальнік);

2) Кудзін Уладзімір Аляксандравіч, намеснік дырэктара ТАА «Офіс Салюшнз»;

3) Цішкавец Васіль Фёдаравіч, дырэктар навукова-вытворчага унітарнага прадпрыемства "Фабілон" ГА "БелГА";

4) Грабянец Зміцер Якаўлевіч, дырэктар ТАА «ПрофіСмарт»;

5) Савасцьянава Аліна Ігараўна, спецыяліст па продажах ТАА «Мэнроуд»;

6) Грышкевіч Аляксандр Мікалаевіч, дырэктар ПГУП «СВЯЗЬЦЕЛЕКАМСІСТЭМЫ».

Граматы БДЭУ таксама атрымалі супрацоўнікі ўніверсітэта, якія прынялі непасрэдны ўдзел у работах па мадэрнізацыі Залы пасяджэнняў:

1) Вараб'ёў Андрэй Валер'евіч, начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;

2) Саклакоў Сяргей Іванавіч, намеснік галоўнага інжынера;

3) Шавінскі Аляксандр Мікалаевіч, начальнік аддзела аховы працы;

4) Масько Дзмітрый Уладзіміравіч, начальнік Цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій;

5) Парамонаў Мікалай Юр'евіч, намеснік начальніка Цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій;

6) Чыжык Міхаіл Міхайлавіч, вядучы інжынер па тэлевізійным абсталяванні.

Не абышлі ўвагай на адкрыцці Рады і Дзень беларускай навукі, які адзначаўся ў мінулую нядзелю. Аляксей Уладзіміравіч Ягораў уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі першаму прарэктару БДЭУ, доктару эканамічных навук, прафесару Алене Фёдараўне Кірэевай. Дыпломам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны лаўрэат конкурсу на лепшую дысертацыю 2022 года ў намінацыі "Гуманітарныя навукі" Аляксей Іванавіч Верашчака (тэма кандыдацкай дысертацыі - "Дынаміка даследчых праграм у класічнай і посткласічнай філасофіі тэхнікі").

Адкрыццё Залы пасяджэнняў - значная падзея ў юбілейным для БДЭУ 2023 годзе. Да 90-годдзя ўніверсітэта запланаваны шэраг важных мерапрыемстваў з удзелам кіраўніцтва ўніверсітэта, супрацоўнікаў, студэнтаў і гасцей, якія па заслугах ацэняць сучасны інтэр'ер і тэхнічныя магчымасці Залы.

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь