12.04.2023
Лепшая цэхавая прафсаюзная арганізацыя — 2022
10 красавіка ў БДЭУ прайшоў агляд-конкурс на лепшую цэхавую прафсаюзную арганізацыю факультэта за 2022 год. Конкурс быў прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі прафсаюзнага актыву, дэканы і намеснікі дэканаў факультэтаў. Па выніках агляду-конкурсу пераможцамі сталі наступныя цэхавыя прафсаюзныя арганізацыі:
1 месца - факультэт міжнародных эканамічных адносін (Старшыня - Семянко Лідзія).
2 месца - факультэт эканомікі і менеджменту (Старшыня - Камчыцкі Аляксандр).
3 месца - факультэт лічбавай эканомікі (Старшыня - Шкамплетава Анастасія).
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у далейшай працы!
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99