26.11.2024
Кірмаш вакансій у БДЭУ

22 лістапада ў БДЭУ адбыўся штогадовы кірмаш вакансій "Крок у прафесію". Кірмаш вакансій - гэта мерапрыемства, якое дапамагае студэнтам знайсці цікавыя магчымасці для працаўладкавання або стажыроўкі, а працадаўцам - знайсці маладых і перспектыўных спецыялістаў.
Адкрываючы штогадовае мерапрыемства, першы прарэктар БДЭУ Таццяна Уладзіміраўна Садоўская адзначыла, што БДЭУ праводзіць штогадовы кірмаш вакансій "Крок у прафесію", мэтай якога з'яўляецца садзейнічанне працаўладкаванню навучэнцаў універсітэта і пашырэнне ўяўленняў выпускнікоў аб будучай прафесійнай дзейнасці. У працы Кірмашы прымаюць удзел больш за 50 арганізацый, якія заявілі аб гатоўнасці працаўладкаваць навучэнцаў універсітэта.
Кірмаш вакансій "Крок у прафесію" размясціўся ў спартыўнай зале навучальнага корпуса №2 і працаваў з 11:00 да 14:00. Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый і фірм, такія як: ААТ "Ашчадбанк", ААТ "Белгазпрамбанк", АРТ тэрыторыя, РГА "Белая Русь", ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Керамін", Банк БелЗЭБ, PARITENT BANK , ГК "Алютэх", БНБ Банк, РУП "Прэзідэнт Гатэль", ITMS-Беларусь, ААТ "Белаграпрамбанк", VPS spedition, ААТ "МТЗ", кампанія "Метрыум", ЗАТ "Дабраном", Business Assurance, ALIDI, Банк ЗГБ, В1, BY.Tech, прадпрыемства "Камвал-М", "Юкола-інфа-Брэст" , анлайн пляцоўка rabota.by, IQT-Эшуранс, Белрасстрах, Банк Дабрабыт, А1, ТАА "Еўрагандаль", ARMTEK, Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, Мінскае гарадское ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, ТАА "ТРАСКА Лагістыка" і інш.
Студэнтам быў прапанаваны шырокі спектр вакансій - эканамісты, менеджэры, маркетолагі, лагісты, бухгалтары, спецыялісты па турызму, асістэнты аўдытара, спецыялісты па апрацоўцы фінансавых дадзеных, касіры - кожны мог знайсці працу па прызванні.
У ходзе правядзення кірмашу студэнты атрымалі магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй аб вакансіях, прапанаваных наймальнікамі, умовамі працы, атрымаць кансультацыі спецыялістаў дзяржаўнай службы занятасці і прадстаўнікоў кадравых службаў арганізацый, прайсці папярэднюю гутарку па пытаннях працаўладкавання. Наймальнікі заявілі аб наяўных вакансіях, змаглі ажыццявіць персанальны падбор студэнтаў, пашырыць сваё ўяўленне аб універсітэце і намеціць шляхі для далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Кірмаш наведала больш за 600 навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Для ацэнкі эфектыўнасці мерапрыемства і ўліку пажаданняў удзельнікам Кірмашу былі раздадзены анкеты сацыялагічнага даследавання.
Прадстаўнікі арганізацый падзяліліся сваімі ўражаннямі ад удзелу ў кірмашы вакансій:
PR-мэнэджар рэсурсу «Rabota.by» Кацярына Тумашова: «Многія студэнты карыстаюцца нашым сайтам, спрабуюць знаходзіць працу ўжо з 2-3 курса. Гэта цудоўна, што моладзь такая актыўная. Наш сайт гатовы дапамагаць навучэнцам у пошуку працы. У нас больш за 37 тысяч вакансій, гэта адзін з самых папулярных рэсурсаў па пошуку працы ў Беларусі, таму мы ў рамках гэтага кірмашу расказваем студэнтам, як можна знайсці працу, выкарыстоўваючы наш сайт, прапануем бясплатныя вэбінары, якія дазваляюць атрымаць парады аб працаўладкаванні, дзелімся вопытам».
Вядучы спецыяліст цэнтральнай раённай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь» Алена Дробуш: «Сёння мы ўдзельнічаем у гэтым кірмашы з мэтай прыцягнення студэнтаў у нашыя праекты. Адзін з праектаў - "Прэзідэнцкая рэспубліка" быў запушчаны нядаўна. Мы запрашаем маладых людзей па прынцыпе: "Роўны навучае роўнага". Вельмі шмат студэнтаў падыходзіла да нас і цікавілася нашай дзейнасьцю. Таму сённяшні кірмаш прайшоў не дарма!»
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99