25.02.2025

Адзіны дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

22 сакавіка 2025 года Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт праводзіць Адзіны дзень адчыненых дзвярэй для выпускнікоў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з удзелам арганізацый-заказчыкаў кадраў.

Жадаючым прыняць удзел у мерапрыемстве прапануем прайсці папярэднюю рэгістрацыю.

Дзень адчыненых дзвярэй у БДЭУ – гэта ўнікальная магчымасць для абітурыентаў:

  • азнаёміцца са спецыяльнасцямі і прафілізацыямі БДЭУ;
  • даведацца асаблівасці правядзення прыёмнай кампаніі 2025 года, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі;
  • сустрэцца з членамі прыёмнай камісіі, дэканамі факультэтаў, студэнцкім актывам;
  • непасрэдна пагутарыць з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў;
  • пагрузіцца ў атмасферу студэнцкага жыцця;
  • атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія цікавяць.

Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Партызанскі, 26, 2-і навучальны корпус, актавая зала.

У праграме:
10:00 Выстава прэзентацыйных матэрыялаў і спецыяльнасцяў БДЭУ. Фотазона.
11:00   Сустрэча з кіраўніцтвам універсітэта, членамі прыёмнай камісіі.
11:45  Сустрэчы з кіраўніцтвам факультэтаў, прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў і студэнцкім актывам.

Інфармацыя аб месцы правядзення Адзінага дня адчыненых дзвярэй на факультэтах:



п/п

Факультэт

Аўдыторыя/корпус

1

Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі

136/3

2

Факультэт маркетынгу і лагістыкі

339/3

3

Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый

403/1

4

Факультэт міжнародных эканамічных адносін

407/1

5

Факультэт права

140/3

6

Сацыяльна-эканамічны факультэт

209/4

7

Улікова-эканамічны факультэт

327/3

8

Факультэт фінансаў і банкаўскай справы

903/1

9

Факультэт лічбавай эканомікі

1203/1

10

Факультэт эканомікі і менеджменту

311/4

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь