25.03.2025

IV Міжуніверсітэцкая Алімпіяда па бухгалтарскім уліку

21 сакавіка на ўлікова-эканамічным факультэце БДЭУ прайшла IV Міжжуніверсітэцкая Алімпіяда па бухгалтарскім уліку "Не даходам эканомяць, а расходам".

У Алімпіядзе прынялі ўдзел каманды з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Сяргей Іванавіч СКРЫБА і намеснік дэкана ўлікова-эканамічнага факультэта Вольга Уладзіміраўна МАЛІНОЎСКАЯ.

Сяргей Іванавіч адзначыў, што спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік" з'яўляецца вельмі запатрабаванай. Ён падкрэсліў, што Алімпіяда дасць магчымасць кожнаму праявіць сябе і зрабіць важны крок, каб вытрымаць канкурэнцыю ў гэтай сферы.

Сяргей Іванавіч пажадаў удзельнікам упартай барацьбы і далейшых прафесійных поспехаў.

У якасці журы выступілі прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў:
Певень Аляксей Генадзевіч кіруючы партнёр ТАА «ФБК-Бел».
Моніч Яўгенія Сяргееўна, аўдытар ТАА «Кэпт»,
Сантэрская Алена Анатольеўна, кіраўнік аддзела аўдыту ТАА "ГрандБизнес Эксперт",
Макей Наталля Міхайлаўна, партнёр па персанале ТАА "ГрандБизнес Эксперт",
Галубцова Ірына Аляксандраўна, менеджэр па працы з персаналам ТАА «Бізнес Ашурэнс».

Таксама пастаянным партнёрам выступілі ТАА "ЮрСпектр".

Алімпіяда ўключала ў сябе наступныя этапы: візітоўка-прывітанне каманд, камандны конкурс "Аднаўленне бухгалтарскіх рэгістраў і справаздачнасці пасля надзвычайнай сітуацыі"", конкурс Капітанаў і Практычны тур Алімпіяды.

Вынікі IV Міжжуніверсітэцкай Алімпіяды па бухгалтарскім уліку "Не даходам эканомяць, а расходам" былі вызначаны журы наступным чынам:

Лаўрэат Алімпіяды - каманда Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
1 месца - каманда Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
2 месца - каманда Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
3 месца - каманда Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта.
Ад усёй душы віншуем удзельнікаў IV Міжжуніверсітэцкай Алімпіяды па бухгалтарскім уліку і жадаем ім поспехаў у творчай і навуковай дзейнасці!

У гэты ж дзень на УЭФ праходзіў IV Навуковы Форум па аналізе гаспадарчай дзейнасці. Тэма Форума "Аналіз гаспадарчай дзейнасці ў кіраванні бізнесам: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця".

Члены журы на чале з прарэктарам па навуковай рабоце Аляксеем Аляксандравічам БЫКАВЫМ адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў і выбралі самыя яркія і змястоўныя работы.

Вынікі IV Навуковага Форума па аналізе гаспадарчай дзейнасці:

1 месца - БДЭУ;
2 месца - БарДУ;
3 месца - БДСГА.

Віншуем удзельнікаў Міжуніверсітэцкага Форума з цудоўнымі выступленнямі! Жадаем далейшага развіцця і новых бліскучых вынікаў!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь