25.03.2025
Рэспубліканскі форум куратараў

19-21 сакавіка 2025 года дэлегацыя БДЭУ прыняла ўдзел у III Рэспубліканскім форуме куратараў навучальных груп устаноў вышэйшай адукацыі ў рамках правядзення рэспубліканскага свята «Гомель - маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2025». На пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў форуме прынялі ўдзел каля 100 чалавек - куратары навучальных груп устаноў вышэйшай адукацыі, кіраўнікі метадычных аб'яднанняў куратараў устаноў вышэйшай адукацыі.
У вочным этапе Форума наш універсітэт прадстаўлялі Гурко В.Б., дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў гандлі УЭФ, Савенка С.В., асістэнт кафедры міжнароднага бізнесу ФМЭА, Казак А.Г., загадчык кафедры паліталогіі СЭФ, Казакова В.В., метадыст УІВР.
Гурко Вераніка Барысаўна з метадычнай распрацоўкай праекту «Выкарыстанне інтэрактыўных тэхналогій у працы куратара» ўзнагароджана дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Я грамадзянін. Я выбаршчык».
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99