11.04.2025
Сустрэча студэнтаў ФЦЭ з прадстаўнікамі стартап-праекта DEWIAR

10 красавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў факультэта лічбавай эканомікі з прадстаўнікамі інавацыйнага стартап-праекта DEWIAR Міхалёвай Аленай Леанідаўнай, Ісаевым Міхаілам Пятровічам, Бельчыкавай Кацярынай Уладзіміраўнай.
Кампанія займаецца распрацоўкай сучасных рашэнняў на аснове штучнага інтэлекту, прызначаных для розных сфер жыцця. Яна прапануе шырокі спектр анлайн-інструментаў, створаных на базе перадавых мадэляў ІІ.
Прадстаўнікі DEWIAR падзяліліся сваім досведам стварэння і развіцці стартапа, распавялі аб ключавых прадуктах і перадавых тэхналогіях, якія яны ўкараняюць у сферу лічбавых рашэнняў.
Студэнты праявілі жывую цікавасць, актыўна задавалі пытанні. Сустрэча стала значнай падзеяй для факультэта лічбавай эканомікі, даўшы навучэнцам унікальны шанц даведацца аб практычным прымяненні тэхналогій штучнага інтэлекту.
Па выніках мерапрыемства арганізатары выказалі надзею на прадаўжэнне такога супрацоўніцтва і далейшае развіццё дыялога паміж універсітэтам і інавацыйнымі праектамі.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99