14.04.2025

Узнагароджаны лаўрэаты V конкурсу студэнцкіх навуковых работ «Палітычная навука: погляд у будучыню», прысвечанага пяцігодцы якасці ў Рэспубліцы Беларусь

11 красавіка на кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне лаўрэатаў V конкурсу студэнцкіх навуковых работ «Палітычная навука: погляд у будучыню», прысвечанага пяцігодцы якасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей студэнтаў і стымуляванне навукова-даследчай дзейнасці па паліталогіі, засваенне і асэнсаванне вопыту дзяржаўнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, развіццё грамадзянскай палітыка-прававой культуры і нацыянальна-дзяржаўнай самасвядомасці, якая дазваляе актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны, праяўляць патрыятызм.

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Паліталогія» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Нашы студэнты праявілі сябе на высокім узроўні і атрымалі заслужаныя дыпломы:
• 1 месца — Юхневіч В.А., студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Паліталогія» сацыяльна-эканамічнага факультэта БДЭУ;
• 2 месца — Сычкоў А.В., студэнт 4 курса спецыяльнасці «Паліталогія» сацыяльна-эканамічнага факультэта БДЭУ;
• 3 месца — Жэрэбіла І.А., студэнт 2 курса спецыяльнасці «Паліталогія» сацыяльна-эканамічнага факультэта БДЭУ;
• 3 месца — Міхед К.М., студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Паліталогія» сацыяльна-эканамічнага факультэта БДЭУ.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь