25.06.2025
«Каляндар памяці»

24 чэрвеня 2025 г. дэлегацыя БДЭУ на чале з прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Скрыбай Сяргеем Іванавічам прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў рамках Культурна-патрыятычнай акцыі «Каляндар памяці. Кніга памяці» на плошчы Перамогі. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
На плошчы усталяваны сімвалічны каляндар, старонкі якога перагортваюцца штодня. За кожнай датай хаваецца канкрэтная падзея, звязаная з вызваленнем Беларусі. Побач размешчана «Кніга памяці», у якую любы жадаючы можа ўпісаць імёны сваіх родных, удзельнікаў і герояў Вялікай Айчыннай вайны, пакінуць свае словы падзякі абаронцам Айчыны.
Мы памятаем! Мы ганарымся! Нізкі паклон за мірнае неба!
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99